6-я армія (Нямецкая імпэрыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
6 Армія
6. Armee

Сьцяг штабу арміі (1871—1919)
Гады існаваньня 2 жніўня 1914 — 1919
Краіна Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) Нямецкая імпэрыя
Падпарадкаваньне Генэральны штаб Нямецкай імпэрыі
Уваходзіць у Райхсгэер
Тып Пяхота
Функцыя Палявая армія
Удзел у

Першая сусьветная вайна
Заходні фронт

Вядомыя камандзіры генэрал-фэльдмаршал) Рупрэхт Баварскі,
Генэрал ад інфантэрыі Фрыц фон Белаў

6-я а́рмія (па-нямецку: 6. Armee / Armeeoberkommando 5 / A.O.K. 6) — вайсковае аб’яднаньне армейскага ўзроўню Імпэрскай Нямецкай арміі падчас Першай сусьветнай вайны.

Гісторыя баявых дзеяньняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 году на базе IV армейскай інспэкцыі.

Мапа пляну Шліфэна

Удзельнічала ў баявых дзеяньнях у складзе Заходняга фронту. Удзельнічала ў пагранічнай бітве. Яе часткі асабліва вызначыліся пры баях у Лятарынгіі. Да 25 жніўня войскі 6-й і 7-й нямецкіх армій цалкам адкінулі наступаючых французаў на іх пачатковыя пазыцыі. Пасьля станаўленьня пазыцыйнага фронту часткі 6-й арміі займалі пазыцыі ў Паўночнай Францыі. Аддзелы 6-й армі папалі пад першую газавую атаку брытанскіх войскаў у Першай сусьветнай вайне (24 верасьня 1915 году.

Таксама часткі ўдзельнічалі ў адбіцьці наступу ангельскіх і канадзкіх войскаў у красавіку 1917 году. А ў бітве пры Вімі 6-я армія панесла страты ў 20 000 чалавек і была адкінутая ад горнага сьцягу Канадзкім корпусам.

У 1918 годзе прымала ўдзел у бітве на Лісе.

Напрыканцы вайны ўваходзіла ў склад групы армій Рупрэхта Баварскага.

Баявы склад на 1914 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камандуючыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Cron, Hermann (2002). Imperial German Army 1914-18: Organisation, Structure, Orders-of-Battle [first published: 1937]. Helion & Co. ISBN 1-874622-70-1.
  • Ellis, John; Cox, Michael (1993). The World War I Databook. Aurum Press Ltd. ISBN 1-85410-766-6.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]