Янаш Адэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Янаш Адэр
па-вугорску: János Áder
8-ы Прэзыдэнт Вугоршчыны
10 траўня 2012 году — 10 траўня 2022 году
Папярэднік: Пал Шміт
23-ці старшыня Нацыянальнага сходу Вугоршчыны
18 чэрвеня 1998 году — 14 траўня 2002 году
Папярэднік: Золтан Галь
Наступнік: Каталін Сілі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 9 траўня 1959
Чорна
Партыя: Фідэс
Сужэнец: Anita Herczegh[d]
Адукацыя: Будапэшцкі ўнівэрсытэт
Узнагароды:

Я́наш А́дэр (па-вугорску: János Áder; 9 траўня 1959, Чорна) — вугорскі палітык і дзяржаўны дзеяч, дэпутат Эўрапарлямэнту, прэзідэнт Венгрыі (2012–2022).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1983 годзе атрымаў ступень доктара юрыдычнага факультэту Будапэшцкага ўнівэрсытэту. У 1986—1990 гадах быў навуковым супрацоўнікам Інстытуту сацыялёгіі Вугорскай акадэміі навук.

У 1988 годзе ўступіў у партыю Фідэс. Быў старшынём Нацыянальнага савету, віцэ-прэзыдэнтам Фідэс. У 2002—2006 гадах быў лідэрам фракцыі Фідэс у парлямэнце.

У 1990—2009 гадах быў дэпутатам парлямэнту Вугоршчыны, у 1997—1998 і 2006—2009 гадах — віцэ-сьпікерам, у 1998—2002 гадах — сьпікерам парлямэнту. З 2009 году — дэпутат Эўрапарлямэнту.

2 траўня 2012 году абраны прэзыдэнтам Вугоршчыны[1][2].

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты, мае чацьвярых дзяцей. Жонка — судзьдзя.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]