Якуб Бабіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Якуб Бабіч
Будынак Якуба Бабіча, дзе месьцілася друкарня
Род дзейнасьці кнігадрукар, бурмістар Вільні
Месца нараджэньня
Дата сьмерці каля 1526
Занятак друкар

Якуб Бабіч (? — ~1526) — віленскі месьціч, «найстаршы бурмістар» (старшыня гарадзкога магістрату) Вільні. Адзін са спонсараў выдавецкай дзейнасьці Францішка Скарыны ў Вільні. У доме Бабіча на віленскім рынку (цяпер будынак па адрасе Didzioji, 19) Скарына выдаў «Малую падарожную кніжыцу» (1522) і «Апостал» (сак. 1525), пасьля выхаду якога спыніў сваю выдавецкую дзейнасьць.