Яфрэйтар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пагон яфрэйтара Расейскай Імпэратарскай Арміі
Пагон яфрэйтара Савецкай Арміі

Яфрэйтар (па-нямецку: Gefreiter) — 1) званьне ў арміях шэрагу краінаў, у тым ліку Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Зьявілася ў 17 стагодзьдзі ў Нямеччыне. У Савецкай Арміі зь лістапада 1940 году — салдацкае воінскае званьне, што ішло за радавым; прысвойвалася камандзірам часьці за службовыя адзнакі ў выглядзе заахвочваньня. У ВМФ адпавядае воінскаму званьню старшы матрос. 2) У арміях некаторых краінаў — першаснае воінскае званьне малодшых камандзіраў (сяржантаў).

Воінскае званьне яфрэйтар можа быць прысвоена радавому, прызначанаму на пасаду, для якой штатам прадугледжана воінскае званьне яфрэйтар, а таксама ў парадку заахвочваньня.[1]

Яфрэйтары могуць быць прызначанымі разводнікамі ў складзе каравулаў.[2]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 320. — 472 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Палажэнне аб парадку праходжання вайсковай службы, зацверджанае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №186 ад 25 красавіка 2005г.
  2. ^ Статут гарнізоннай і каравульнай службаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №355 ад 26 чэрвеня 2001г.