Ян Вэртонген

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Вэртонген
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 красавіка 1987(1987-04-24)[1][2][3][…] (36 гадоў)
Рост 189 см[4]
Вага 79 кг[4]
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Андэрлехт
Нумар 14
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2012
2007
2012—2020
2020—2022
2022—
Аякс
РКК Ваальвэйк (арэнда)
Тотэнгэм Готспур
Бэнфіка
Андэрлехт
157 (23)
12 (3)
232 (8)
57 (0)
50 (4)
Зборныя
2007— Бэльгія 153 (10)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
19 лістапада 2023.

Ян Вэртонген (па-нідэрляндзку: Jan Vertonghen; нарадзіўся 24 красавіка 1987 году, Сінт-Нікляас, Бэльгія) — бэльгійскі футбаліст, абаронца клюбу «Андэрлехт» і нацыянальнай зборнай Бэльгіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ян разам са сваімі двума братамі пачаў займацца футболам у дзіцячай камандзе ў вёсачцы Тыльродэ, недалёка ад Сынт-Ніклясу. Затым ва ўзросьце 12 гадоў патрапіў у юнацкую каманду антвэрпенскага клюбу «Жэрміналь Бээрсхот»[5]. Менавіта адтуль, 15-гадовы Вэртонген у 2003 годзе перайшоў у амстэрдамскі «Аякс»[5]. Улетку 2006 году Ян быў пераведзены галоўным трэнэрам Гэнкам тэн Катэ ў асноўны склад каманды. Афіцыйны дэбют Яна адбыўся 23 жніўня 2006 году ў матчы Лігі чэмпіёнаў сэзону 2006—2007 гадоў супраць дацкага «Капэнгагена». Вэртонген у матчы выйшаў на замену на 61-й хвіліне, замяніўшы абаронцу Гэдвігеса Мадура. Матч скончыўся гасьцявой перамогай «Капэнгагена» зь лікам 0:2, і нягледзячы на ​​тое, што ў першым матчы «Аякс» перамог у гасьцях 1:2[6], датчане выйшлі ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў дзякуючы розьніцы забітых і прапушчаных мячоў. 3 сьнежня 2006 году Вэртонген дэбютаваў у Эрэдывізіі ў хатнім матчы супраць «Вілема II». 31 студзеня 2007 году Ян быў аддадзены ў арэнду ў клюб «РКК Ваальвэйк»[7], за які дэбютаваў 3 лютага ў гасьцявым матчы супраць клюбу НАК, дзе ягоная каманда саступіла зь лікам 2:1.

«Тотэнгэм Готспур»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

12 ліпеня 2012 году сайт лёнданскага «Тотэнгэму» паведаміў аб падпісаньні кантракту з Вэртонгенам[8][9]. 29 верасьня 2012 году Ян, у шостым туры чэмпіянату Ангельшчыны, забіў свой першы гол за «шпораў» у браму «Манчэстэр Юнайтэд»[10].

Міжнародныя выступы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сярэдзіне траўня 2007 году Ян атрымаў выклік у асноўную зборную Бэльгіі, разам зь ім з моладзевай зборнай быў выкліканы Фарыс Аруна. У матчы супраць зборнай Партугаліі, які адбыўся 2 чэрвеня 2007 году ў Брусэлі, Ян дэбютаваў у складзе зборнай, але бэльгійцы дома саступілі зь лікам 1:2.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Аякс»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]