.sco

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
.sco
Уведзены Афіцыйна ня ўведзены, прапанаваны ў 2005
Тып дамэну агульны дамэн верхняга ўзроўню
Статус Прапанаваны
Арганізатар dotSCO
Выкарыстаньне
Разьвязаньне спрэчак UDRP
Вэб-старонка dotSCO.org

.sco — прапанаваны як дамэн для «шатляндзкіх» бачын. Кампанія за яго ўвядзеньне была пачатая пасьля пасьпяховага ўвядзеньня «каталёнскага» дамэну .cat. Пакуль не да канца зразумела, прапаноўваецца ён як нацыянальны дамэн Шатляндыі, альбо як дамэн для бачын на шатляндзкай мове. Таксама з улікам таго, што пад шатляндзкай мовай у цяперашні час разумеюцца няроднасныя англа-шатляндзкая і гэльская мовы, незразумела, на якой зь іх плянуюцца бачыны.