5-я армія (Нямецкая імпэрыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
5 Армія
5. Armee

Сьцяг штабу арміі (1871—1919)
Гады існаваньня 2 жніўня 1914 — 1919
Краіна Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) Нямецкая імпэрыя
Падпарадкаваньне Генэральны штаб Нямецкай імпэрыі
Уваходзіць у Райхсгэер
Тып Пяхота
Функцыя Палявая армія
Удзел у

Першая сусьветная вайна
Заходні фронт

Вядомыя камандзіры генэрал-лейтэнант Кронпрынц Вільгельм,
Генэрал ад артылерыі Макс фон Гальвіц

5-я а́рмія (па-нямецку: 5. Armee / Armeeoberkommando 5 / A.O.K. 5) — вайсковае аб’яднаньне армейскага ўзроўню Імпэрскай Нямецкай арміі падчас Першай сусьветнай вайны.

Гісторыя баявых дзеяньняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 году на базе VII армейскай інспэкцыі.

Мапа пляну Шліфэна

Удзельнічала ў баявых дзеяньнях у складзе Заходняга фронту.

Пачала свой наступ на Бэльгію, рухаючыся да францускай граніцы. 21 жніўня падразьдзяленьні 5-й арміі ўдзельнічалі ў баях каля Шарлеруа. Удзельнічала ў пагранічнай бітве, дзе ў Ардэнскай апэрацыі разьбіла 3-ю францускую армію.

Пасьля пагранічнай бітвы часткі арміі былі перакінутыя пад Вэрдэн. 5-я армія прымала актыўны ўдзел у цяжкіх баях за Вэрдэн у 1916 годзе. Пад час той бітвы панесла вельмі адчувальныя страты.

У 1918 годзе армія ўдзельнічала ў баях на Сэн-Міёльскім выступе і ў Мёз-Аргонскай апэрацыі. Напрыканцы вайны ўваходзіла ў склад групы арміяў Гальвіца.

Баявы склад на 1914 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камандуючыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Cron, Hermann (2002). Imperial German Army 1914-18: Organisation, Structure, Orders-of-Battle [first published: 1937]. Helion & Co. ISBN 1-874622-70-1.
  • Ellis, John; Cox, Michael (1993). The World War I Databook. Aurum Press Ltd. ISBN 1-85410-766-6.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]