Янка Тарасевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Янка Тарасевіч
Дата нараджэньня 8 (20) кастрычніка 1892
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 11 чэрвеня 1978(1978-06-11) (85 гадоў)
Месца пахаваньня
Месца вучобы

Янка Тарасевіч, Іван Міхайлавіч Тарасевіч (20 кастрычніка [ст. ст. 8 кастрычніка] 1892, в. Клешнякі Лідзкага павету Віленскай губэрні, цяпер Шчучынскі раён — 11 чэрвеня 1978) — беларускі рэлігійны і грамадзкі дзяяч.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1911 году ў ЗША. У 1917—1918 гадах вывучаў тэалёгію ў Манрэалі (Канада), скончыў Фрыбурскі каталіцкі ўнівэрсытэт у Швайцарыі (1925). З 1912 г. член ордэна салатынаў, у 1923 г. пасьвячоны ў ксяндза. З 1926 г. выкладаў у сэмінарыі ў штаце Нью-Ёрк. У 1936 г. перайшоў у Ордэн бэнэдыктынцаў. З 1937 г. працаваў у манастыры сьв. Пракопа ў г. Лайл каля Чыкага. У 1941 г. адзін з ініцыятараў стварэньня культурна-грамадзкай арганізацыі Беларуска-амэрыканская нацыянальная рада, разам зь Я. Варонкам і Я. Рэшацем уваходзіў у яе ўправу, у 1941—1948 г. старшыня. Заснавальнік беларускай уніяцкай парафіі Хрыста Спаса ў Чыкага. У 1921, 1924, 1935 і 1967—1968 наведаў Беларусь.

Аўтар шэрагу філязофска-тэалягічных трактатаў, у т. л. «Зло і лякарства на яго», «Беларусы ў сьвятле праўды». У 1930—1940-я г. выдаваў бюлетэнь «Праўда», ангельска-расейскамоўны ўніяцкі часопіс «Церковный голос», у 1952—1961 — «Лісток к Беларусам». Супрацоўнічаў з часопісам «Chryścijanskaja Dumka» («Хрысціянская думка»), «Божым шляхам», «Siaŭbit» («Сейбіт») і іншымі.

Доктар тэалёгіі (1925). Дзядзька Ўладзімера Тарасевіча.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]