Colt M1911

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Colt M1911

Colt M1911A1
Тып пісталет
Краіна паходжаньня ЗША
Гісторыя выкарыстаньня
Пэрыяд выкарыстаньня з 1911
Выкарыстаньне Армія ЗША
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Дж. М. Браўнінг
Адзінак створана больш за 2 млн
Характарыстыкі
Вага 1247 гр (зараджаны);
  • 1100 гр (з пустым набойнікам)
Даўжыня 216 мм
Даўжыня ствала 127 мм

Патрон .45 ACP
Пачатковая
хуткасьць кулі:
260 м/с
Прыцэльная
далёкасьць
50 м
Від боясілкаваньня набой на 7 ці 6 (для .38) патронаў
Прыцэл адкрыты

Colt M1911 (Colt Government) — пісталет фірмы Colt, больш вядомы пад пазначэньнем М1911 (камэрцыйнае пазначэньне фірмы Кольт — Government model, што можна перакласьці як «Урадавая Мадэль»), быў распрацаваны ў ЗША Джонам Мозэсам Браўнінгам у пачатку ХХ стагодзьдзя, і ў 1911 годзе прыняты на ўзбраеньне Войскам ЗША. У 1926 годзе пісталет мінуў частковую мадэрнізацыю, і з тых часоў па сярэдзіну 1980-х гадоў заставаўся на сапраўднай ваеннай службе пад пазначэньнем М1911А1, стаўшы, такім чынам, самым доўгажывучым вайсковым пісталетам. У Войсках ЗША ён быў заменены пісталетам Beretta 92 (вайсковае пазначэньне М9), але і пагэтуль М1911 застаецца адным з самых папулярных пісталетаў у ЗША.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1890—1900-я гады Дж. М. Браўнінг падаў патэнтную заяўку на пісталеты новай канструкцыі. Празь некалькі гадоў фірмай Colt былі створаны пісталеты на аснове гэтай новай канструкцыі, такія як M1902 (калібра .38) і M1905 (калібра .45). У выніку пасьпяховай работы фірмы, быў створаны пісталет які здолеў канкурантаваць зь пісталетамі іншых амэрыканскіх вытворцаў. Новы пісталет атрымаў назву Colt M1911 і атрымаў статус «урадавай зброі». Калі не лічыць невялікіх зьмен у канструкцыі, то гэты пісталет праслужыў у якасьці штатнай зброі да 1982 году. Пісталет вельмі зарэкамэндаваў сябе на працягу Першай сусьветнай вайны, а выяўленныя недахопы паслужылі базай для мадыфікацыі канструкцыі. У выніку новы пісталет атымаў назву M1911A1. Гэтым пісталетам у гады Другой сусьветнай вайны былі ўзброены ўсе афіцэры і сяржанты амэрыканскіх сухапутных войск, а таксама некаторыя іншыя пехацінцы.

Характарыстыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Канструктар: Джон Мозэс Браўнінг
  • Маса: 1075 гр (без патронаў)
  • Даўжыня: 216 мм
  • Даўжыня ствала: 127 мм; 108 мм (М1911 Commander); 76 мм (М1911 Defender)
  • Калібр: .45 ACP (11,43мм); .38 Super (для M1911A1)
  • УСМ: курковы адзінарнага дзеяньня
  • Боязабяспячэньне: аднашараговы магазын на сем ці шэсьць патронаў (М1911 Defender)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Colt M1911сховішча мультымэдыйных матэрыялаў