Fiat Stilo

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Fiat Stilo
3-дзьверны Fiat Stilo Abarth
Агульныя зьвесткі
ВытворцаFiat
Гады вытворчасьці 2001—2010
Месца вытворчасьці Касіна, Фразінонэ
Бэтым, Мінас Жэрайс
Зьнешні выгляд
Кляса Малы сямейны аўтамабіль
Кузаў
Кампанаваньне пярэднерухавы, пярэднепрывадны
Плятформа Fiat C-platform
Колькасьць дзьвярэй
Сілавы блёк
Рухавік
Трансьмісія
Прывад
Габарыты
Колавая база 2600 мм
Даўжыня
  • 4182 мм (3-дзьверны)
  • 4253 мм (5-дзьверны)
  • 4516 мм (унівэрсал)
Шырыня
  • 1784 мм (3-дзьверны)
  • 1756 мм (5-дзьверны)
  • 1756 мм (унівэрсал)
Вышыня
  • 1475 мм (3-дзьверны)
  • 1525 мм (5-дзьверны)
  • 1570 мм (унівэрсал)
Маса 1090—1320 кг
Максымальная хуткасьць
Гісторыя
Папярэднік Fiat Bravo/Brava
Наступнік Fiat Bravo
Падобныя
Fiat Stilo MultiWagon

Fiat Stilo (па-беларуску: Фія́т Сты́лё) — маласямейны аўтамабіль, даступны як 3-х і 5-дзьверны хэтчбэк, так і ўнівэрсал (Fiat Stilo MultiWagon). Вытворца — італійская аўтамабільная кампанія Fiat Automobiles. 3-х і 5-дзьверныя мадыфікацыі былі запушчаныя ў 2001 наўзамен Fiat Bravo/Brava, пасьля іх у 2002 выйшаў Stilo MultiWagon. З 2007 року на большасьці рынкаў на замену Stilo прыйшоў абноўлены Fiat Bravo, тым ня меней, 5-дзьверны Stilo працягваў зьбірацца ў Бразыліі да канца 2010, пасьля чаго таксама быў заменены новым Bravo.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаткова вар’яваліся з наступнымі бэнзінавымі рухавікамі:

  • аб’ём 1242 см³ і 16 кляпанаў, як і ў Punto і Lancia Ypsilon, магутнасьцю 79 к. с. з 6-ступеневай ручной КПП;
  • 1.6 L, 103 к. с. 5-ступеневая ручная КПП;
  • 1.8 L, 133 к. с., 5-ступеневая ручная КПП;
  • 2.4 L, 168 к. с., 5-цыліндравы, фірмовая паўаўтаматычная каробка перадачаў Selespeed, як у Alfa Romeo 147.

Варыяцыі з дызэльнымі рухавікамі:

  • 1.9 JTD, 8-кляпанны. Магутнасьці 79, 99, 114 і 118 к. с.;
  • 1.9 JTD, 16-кляпанны. Магутнасьці 138 і 148 к. с..

Зьнешні выгляд Stilo атрымаў неадназначныя ацэнкі, шмат хто называў яго малазаўважным ды занадта «нямецкападобным» (што цікава, папярэднікі — Bravo і Brava — крытыкаваліся за празьмерную «італьянскасьць»). Таксама крытыкам не спадабалася надзвычайная вага і паўнезалежная задняя тарсыйная бэлькавая падвеска(en) (як у Volkswagen Golf папярэдняга пакаленьня), што выглядала як крок назад пасьля ўведзенай у Bravo/Brava поўнай незалежнай задняй падвескі. Дыяпазон рухавікоў, асабліва 1,2-літровы, таксама крытыкавалі за недастатковую магутнасьць. Ды й выдатак паліва таксама выглядаў завялікім для аўтамабіляў гэтае клясы з-за вялікае вагі і трансьмісіі, якая мела вельмі высокія перадаткавыя суадносіны. Паўаўтаматычная каробка Selespeed спрацоўвала вельмі марудна.

Ухвалу займелі высокі ўзровень счапленьня з дарогай (дзякуючы выкарыстаньню шырокіх шынаў) ды гальмы. Stilo стаў першым аўтамабілем у сьвеце, у якім была выкарыстаная тэхналёгія электрычнай дапамогі кручэньня стырна фірмы TRW. У 2003 падобная стала выкарыстоўвацца ў Nissan Micra і Renault Megane.

У 2004 року замест 1,2 л пачалі ўсталёўваць 1,4-літровы рухавік Fiat Punto, што павялічыла магутнасьць да 95 к. с. Быў таксама абноўлены выгляд задніх фараў.

У 2006 року зьнешні выгляд Stilo быў зьменены: замененыя пярэдняя радыятарная крата, матэрыял сядзеньняў, разьмяшчэньне кнопак электрычнага кіраваньня люстэркамі.

Продажы Fiat Stilo у рэшце рэшт апынуліся нізкімі, нягледзячы на разгорнутую рэклямную кампанію з удзелам зорак Формулы 1 Міхаэля Шумахера ды Рубэнса Барыкелы.

Бразыльская вэрсія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2003 року зборка 5-дзьверных хэтчбэкаў была адкрытая ў Бразыліі. Мадэльны шэраг рухавікоў:

  • 1.8 L, 8-кляпанны, 103 к. с.;
  • 1.8 L, 16-кляпанны, 122 к. с.;
  • 2.4 L, 20-кляпанны, 170 к. с.;

На экспартныя мадэлі для Аргентыны, Уругваю і Чылі ставілі бэнзінавы 1.8 L 16v 133-моцны і дызэльны 1.9 L 115-моцны.

У 2004—2006 выпускалася абмежаваная Шумахер-вэрсія Stilo; таксама 5-дзьверная, у адрозьненьне ад эўрапейскага варыянту, і з 16-кляпанным рухавіком аб’ёмам 1,8 L і магутнасьцю 122 к. с. З 2006 наўзамен бэнзінаваму рухавіку прыйшоў камбінаваны бэнзінава-этанольны вытворцы General Motors аб’ёмам 1,8 L, які разьвіваў магутнасьць 110 к. с. на бэнзіне і 114 к. с. на этанолі.

У студзені 2008 Fiat Automóveis прадставіла абноўленую вэрсію аўтамабіля, на якім была ўсталяваная мэханічна-рабатызаваная каробка перадачаў Dualogic. Зьнешні выгляд таксама займеў некаторыя касмэтычныя зьмены, датычныя радыятарнай краты, капоту, бакавых бампэраў і задніх агнёў.

Бясьпека[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Fiat Stilo прайшоў тэсты бясьпекі Euro NCAP[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Fiat Stilo (анг.) euroncap.com Праверана 2008-01-29 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Fiat Stiloсховішча мультымэдыйных матэрыялаў