Am386

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
AMD 80386DX-40 у 132-пінавым плястыкавым корпусе на мацярынскай плаце

Am386 — цэнтральны працэсар фірмы AMD, сумяшчальны з працэсарам Intel 80386, выпушчаны ў 1991 року. Да зьяўленьня працэсару 3-га пакаленьня AMD была вядомая выключна як фірма, што выпускае працэсары Intel 8086, Intel 80186 і Intel 80286 паводле ліцэнзіі «Інтэла». Аднак, выпусьціўшы ў 1987 року свой новы працэсар Intel 80386, кампанія «Інтэл» абвясьціла, што ліцэнзія AMD не распаўсюджваецца на новыя лінейкі працэсараў.

У адказ AMD падрыхтавала свой уласны працэсар новага пакаленьня Am386, прычым ён быў створаны значна раней за 1991 рок. Аднак ягонаму выхаду на рынак замінала «Інтэлу». Пасьля некалькіх рокаў судовых працэсаў AMD у 1992 року атрымала права на распаўсюд уласных працэсараў. Ад гэтай пары пачалася гісторыя AMD як асноўнага канкурэнта «Інтэла».

Судовы вырак таксама адкрыў шлях для канкурэнцыі на рынку IBM-сумяшчальных працэсараў, што ў выніку стала чыньнікам для зьмяншэньня кошту мікрапрацэсараў[1].

Працэсар 3-га пакаленьня ад «Інтэла» меў пікавую частасьць 33 МГц, у той час як AMD выпусьціла 40-мэгагэрцавую вэрсію сваіх 386DX і 386SX. AMD 386DX-40 атрымаў папулярнасьць у дробных вытворцаў і кампутарных энтузіястаў, бо паказваў прадукцыйнасьць, набліжаную да працэсараў 80486, па значна меншых коштах[2] Працэсар 386DX-40 паказваў ня горшыя, а часам і крыху лепшыя вынікі за 486SX-25 у папулярных тэстах і прыкладных дастасаваньнях.

Характарыстыкі Am386DX[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 32-бітная шына дадзеных, ёсьць выбар між 32- або 16-бітнай шынай
  • 32-бітная адрасацыя памяці, магчымасьць адрасацыі да 4 Гб
  • апрацоўка чатырохбайтавых порцыяў інфармацыі
Розныя мадэлі Am386DX, зьвесткі паводле[1][3]
Нумар мадэлі Частасьць FSB Напружаньне Магутнасьць Раздым Дата выпуску
AMD Am386DX/DXL-20 20 МГц 20 МГц 5 В 1,05 Вт 132-пінавы керамічны 1991
AMD Am386DX/DXL-25 25 МГц 25 МГц 5 В 1,31 Вт 132-пінавы керамічны сакавік 1991
AMD Am386DX/DXL-33 33 МГц 33 МГц 5 В 1,73 Вт 132-пінавы керамічны 1991
AMD Am386DX/DXL-40 40 МГц 40 МГц 5 В 2,10 Вт 132-пінавы керамічны 1992
AMD Am386DX-40 40 МГц 40 МГц 5 В 3,03 Вт 132-пінавы плястыкавы 1992

AM386 SX[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1991 AMD таксама прадставіла палепшаныя вэрсіі працэсару 386SX. Гэтыя працэсары мелі большыя тактавыя частасьці і па-ранейшаму каштавалі меней, чым аналягічныя Intel 386SX. Яны вырабляліся па 0,8 мкм тэхналёгіі, а тактавая частасьць магла запавольвацца нават да 0 МГц, спажываючы энэргію парадку некалькіх міліватаў. Энэргаспажываньне ў параўнаньні з працэсарамі Інтэл было на 35% меней, што рабіла працэсары AMD 386SX ідэальнымі як для настольных, так і для пераносных кампутараў. Акрамя таго, былі выпушчаныя вэрсіі SXL зь яшчэ меншым энэргаспажываньнем[4].

Характарыстыкі Am386SX[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 16-бітная шына дадзеных, няма выбару памернасьці шыны
  • 24-бітная адрасацыя памяці, магчымасьць адрасацыі 16 Мб
  • чытаньне двухбайтавых порцыяў за адзін такт (як у 80286)
Розныя мадэлі Am386SX, зьвесткі паводле[3][4]
Нумар мадэлі Частасьць FSB Напружаньне Магутнасьць Раздым Дата выпуску
AMD Am386SX-20 20 МГц 20 МГц 5 В Вт 100-пінавы плястыкавы 1991
AMD Am386SX/SXL-25 25 МГц 25 МГц 5 В Вт 100-pin плястыкавы 29 красавік 1991
AMD Am386SX/SXL-33 33 МГц 33 МГц 5 В Вт 100-pin плястыкавы 1992
AMD Am386SX-40 40 МГц 40 МГц 5 В Вт 100-pin плястыкавы 1991

Сапрацэсар 80387[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадукцыйнасьць апрацоўкі лікаў з плаваючай коскай працэсараў Am386 магла быць павялічаная ўсталёўкай дадатковага сапрацэсару 80387DX ці 80387SX, што рабіла Am386DX субаптымальным варыянтам для навуковых прыкладаньняў і САПР, якія шырока выкарыстоўвалі разьлікі з падобнымі лікамі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б The AMD Am386 DX Processor (анг.) cpu-collection.de Праверана 12 November 2011 г.
  2. ^ 386DX-40 and competitors (анг.) the red hill cpu guide Праверана 12 November 2011 г.
  3. ^ а б Gennadiy Shvets. (5 November 2011) AMD 80386 microprocessor (анг.) CPU-World Праверана 29 November 2011 г.
  4. ^ а б The AMD Am386 SX Processor (анг.) cpu-collection.de Праверана 30 November 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]