7,62×39 мм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
7,62×39 мм

Выгляд з боку
Тып патрона: прамежкавы патрон
Краіна-вытворца: СССР
Тып зброі, дзе выкарыстоўваецца Патрон: аўтаматы, ручныя кулямёты, карабіны
Гісторыя:
Час эксплюатацыі:
Выкарыстаньне: СССР, краіны былой Варшаўскай дамовы, Кітай, Камбоджа, Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка, Віетнам, Фінляндыя, Вэнэсуэла і шмат іншых
Гісторыя вытворчасьці:
Канструктар: Мікалай Елізараў,
Барыс Сёмін
Час стварэньня: 1943 год
Гады вытворчасьці: 1944 — дагэтуль
Характарыстыкі:
Маса Патрона, г: 8,2—20,0
Даўжыня патрона, мм: 55,5
Сапраўдны калібр кулі, мм: 7,9
Маса кулі, г: 6,6—12,6
Даўжыня набойніцы, мм:
Дыямэтар шыі набойніцы, мм: 8,50
Дыямэтар пляча набойніцы, мм: 9,96
Дыямэтар дульца набойніцы, мм: 8,46
Дыямэтар асновы набойніцы, мм: 11,26
Дыямэтар флянца набойніцы, мм: 11,30
Маса парахавога зараду, г: 2,77
Пачатковая хуткасьць кулі, м/с: 293—760
Энэргія кулі, Дж: 540—2206

7,62-мм набой узору 1943 року[1] (7,62×39 мм) — прамежкавы патрон зь невыступаючым флянцам канструкцыі М. М. Елізарава й Б. В. Сёміна. Лічыцца трэцім па магутнасьці з аўтаматных набояў у сьвеце.

Распрацоўка была скончаная да 1949 року, прычым, нягледзячы на атрыманую назву, канчатковы ўзор набоя істотна адрозьніваўся ад першапачатковага ўзору 1943 году, які меў набойніцу даўжынёй у 41 мм. У некаторых выпадках набой 7,62×39 мм згадваецца як 7,62×39 мм M43. Гэты набой таксама быў вядомы ў ЗША як .30 Russian Short, але ў цяперашні час, у сілу сваёй вядомасьці, распаўсюджанасьці й папулярнасьці, дадзены набой у шматлікіх замежных крыніцах згадваецца як «7.62×39».

Прыняты на ўзбраеньне ў 1949 годзе АК быў распрацаваны менавіта пад гэты набой.

У пачатку 70-х рокаў на зьмену яму прыйшоў набой 5,45×39 мм, аднак і дагэтуль набой 7,62×39 застаецца адным з найбольш масавых і распаўсюджаных набояў у сьвеце.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 1928 г. у СССР праводзіліся конкурсныя выпрабаваньні аўтаматычных вінтовак, пад час якіх узьнікла пытаньне аб пераходзе да паменшанага калібру[2]. Вось што казалася ў адным з дакумэнтаў Артылерыйскага камітэту ад 27 лютага 1928 г.: «… заказаныя саманабойныя вінтоўкі аказваюцца збольшага цяжкімі, і магчыма, што для палягчэньня вагі давядзецца пайсьці на памяншэньне калібру, верагодна, трэба пераходзіць на калібр 2,5 лініі (заўвага: 6,35 мм). Гэтае пытаньне прапрацоўваецца і будзе вырашана верагодна зь сьцьвярджэньнем РВР СССР новай сыстэмай ўзбраеньня». Таксама Ф.В. Токаравым былі прадстаўленыя 6,5-мм аўтаматычныя карабіны (пад японскі набой 6,5 × 50 мм з дыямэтрам падставы набойніцы 11,35 мм). Працы па стварэньню прамежкавага набоя былі блізкія да завяршэньня ў 1939 г.[3]. Для дасьледваньня пытаньня быў распрацаваны набой калібру 5,45 мм і быў дадзены загад на праектаваньне саманабойнае вінтоўкі пад гэты набой. Аднак у сувязі з ваеннымі дзеяньнямі канструктары былі пераключаныя на больш актуальныя работы[4].

Аналіз баявых апэрацыяў падчас Нямецка-савецкай вайны паказваў, што пры насычэньні арміяў змагаючыхся бакоў мэханізаванымі сродкамі перамяшчэньня найбольш напружаныя баі для пяхоты разгортваюцца на кароткіх адлегласьцях і праходзяць вельмі хуткаплынна. Паколькі пяхота не заўсёды можа спаздявацца на падтрымку артылерыі й іншых магутных агнявых сродкаў, неабходна было забясьпечыць павышэньне магутнасьці агню пяхоты з дапамогаю лёгкае й кампактнае зброі[4].

Пісталет-кулямёт дазваляў пасьпяхова вырашаць шэраг баявых мэтаў, стоячых перад пяхотаю, бо ён меў параўнальна невялікую вагу й эфэктыўную паразу. Аднак адлеглабойнасьць з гэтага тыпу зброі не перавышала 200-300 мэтраў.

Вінтовачныя набоі распрацоўваліся зыходзячы з забойнай сілы кулі на адлегласьцях звыш 2000 м. Паколькі падчас бою агонь з пальнае зброі на гэтай адлегласьці ня вёўся нават са станковых кулямётаў, стала відавочным, што вінтовачныя набоі валодаюць залішняю магутнасьцю. Спробы стварэньня аўтаматычных вінтовак і лёгкіх ручных кулямётаў пад існуючы вінтовачны набой выявілі, што вялікі імпульс аддачы індывідуальнае аўтаматычнае зброі ствараў цяжкасьці пры стральбе ў руху, стоячы альбо з калена. Узьнікла пытаньне аб стварэньні новага набоя, які па балістычных дадзеных, вазе й ґабарытах займае прамежкавае становішча паміж вінтовачным і пісталетным набоямі[4].

У ліпені 1943 року на спэцыяльным пасяджэньні Наркамата ўзбраеньняў было праведзена абмеркаваньне нямецкіх аўтаматычных карабінаў MKb.42(H) калібру 7,92×33 мм (дыямэтар падставы набойніцы 11,9 мм), трапіўшых да савецкіх войскаў на Волхаўскім фронце зімою 1942-1943 гадоў, і атрыманых з ЗША карабінаў M1 Carbine калібру 7,62×33 мм (дыямэтар падставы набойніцы 9,04 мм). Па выніках абмеркаваньня было прынятае рашэньне аб стварэньні зброі аналяґічнага клясу, з эфэктыўнай адлегласьцю стральбы каля 400-500 мэтраў, і аб распрацоўцы новага набоя да яго. Пры актыўным удзеле У.Р. Фёдарава у тэхнічнае заданьне на новы набой былі закладзеныя адразу некалькі варыянтаў калібраў — 5,6 мм, 6,5 мм і 7,62 мм. Распрацоўка базавага варыянту была праведзеная ў рэкордныя тэрміны канструктарамі М. М. Елізаравым и Б.В. Сёміным, і ўжо ў кастрычніку таго ж року на нарадзе ў Наркамаце ўзбраеньняў быў прыняты для далейшай распрацоўкі новы набой паменшанай магутнасьці 7,62×41 мм (дыямэтар падставы набойніцы 11,26 мм), які меў востраканцовую абалочачную кулю з валавяным сардэчнікам і набойніцу бутэлькавай формы без выступаючага флянца[5].

Дульная энэрґія новага набоя, атрымаўшага азначнік ГРАК «57-Н-231», дасягала 2200 Дж, што складае прыкладна 2/3 ад дульнае энэрґіі штатнага вінтовачнага набоя 7,62×54 мм с дыямэтрам падставы набойніцы 12,37 мм. Агонь пальнае зброі звычайна ўжываўся на адлегласьці ня звыш 600-800 м (за выключэнтнем станковых кулямётаў). На гэтай адлегласьці кулі прамежкавага набою прабіваюць тры сасновыя дошкі таўшчынёю 2,25 см, то бок валодаюць энэрґіяй каля 196 Дж і імпульсам каля 2 кгм/с. Набой 7,62×41 мм меў істотна лепшую балістыку ў параўнаньні з амэрыканскім набоем 7,62×33 мм з энэрґіяй 1300 Дж для лёгкага карабіна M1 Carbine, забясьпечваючы большую эфэктыўную адлегласьць стральбы й найлепшую паражаючую здольнасьць у выніку лёгкіх перашкодаў[6]. Пробная партыя набояў была выпушчаная ў сьнежані 1943 року, і на сьвет зьявіліся першыя тактыка-тэхнічныя патрабаваньні (ТТП) на новую зброю пяхоты[5].

Ужо праз рок была распрацаваная новая куля — падоўжаная, з больш завостраным носікам, канічнаю задняю часткаю й сталёвым сардэчнікам, памяншавным спажываньне дэфіцытнага волава. З-за неабходнасьці не павялічваць агульную даўжыню набоя, пасьля падаўжэньня кулі боепрыпас атрымаў скарочаную на 2,5 мілімэтра набойніцу і ў таком выглядзе быў прыняты на забесьпячэньне. У гісторыю ён увайшоў пад найменьнем 7,62×39 ці M43 з тым жа азначнікам ГРАК 57-Н-231, стаўшы самым распаўсюджанным прамяжковым набоем у сьвеце. У 60-х гадах нават уздымалася пытаньне аб стандартызацыі яго ў якасьці дадатковага аўтаматнага набоя Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы, далейшаму рашэньню гэтага пытаньня перашкодзіла толькі зьяўленьне малаімпульснага боепрыпаса 5,56×45 мм[7].

Прыняцьце на ўзбраеньне набоя ўзору 1943 г. адчыіла новыя пэрспэктывы ў канструяваньні аўтаматычнае зброі. Адсутнасьць флянца спрашчала канструкцыю мэханізму сілкаваньня, меншыя ґабарыты набоя дазвалялі паменшыць масу зброі й носных боепрыпасаў. Ня вельмі моцная аддача давала дастаткова эфэктыўную адлегласьць пры стральбе чэргамі[8].

Годнасьці й недахопы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як і ўсе боепрыпасы, набой 7,62×39 мае свае годнасьці й недахопы, уласьцівыя зрэшты і іншым прамяжковым боепрыпасас з аналяґічнымі паказчыкамі (маса кулі 7,5-8 г., пачатковая хуткасьць 700 м/c), такім як нямецкі 7,92×33 й чэхаславацкі 7,62 × 45 мм.

Годнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Малы бакавы знос паветрам, з прычыны вялікай (7,35-8,1 г) масы кулі , гэтак жа малая страта хуткасьці ў палёце — па той жа прычыне.
  • Куля не зьмяняе накіраваньня палёту і не губляе стабільнасьць пры праходжаньні празь нязначныя перашкоды, такія як лістота і тонкія галіны, пласт фанэры й інш.
  • Высокая паражаючая здольнасьць, у выніку вялікае масы кулі і яе ўдалай цэнтроўкі пры прабіцьці перашкодаў і/ці сродкаў індывідуальнае аховы.

Недахопы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вага набоя (16-17 г супарць 11 г набоя 5,45×39 мм ці 5,56×45 мм) значна памяншае пераносны боекамплект жаўнера, альбо яго мабільнасьць, пры тым што ў сучасных умовах вядзеньня вайны гэтыя два фактары зьяўляюцца вырашальнымі.
  • Моцная аддача (для прамяжковых набояў), з-за гэтага зброя павінна мець невысокі, да 600 стр/хв. тэмп стральбы, і вагу ня менш 4,5-5 кг, а пры стральбе без выкарыстаньня прыклада (асабліва пры хуткаплынным агнявым кантакце ў замкнёнай прасторы альбо на малых адлегласьцях) вельмі складна кантраляваць зброю нават пры стральбе кароткімі чэргамі.
  • Па сучасных мерках нездавальняючая балістыка (малая адлегласьць прамога стрэлу) і пасрэдная адлегласьць і кучнасьць стральбы.
  • Зьменная эфэктыўнасьць супраць жывых мэтаў: куля амаль ня страчвае стабільнасьці ў тканках чалавека, пры гэтым прабіваючы яго наскрозь, што азначае адсутнасьць неабходнасьці яе хірурґічнага здабываньня. Рана адносна хутка зацягваецца, часам нават калі былі закранутыя жыцьцёва важныя орґаны. Таксама эфэктыўнасьць супраць лёгкабраняванай тэхнікі гэтак жа сумніўная па прычыне недастатковае кінэтычнай энэґіі кулі.

Намэнклятура набояў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ґабарытныя памеры набоя.
  • 7,62х41 обр.1943/ПС (Азначнік ГАК57-Н-231(ГЖ)) — набой з куляю ПС з валавяным сардэчнікам
Маса набоя, г — 16,5
Маса кулі, г — 7,9
Даўжыня кулі, мм — 22,8
Пачатковая хуткасьць кулі, м/с — 715—725
Дульная энэрґія кулі, Дж — 1993,8 — 2102,5
Выпускаўся дасьведчанымі партыямі ў 1943—1948 гадах. Сталёвая набойніца даўжынёй 41 мм, як і сталёвая абалонка кулі — біямэталічныя
  • 7,62 ПС (Азначнік ГАК57-Н-231) — набой з куляю ПС са сталёвым сардэчнікам
Маса набоя, г — 16,5
Маса кулі, г — 7,9
Даўжыня кулі, мм — 26,8
Пачатковая хуткасьць кулі, м/с — 710—725 (аўтамат АКМ)
Дульная энэрґія кулі, Дж — 1990—2080 (аўтамат АКМ)
Сталёвая набойніца мае даўжыню 38,5 мм. Куля складаецца са сталёвае абалонкі, валавянае кашулі й штампаванага сардэчніка зь мяккае сталі (малавугляродыстая сталь маркі 10 замясьціла 50 % масы кулі з валавяным сардэчнікам). У сярэдняй частцы на куле кальцавая канаўка. У яе абціскаецца дульца набойніцы. Набой з куляю ПС зь мяккім сардэчнікам выпускаўся ў 1944—1992 гадах.
Галаўная частка кулі падоўжаная, што палепшыла балістычны каэфіцыент пры захаваньні масы кулі. Хваставая частка кулі конуснае формы для памяншэньня супраціву паветру.
Набой прызначаны для паразы жывых мэтаў, разьмешчаных адкрыта ці за лёгкімі хованкамі, пальных сродкаў і браніраванай тэхнікі.
Да 1948 року набойніца і абалонка кулі плякіраваліся тампаком, пастаўляемым з ЗША па лэнд-лізе. У 1948—1952 гадах набойніца й абалонка кулі масенжавалася. У 1952—1960 гадах набойніца й абалонка кулі зноў выпускаліся біямэталічнымі. З 1960 року набойніца лакірованая — пакрываецца лакам зялёнага колеру.
З 1962 року для павышэньня вільгацятрываласьці дульцэ набойніцы па стыку з куляю і абза капсуля пакрываюцца лакам-ґермэтызатарам. У 1962—1963 гадах колер лака быў фіялетавы, а з 1964 року лак-ґермэтызатар на набоях з любым тыпам кулі стаў чырвоным.
З 1984 року замест вінтовачнага піраксілінавага пораха (ВСфл — Вінтовачны Скарочанай рэзкі, флеґматызаваны) стаў прымяняцца нітраґліцэрынавы порах сфэрычнага зярненьня флеґматызаваны(ССНф30/3,97). Для ліквідацыі трапленьня пораха паміж сьценкамі дульца й куляю на задняй часткі кулі сталі рабіць уступ. Канаўка сярэдняй часткі кулі для абцісьненьня дульца набойніцы не накатваецца.
З 1992 року пад тым жа азначнікам выпускаюцца набоі з тэрмаўмацаваным сталёвым сардэчнікам замест сталёвага мяккага сардэчніка. Матэрыял сардэчніка кулі, пачынаючы з 1989 року - вугляродыстая сталь У7 ці 65Г (65Г2С).
  • 7,62 ПС гж (Азначнік ГАК57-Н-231С, с 1960 г. — 57-Н-231) — набой з куляю ПС са сталёвым сардэчнікам і біямэталічнаю набойніцаю
  • 7,62 ПС гс (Азначнік ГАК57-Н-231СЛ, с 1960 г. — 57-Н-231) — набой з куляю ПС са сталёвым сардэчнікамі і сталёваю лакіраванаю набойніцаю
  • 7,62 БП (Азначнік ГРАК7Н23) — набой з бранябойнаю куляю БП
Маса набоя, г — 16,3
Маса кулі, г — 7,9
Даўжыня кулі, мм — 27,4
Пачатковая хуткасьць кулі, м/с — 725—740
Афарбоўка кулі — чорная вяршыня.
Набой прыняты на ўзбраеньне ў 2002 годзе. Прызначаны для паразы жывых мэтаў у сродках індывідуальнае бронеаховы (разьмешчаных адкрыта ці за лёгкімі хованкамі), пальных сродкаў і не браніраванай тэхнікі.
Адрозьніваецца ад набоя са звычайнаю куляю ПС спэцыяльным бронебойным сардэчнікам. Пры яго вырабе замест малавугляродыстае сталі выкарыстоўваецца інструмэнтальная сталь У12А. Зьмянілася форма сардэчніка і працэс тэрмаапрацоўкі. У астатнім канструкцыя кулі аналяґічнае набою з куляю ПС.
Новы набой больш чым у тры разы перасягнуў набой з куляю ПС па прабівальнасьці цьвёрдых перашкодаў. На адлегласьці 200 м бранябойны сардэчнік кулі новага набоя прабівае 5-мм бронепліту маркі 2П, а на 250 м супрацьнабойную бронекамізэльку тыпу 6Б5. Пры гэтым запясьпечаная сумяшчальнасць траекторыі кулі новага набоя з куляю ПС.
  • 7,62 БЗ (Азначнік ГРАК57-БЗ-231) — набой з бранябойна-запальнаю куляю БЗ
Маса набоя, г — 15,7
Маса кулі, г — 7,6
Даўжыня кулі, мм — 27,7
Пачатковая хуткасьць кулі, м/с — 720—740, 715—725 (аўтамат АКМ)
Дульная энэрґія кулі, Дж — 1909,4 — 2068,3 (аўтамат АКМ)
Вяршыня кулі афарбаваная ў чорны колер з чырвоным поясам.
Набой прызначаны для паразы лёгкабраніраваных мэтаў, ўзгараньня паліва, знаходзячагася за бранёю ці ў таўстасценнай тары; і для паразы жывой сілы, якая знаходзіцца за лёгкімі бранявымі хованкамі на адлегласьці да 300 м. Набой выпускаўся з масенжаваю ці біямэталічнаю набойніцаю. Бранябойна-запальная куля складаецца са сталёвай, плякіраванай абалонкі з наканечнікам, сталёвага тэрмаапрацаванага сардэчніка са свінцовай кашуляй і запальнага складу, знаходзячагася ў валавяным паддоне. Пры ўдары кулі аб браню валавяны паддон, рухаючыся па інэрцыі наперад, сьціскае запальны склад і тым самым запальвае яго. Полымя, праз адтуліну, прабітае сталёвым сардэчнікам, пранікае ў забранявую прастору і здольна запаліць паліва. Бранябойна-запальная куля прабівае сталёвы шалом на адлегласьці 1100 м і супрацьаскепкавую бронекамізэльку на адлегласьці 1000 м. Лісьце брані таўшчынёю 7 мм прабіваецца на адлегласьці 330 м. На кардонных пачках, мэталічных скрынках і драўляных скрынях з набоямі БЗ наносіцца нахільная чорна-чырвоная паласа.
  • 7,62 ВД (Азначнік ГАК57-Н-231В) — набой высокага ціску з куляю ПС са сталёвым сардэчнікам
  • 7,62 З (Азначнік ГАК57-3-231) — набой з запальнаю куляю З
Мaca набоя, г — 15,2
Мaca кулі, г — 6,6
Даўжыня кулі, мм — 27,6
Пачатковая хуткасьць кулі, м/с — 740—760 (аўтамат АКМ)
Дульная энэрґія кулі, Дж — 1771,5 — 1963,8 (аўтамат АКМ)
Вяршыня кулі афарбованая ў чырвоны колер
Набой прызначаны для ўзгараньня паліўных вадкасьцяў (бэнзін, ґаза) у сталёвых баках са сьценкамі таўшчынёю да 3 мм, а таксама лёгка запальных матэрыялаў (сухая трава, салома і інш.) на адлегласьцях да 700 м. Па сваёй канструкцыі і дзеяньню куля «7,62 З», адносіцца да тыпу запальных куляў з піратэхнічным запальным складам і зьяўляецца запальна-трасіруючаю, забясьпечвая назіраньнее за вынікамі стральбы па добра бачнай (да 700 м днем і ноччу) трасе чырвонага колеру.
Набой выпускаўся з масенжаваю ці біямэталічнаю набойніцаю. Куля складаецца са сталёвае, плякіраванае абалонкі з тампаковым наканечнікам, запальнага складу, знаходзячагася ў галаўной частцы кулі, сардэчнікаа з малавугляроднай сталі, кашулі з волава-антымонавае стопку, біямэталічнае шклянкі з піратэхнічным складам (запальны, пераходны й трасіруючы) і пярсьцёнка (яго прызначэньне такое ж, як і ў іншых трасіруюшчых набоях). Пры ўдары кулі аб цьвёрдую перашкоду адбываецца рэзкі дынамічны сьціск і нагрэў запальнага складу, які рухаецца наперад сталёвым сардэчнікам, у выніку чаго запальны склад запальваецца. Наканечнік кулі зьмінаецца, абалонка разгортваецца, і полымя ад запальнага складу забясьпечвае запальваньне мэты. Пры сустрэчы зь перашкодамі малой шчыльнасьці, з-за невысокай адчувальнасьці кулі, запальны склад можа і не запаліцца. Існуе дзьве мадыфікацыі кулі з розным радыусам ажывальнае часткі. Больш вострыя, якія зьявіліся пазьней, у меншай ступені адхіляюцца ад траекторыі кулі ПС. Вяршыня кулі набоя «7,62 З» афарбаваная ў чырвоны колер. На кардонных пачках, мэталічных скрынках і драўляных скрынях з набоямі БЗ наносіцца нахільная чырвоная паласа. Набоі з бранябойна-запальнаю і запальнаю кулямі зьбіраліся ўручную і мелі высокі кошт. Прымяняць іх плянавалася толькі ў пэрыяд баявых дзеяньняў. Падчас навучальных стрэльбаў гэтымі набоі , як правіла, не карысталіся. Пасьля таго, як былі назапашаныя дастатковыя запасы набояў з куляю БЗ і З, іх вытворчасьць была спыненая. У цяперашні час набоі з бранябойна-запальнаю і запальнаю кулямі з вытворчасьці зьнятыя, але могуць сустракацца ў вайсковых запасах.
  • 7,62 Т-45 (Азначнік ГАК57-Т-231П) — набой з трасіруючаю куляю Т-45
  • 7,62 Т-45М (Азначнік ГАК57-Т-231ПМ) — набой з трасіруючаю куляю Т-45М
  • 7,62 Т-45М (Азначнік ГАК57-Т-231ПМ1) — набой з трасіруючаю куляю Т-45М
Маса набоя, г — 16,3
Маса кулі, г — 7,6
Даўжыня кулі, мм — 27,7
Пачатковая хуткасьць кулі, м/с — 715—725 (аўтамат АКМ)
Дульная энэрґія кулі, Дж — 1904,3 — 2015,8 (аўтамат АКМ)
Вяршыня кулі афарбованая ў зялёны колер ці дульцэ набойніцы і кромка капсуля пакрытая лакам зялёнага колеру.
  • 7,62 УЗ (Азначнік ГРАК7Щ6) — набой з узмоцненым зарадам
  • 7,62 УС (Азначнік ГАК57-Н-231У) — набой паменшанай хуткасьці з уцяжаранаю куляю са сталёвым сардэчнікам, прызначаны для стрэльбы з прыладаю бясшумнае й беспалымянае стральбы ПБС-1
Маса набоя, г — 20,0
Маса кулі, г — 12,55
Даўжыня кулі, мм — 33,5
Пачатковая хуткасьць кулі, м/с — 293—310 (аўтамат АКМ)
Дульная энэрґія кулі, Дж — 539,9-605,4 (аўтамат АКМ)
Вяршыня кулі афарбованая ў чорны колер зь зялёным поясам.
  • 7,62 УЧ (Азначнік ГАК57-Н-231УЧ) — навучальны набой са звычайнаю куляю ПС са сталёвым сардэчнікам
Маса набоя, г — 14,7
Маса кулі, г — 7,9
Даўжыня кулі, мм — 26,5
Спосаб мацаваньня кулі— шчыльная пасадка і 2-х шарагоры обціск дульца набойніцы.
Маса набоя, г — 8,2
Даўжыня набоя, мм — 48,5
  • 7,62 ПП (Азначнік ГРАК7Н27) — набой з куляю падвышанай прабівальнасьцю
  • ПХС-19 (Азначнік ГРАК7Щ2) — набой халасты спэцыяльны
  • 7,62 ПРС' (Азначнік ГРАКПРС) — набой з куляю паніжанай рыкашэціруюшчай здольнасьцю
    Маса набоя, г — 16,9
    Маса кулі, г — 8
    Даўжыня кулі, мм — 22,8
    Пачатковая хуткасьць кулі, м/с — 715—725 (аўтамат АКМ)
    Дульная энэрґія кулі, Дж — 1994—2105 (аўтамат АКМ). У 2002—2003 гадах для падразьдзяленіяў МУС РФ быў распрацаваны шэраг набояў з кулямі з паніжанай рыкашэціруюшчай здольнасьцю (ПРЗ). У адрозьненьне ад звычайных куляў, у кулях тыпу ПРЗ адсутнічае сталёвы сардэчнік. Неабходнасьць стварэньня спэцыяльных набояў гэтага тыпу зьвязаная з асаблівасьцямі тактыкі прымяненьня спэцыяльных падразьдзяленьняў МУС, большая частка баявых дзеяньняў ці спэцыяльных апэрацыяў якіх праводзіцца ў населеных пунктах. Пры гэтым агонь з пальное зброі вядзецца на невялікія адлегласьці. У такіх сытуацыях высокая пачатковая хуткасьць звычайных куляў са сталёвым сардэчнікам прыводзіць да вялікай колькасьці рыкашэтаў ад сьценаў будынкаў, бэтонных агароджаў, дарожнага пакрыцьця і г.д. Гэта стварае рэальную пагрозу паразы свайго асабістага складу. Кулі жа тыпу ПРЗ пры трапленьні ў цьвёрдыя перашкоды зьмінаюцца, хутка страчваюць хуткасьць і не даюць такой колькасьці небясьпечных рыкашэтаў, як кулі са сталёвым сардэчнікам. У пачатку 2000-х гадоў па замове МУС Расеі сумеснымі намаганьнямі спэцыялістаў ЗАТ «Барнаўльскі набойны завод» і ДУ НВА «Спэцтэхніка і сувязь» быў створаны 7,62-мм набой узору 1943 року з куляю з паніжанай рыкашэціруюшчай здольнасьцю (7,62 ПРЗ узору 1943 г.). Набой прызначаны для стральбы з аўтаматаў AKM, АК-103 і АК-104. Дзякуючы адсутнасьці сталёвага сардэчніка гэты набой пераўзыходзіць па кучнасьці набой 7,62 ПС, Пры гэтым забясьпечваецца поўнае спалучэньне з траекторыяй набоя са звычайнаю куляю. Адметнае афарбоўкі куля ня мае, але на донцэ набойніцы разам з нумарам завода й рокам выгатаўленьня прысутнічае кляйменьне «ПРС».

Прабіўное дзеяньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ранявы канал кулі 7,62×39 мм (2-і зьверху)

Прабіўное дзеяньне кулі набоя 7,62×39 мм[9]:

  • Сталёвы шалом СШ-40 прабіваецца:
  • куляю са сталёвым сардэчнікам на адлегласьці 900 м зь верагоднасьцю 80—90 %,
  • бранябойна-запальнаю куляю на адлегласьці звыш 1100 м зь верагоднасьцю 80—90 %,
  • Бронекамізэлька 6Б1 прабіваецца:
  • куляю са сталёвым сардэчнікам на адлегласьці 600 м зь верагоднасьцю 80—90 %,
  • бранябойна-запальнаю куляю на адлегласьці 1000 м зь верагоднасьцю 80—90 %.
  • Сталёвая браня высокае цьвёрдасьці таўшчынёю 7 мм пры куце сустрэчы 90° прабіваецца бранябойна-запальнай куляй:
  • на адлегласьці 300 м зь верагоднасьцю 50 %,
  • на адлегласьці 200 м зь верагоднасьцю 90 %.
  • Бруствэр з шчыльна ўтрамбаванага сьнегу прабіваецца набоямі са сталёвым сардэчнікам, трасіруючымі, бранябойна-запальнымі і запальнымі на адлегласьці 500 м на глыбіню 70—80 см.
  • Земляная перашкода з вольна насыпанага супяшчанага ґрунту прабіваецца набоямі ўсіх тыпаў на адлегласьці 500 м на глыбіню 25—30 см.
  • Сухія сасновыя брусы памерамі 20×20 см, змацаваныя на штабелях, прабіваюцца бранябойна-запальнымі набоямі й набоямі са сталёвым сардэчнікам:
  • на адлегласьці 500 м на глыбіню 25 см,
  • на адлегласьці 150 м на глыбіню 30—40 см.
  • Цаґліны мур прабіваецца бранябойна-запальнымі набоямі й набоямі са сталёвым сардэчнікам (дакладней, іх сардэчнікамі) на адлегласьці 100 м на глыбіню 12—15 см.

Зброя, якая выкарыстоўвае набой[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Устинов А. И. Патроны ручного огнестрельного оружия и их криминалистическое исследование. — Масква: ВНИИ МВД СССР, 1982.
  2. ^ Д. Н. Балоцін. Гісторыя савецкай стралковай зброі й набояў. — СПб: Полигон, 1995 г. стар. 67
  3. ^ Д. Н. Балоцін. Гісторыя савецкай стралковай зброі й набояў. — СПб: Полигон, 1995 г. стар. 68
  4. ^ а б в Д. Н. Балоцін. Гісторыя савецкай стралковай зброі й набояў. — СПб: Полигон, 1995 г. стар. 81
  5. ^ а б Попенкер М. Р., Милчев М. Н. Другая сусьветная: Вайна збройнікаў. М.: Яуза, Эксмо, 2008. стар. 140
  6. ^ Попенкер М. Р., Милчев М. Н. Другая сусьветная: Вайна збройнікаў. М.: Яуза, Эксмо, 2008. стар. 601
  7. ^ Попенкер М. Р., Милчев М. Н. Другая сусьветная: Вайна збройнікаў. М.: Яуза, Эксмо, 2008. стар. 141
  8. ^ Д. Н. Балоцін. Гісторыя савецкай стралковай зброі й набояў. — СПб: Полигон, 1995 г. стар. 83
  9. ^ Наставление по стрелковому делу. 7,62-мм ручной пулемёт Дегтярева (РПД). 1957 год

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сяргей Карабкоў. 7,62×39 мм, роскіх хуткасьцей // журнал «Майстар-стрэльба», № 5 (86), травень 2004. стар. 30—31

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

7,62×39 ммсховішча мультымэдыйных матэрыялаў