Haiku (апэрацыйная сыстэма)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Haiku

Апэрацыйная сыстэма Haiku з новым графічным інтэрфэйсам
Распрацоўнік
Haiku, Inc.
Выпускі
Сямейства АС BeOS
Зыходны код адкрыты
Першы выпуск 2001
Апошні стабільны рэліз [+/−]
Тэставая вэрсія R1 Alpha 4.1 / 14 лістапада 2012 г.; 11 гадоў таму
Мовы шматмоўная
Мовы праграмаваньня C++
Тып ядра гібрыднае
Стандартны інтэрфэйс уласны файлавы мэнэджар сыстэмы Haiku
Ліцэнзія MIT License ды Be Sample Code License
Вэб-сайт haiku-os.org
Бягучы стан
актуальны

Haiku — адкрытая рэалізацыя апэрацыйнае сыстэмы BeOS.

Распрацоўка праекту распачалася ў 2001 годзе пад назваю «OpenBeOS», калі кампанія Be, што рабіла BeOS, была купленая карпарацыяй Palm Inc. Далейшая распрацоўка BeOS спынілася. OpenBeOS быў не адзіным праектам, які пераймаў BeOS (існуюць усё яшчэ незакончаныя праекты Cosmoe і Blue Eyed OS), але ён напісаны цалкам з нуля, захоўваючы бінарную сумяшчальнасьць з BeOS вэрсіі 5.0. Такім чынам любая праграма, напісаная для гэтай вэрсіі BeOS, можа выкарыстоўвацца ў OpenBeOS без папярэдняй перакампіляцыі.

У 2004 годзе праект атрымаў назву Haiku, каб не парушаць правы кампаніі Palm на гандлёвую марку BeOS. Назва паказвае элегантнасьць і прастату, якая прываблівае ў плятформе BeOS, яна была абраная ў выніку афіцыйнага галасаваньня ўдзельнікаў праекту. Слова «Haiku» (хайку) спачатку ўжывалася для абазначэньня адмысловай памылкі haiku, знойдзенай у стандартным браўзэры BeOS NetPositive і шэрагу іншых праграмаў для BeOS.

На сёньняшні дзень праект кантралюецца карпарацыяй Haiku, некамэрцыйнай арганізацыяй, што месьціцца ў Нью-Ёрку.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Haiku (апэрацыйная сыстэма)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў