Biblia Hebraica Stuttgartensia

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вокладка Biblia Hebraica Stuttgartensia

Biblia Hebraica Stuttgartensia (па-беларуску: Біблія Гэбраіка Штутгартэнзія — Штутгарцкая габрэйская Біблія), скарочана bhs, часам BH4 — крытычная рэдакцыя масарэцкага тэксту Юдэйскай Бібліі паводле Ленінградзкага кодэксу, дапоўненая масарэцкімі і тэкстуальна-крытычнымі заўвагамі. Чацьвертая рэдакцыя сэрыі Biblia Hebraica(d), запачаткаванай Рудольфам Кітэлем(d). Выдадзеная Deutsche Bibelgesellschaft (нямецкім Біблійным таварыствам) у Штутгарце.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

bhs — выпраўленае Нямецкім Біблійным таварыствам трэцяе выданьне Biblia Hebraica, адрэдагаванае Паўлем Калем(de). Першая друкаваная Біблія, заснаваная на Ленінградзкім кодэксе. Цалкам перагледжаная крытычная частка. Выдавалася 15-ю часткамі ў 1968—1976 роках; у 1977 выйшла поўнае аднатомнае выданьне, якое пасьля перавыдавалася ў 1983, 1987, 1990. Чацьвертае выданьне bhs было перагледжанае і пераразьмеркаванае ў 1997.

Асноўныя адрозьненьні bhk і bhs:

  • новы від гарнітуры ў сувязі зь пераходам да машыннага набору;
  • тэкст выданьня больш адпавядае арыгінальнаму тэксту Ленінградзкага кодэкса;
  • у тэксьце цалкам прыведзеныя як вялікая, так і малая масоры;
  • цалкам перагледжаны крытычны апарат тэксту.

У 2014 року Deutsche Bibelgesellschaft выдала чытацкую вэрсію Biblia Hebraica Stuttgartensia, якая месьціць той самы тэкст, але без масораў на палёх, а заўвагі замест дадатку ў канцы кнігі перанесеныя ў зноскі ўнізе старонак.

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэкст bhs — «дакладная» (глядзіце ніжэй) копія масарэцкага тэксту, які захаваўся ў Ленінградзкім кодэксе. Рэдактары ўстрымаліся нават ад выпраўленьня відавочных памылак перапісчыкаў (яны пералічаныя ў даведкавай сэкцыі). Таксама не дадаваліся дыякрытыкі, якія адсутнічаюць у Ленінградзкім кодэксе.

Аднак, у адрозьненьне ад крыніцы, Хронікі былі перанесеныя ў канец bhs, як гэта сустракаецца ва ўсіх юдэйскіх Бібліях, у той час у кодэксе пасьля гэтай кнігі ідуць яшчэ Псальмы.

bhs традыцыйна падзяляецца на тры разьдзелы: Тору (תורה «інструкцыя»), Нэвіім (נבאים «прарокі») і Кетувім (כתבים «пісаньні»).

На палях разьмешчаныя масарэцкія нататкі. Яны ўзятыя з кодэксу, аднак былі значна выпраўленыя дзеля дакладнейшага дапасаваньня і лепшага разуменьня. Больш за тое, дзеля тлумачэньня гэтых нататак створаныя асобныя кнігі. Некаторыя з нататак, пазначаныя sub loco (бел. у гэтым месцы), азначаюць, што тут паўстала праблема з разуменьнем, часта гэтыя нататкі нават супярэчаць тэксту.

Зноскі пазначаюць магчымыя выпраўленьні ў юдэйскім тэксьце. Многія заснаваныя на Самарытанскім Пяцікніжжы, Скрутках Мёртвага мора і на раньніх перакладах Бібліі — Сэптуагінце, Вульгаце і Пэшыце. Астатнія — каньяктурныя паляпшэньні(en).

Парадак кніг[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Парадак разьмяшчэньня кнігаў адпавядае Ленінградзкаму кодэксу, у тым ліку ў Кетувіме, дзе ён адрозны ад традыцыйных гэбрайскіх Бібліяў. Так, кніга Ёва стаіць паміж Псальмамі і Выслоўямі, а Пяцёх мэгілёт разьмешчаныя ў парадку: Рут, Найвышэйшая песьня, Эклезіяст, Ераміін плач, Эстэр. Зьмененае разьмяшчэньне толькі Хронікаў.

Тора[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1. Род [בראשית / Bere’shit]
2. Выхад [שמות / Shemot]
3. Лявіт [ויקרא / Vayikera’]
4. Лікі [במדבר / Bamidebar]
5. Паўтораны Закон [דברים / Devarim]

Нэвіім[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6. Ісуса [יהושע / Yehoshua‛]
7. Судзьдзі [שופטים / Shophetim]
8. Самуіл (I & II) [שמואל / Shemuel]
9. Цароў (I & II) [מלכים / Melakhim]
10. Ісая [ישעיה / Yesha‛yahu]
11. Ерамія [ירמיה / Yiremiyahu]
12. Езэкііль [יחזקאל / Yekhezq’el]
13. Дванаццаць прарокаў [תרי עשר]
a. Асія [הושע / Hoshea‛]
b. Ёілі [יואל / Yo’el]
c. Амос [עמוס / Amos]
d. Аўдзей [עובדיה / ‛Ovadyah]
e. Ёна [יונה / Yonah]
f. Міхей [מיכה / Mikhah]
g. Навум [נחום / Nakhum]
h. Абакум [חבקוק /Havaquq]
i. Сафон [צפניה / Tsephanyah]
j. Агей [חגי / Khagai]
k. Захарыя [זכריה / Zekharyah]
l. Малахія [מלאכי / Mal’akhi]

Кетувім[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паэтычныя кнігі:
14. Псальмы [תהלים / Tehilim]
15. Ёў [איוב / ’Iyov]
16. Выслоўі [משלי / Mishlei]
«Пяць скруткаў»:
17. Рут [רות / Ruth]
18. Найвышэйшая песьня [שיר השירים / Shir Hashirim]
19. Эклезіяст [קהלת / Qoheleth]
20. Лямант [איכה / Eikhah]
21. Эстэр [אסתר / Esther]
Рэшта:
22. Данііл [דניאל / Dani’el]
23. Эзра-Нээмія [עזרא ונחמיה / ‛Ezra’ veNekhemiah]
24. Хронікі (I & II) [דברי הימים / Diverei Hayamim]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выданьні bhs:

Крытыка bhs

  • Kelley, Page H, Mynatt, Daniel S and Crawford, Timothy G: The Masorah of Biblia Hebraica Stuttgartensia: Eerdmans, 1998
  • Mynatt, Daniel S: The Sub Loco Notes in the Torah of Biblia Hebraica Stuttgartensia: Bibal Press, 1994
  • Wonneberger, R: Understanding bhs: Biblical Institute Press, 1984
  • Würthwein, Ernst: The Text of the Old Testament, an Introduction to the Biblia Hebraica (2nd edition): SCM Press, 1995
  • Introduction to the Massoretico-Critical Edition of the Hebrew Bible by C.D. Ginsburg