Юсі Адлер-Ольсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юсі Адлер-Ольсан
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 2 жніўня 1950(1950-08-02)[1][2][3][…] (73 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, кампазытар
Гады творчасьці 1984 — цяпер
Жанр крымінальны раман[d]
Мова дацкая[5]
Узнагароды
http://jussiadlerolsen.dk

Юсі Адлер-Ольсан (па-дацку: Jussi Adler-Olsen сапр. па-дацку: Carl Valdemar Jussi Henry Adler-Olsen, 2 жніўня 1950, Капэнгаген) — дацкі пісьменьнік.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вывучаў мэдыцыну, сацыялёгію, палітычную гісторыю, кіназнаўства; працаваў у розных галінах — дырэктарам розных выдавецтваў, рэдактарам, кампазытарам. Зьяўляецца каардынатарам Дацкага руху за мір, уваходзіць у праўленьне DK Technologies A/S (Капэнгаген) і Solarstocc AG (Кэмптан).

У 1997 годзе быў апублікаваны першы раман «Alfabethuset», які быў тут жа перакладзены на шматлікія мовы і стаў бэстсэлерам за мяжой. Тое ж адбылося і з інтэрнацыянальна арыентаванымі трылерамі «Og hun takkede guderne» (2003) і «Washington dekretet» (2006).

Посьпех у Даніі прыйшоў да аўтара пасьля выхаду рамана «Жанчына ў клетцы» (Kvinden i buret, 2007 г.), першым у сэрыі пра Карла Мёрке і аддзелу «Q». На 2019 год напісана 6 раманаў з гэтай сэрыі. Чатыры рамана з сэрыі пра Карла Мёрке і аддзел «Q» былі экранізаваныя.

Прыватнае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыве ў Альлерёдзе, у 30 км ад Капэнгагену. Жанаты, мае дарослага сына. Вольны час прысьвячае сваім хобі: рамонце старадаўніх дамоў і выкананьню ўласных музычных твораў, некаторыя зь якіх былі выкарыстаны ў фільмах.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Містыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Groucho & Co’s groveste, 1984
  • Dansk tegneserie lexikon — den store Komiklex, 1985
  • Groucho — en Marx Brother bag facaden, 1985

Фантастыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Alfabethuset — (раман), 1997
  • Og hun takkede guderne — (раман), 2003
  • Washington dekretet — (раман), 2006
  • Små pikante drab — (вялікая навэла), 2011

Аддзел «Q»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Жанчына ў клетцы (Kvinden i Buret-ru), 2007
  • Паляўнічыя на фазанаў (Fasandræberne-ru), 2008
  • Цемра ў бутэльцы (Flaskepost fra P-ru), 2009
  • Часопіс 64 (Jurnal 64-ru), 2010
  • Эфэкт Марка (Marco Effekten-ru), 2012
  • Бязь межы (Den Grænseløse), 2014
  • Сэлфі (Selfies), 2016
  • Прапанова 2117 (Offer 2117) , 2019

Экранізацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Jussi Adler-Olsen // filmportal.de — 2005.
  2. ^ Jussi Adler-Olsen // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. ^ Jussi Adler-Olsen // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #139292608 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юсі Адлер-Ольсансховішча мультымэдыйных матэрыялаў