Юры Гедыгольд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Гедыгольд
лац. Jury Giedygold

Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XIV стагодзьдзе
Памёр па 9 чэрвеня 1435
Пахаваны
Род Гедыгольдавічы[d] і Манівіды
Бацькі Гайлігін
Дзеці Пётар Сямён (Сенька)

Юры Гедыгольд (Гедыгоўд; ? — па 9 чэрвеня 1435) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода кіеўскі (1411), намесьнік смаленскі (каля 1424), ваявода віленскі (1426—1432). На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Ляліва».

Валодаў маёнткамі Вішневам, Волмай, Дзераўнай, Каменем, Налібакамі, Радашкавічамі ў Менскім павеце, Мірам і Сьвержанем у Наваградзкім павеце[1]; ад Жыгімонта Кейстутавіча атрымаў маёнтак Вішнеў ў Ашмянскім павеце. Быў старостам падольскім (1411—1423).

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гедыгольд

Геда (Geda) і Гаўд (Gaudus) — імёны германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[4] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[5], а аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) — ад германскага *gautaz 'гот'[6] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[4]. Такім парадкам, імя Гедыгоўд азначае «пышнасьць цноты»[7]. Адзначалася старажытнае германскае імя Гедалгаўд (Gedalcaus, у гэтай зафіксаванай у крыніцах форме адбыўся пераход gaud у gaus[8]) з пашыранай суфіксам з элемэнтам -л- першай іменнай асновай (гед-)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gedigoldo etiam marschalco[10], Monywid cum fratre germano Gedigoldo[11] (18 студзеня 1401 году); Gedigolt (17 жніўня 1404 году[12], 7 чэрвеня 1432 году[13], 9 сьнежня 1432 году[14]); воевода виеленьскии панъ Дедикголдъ (20 траўня 1407 году)[15]; Gregorio alias Gedigold (Georgius alias Gedigold[16][17]; 20 красавіка 1411 году)[18]; Gedigoldi pridem Woywode Kyoviensis (Gedigold woyewoda Kyoviensis[16]; 1 лютага 1411 году)[19]; Gedigolth (21 верасьня 1416 году)[20]; oú je trouvay und chevalier, capitaine de Lopodolie, nommé Gheldigold (Guedigol) (1421 год)[21]; Jeorgius alias Gedigeldus (27 верасьня 1422 году)[22]; Gedigoldo palatino Wilnensi (31 сьнежня 1425 году)[23]; Georgio alias Gedigoldo Vilnensi (Georgius alias Gedigold palatinus Vilnensis[16][17]; 21 кастрычніка 1430 году)[24]; woyewod Gedigold (20 чэрвеня 1430 году)[25]; Georgio alias Gedigowd (21 кастрычніка 1430 году)[26]; strenuis militibus Bedigoldo (Bedigold[17]; 10 лістапада 1430 году)[27]; Gedigoldus (29 лістапада 1430 году[28], 22 чэрвеня 1431 году[29]); Gedigoldi Vilnensis (Gedigold palatinus Vilnensis[16], 1430 год)[30]; Gyedigol… palatini wilnensis[31], Gedigoldi palatini Wilnensis[32] (1 верасьня 1431 году); Gedegow (16 лютага 1432 году, 10 красавіка 1432 году)[33]; Gedegaw (16 сьнежня 1432 году)[14]; Gedigol (17 сьнежня 1432 году)[14]; una cum Gedigold (20 сьнежня 1432 году)[14], Кгедикговдъ (25 верасьня 1433 году)[34]; Georgio alias Gedigoldo de Wissnewo[16] (Georgius alias Gedigold de Wissnewo[16][17]; 17 ліпеня 1435 году)[35]; ego igitur Anastasia uxor domini pie memorie Gedigaudonis (30 верасьня 1442 году)[36]; Дедиголд, Дидикгоилд (Супрасьлеўскі летапіс).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь літоўскага баярскага роду, сын Гайлігіна. Меў брата Войцеха Манівіда.

Упершыню ўпамінаецца ў 1401 годзе як маршалак надворны Вітаўта. Засьведчыў акт Віленска-Радамскай уніі (1401 год), Торунскі мір (1411 год). У 1415 годзе езьдзіў на Канстанцкі сабор 1414—1418 гадоў. У 1429 годзе быў паслом да Ягайлы ў справе каранацыі Вітаўта каралеўскай каронай[37].

За часамі фэўдальнай вайны 1431—1435 гадоў сьпярша падтрымліваў Сьвідрыгайлу. Пры замаху на жыцьцё апошняга ў Ашмянах (1432 год) быў у ліку малога аддзелу, разам зь якім Сьвідрыгайла зьбег да Полацку. У бітве пад Ашмянамі 8 сьнежня 1432 году трапіў у палон да Жыгімонта Кейстутавіча (пры апісаньні гэтага эпізоду літоўскімі летапісамі Гедыгольд выступае сярод «рускіх князёў і баяраў»[38][39]). Тады ж пазбавіўся ваяводзкага ўраду. Пазьней вызнаў уладу Жыгімонта і сьведчыў на ягоных дакумэнтах ў якасьці пана на Вішневе да 1435 году[35].

У шлюбе з Анастасіяй (магчыма, дачкой князя Юрыя Талочкі) меў сына Пятра Сямёна (Сеньку)[17].

Спачыў у капліцы Сьвятога Альбэрта і Сьвятога Юрыя ў Віленскім замку, фундаванай яго братам Манівідам (30 верасьня 1442 году Гедыгольдава Анастасія зрабіла на яе ахвяраваньне)[40].

Мова і культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Русіны

Да акту Мельнскага міру (1422 год) прывесіў пячаць з лацінамоўным надпісам[41]:

s(i)gill(um) : georgii : gedygold[…]c[…]ca **

Да акту Чартарыйскага замірэньня (1431 год) прывесіў пячаць з лацінамоўным надпісам[31]:

sigil… …digo… +

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пазднякоў В. Гедыгольд // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 522.
  2. ^ Meyer-Lübke W. Romanische Namenstudien. I. Die altportugiesischen Personennamen germanischen Ursprungs // Sitzungsberichte der Philosophisch-Historischen Classe der Kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. Bd. 149. — Wien, 1905. S. 86.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 611.
  4. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
  6. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 123, 126.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  8. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 608.
  9. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
  10. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 36.
  11. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 37.
  12. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 103.
  13. ^ Kotzebue A. F. Switrigail, ein Beytrag zu den Geschichten von Litthauen, Russland, Polen und Preussen. — Leipzig, 1820. S. 143.
  14. ^ а б в г Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 309.
  15. ^ Українські грамоти XV ст. — Київ, 1965. С. 35.
  16. ^ а б в г д е Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 144—145.
  17. ^ а б в г д Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 233.
  18. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 86.
  19. ^ Spory i sprawy pomiędzy Polakami a Zakonem Krzyżackim. T. 2. — Poznań, 1892. S. 460.
  20. ^ Sochacka A. Zjazdy polsko-litewskie w Lublinie i Parczewie w czasach Władysława Jagiełły // Annales Universitatis Mariae Curie-Skłodowska. Sectio F, Historia. Vol. 41/42 (1986/1987). S. 73.
  21. ^ Voyages et ambassades de messire Guillebert de Lannoy, 1399—1450. — Mons, 1840. P. 38.
  22. ^ Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 11.
  23. ^ Semkowicz W. Nieznane nadania Witolda dla osób prywatnych // Ateneum Wileńskie. Z. 3—4, 1931. S. 855.
  24. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 136.
  25. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 907.
  26. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 138.
  27. ^ Акты литовско-русскаго государства. Вып. 1. — Москва, 1899. С. 11.
  28. ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 515.
  29. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 8. — Riga; Moskau, 1884. S. 273.
  30. ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 517.
  31. ^ а б Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 136.
  32. ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135.
  33. ^ Regesta historica-diplomatica Ordinis S. Mariae Theutonicorum, 1198—1525. Pars I. — Göttingen, 1948. S. 371, 376.
  34. ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 532.
  35. ^ а б Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 158.
  36. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 197.
  37. ^ Пазднякоў В. Гедыгольд // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 521.
  38. ^ ПСРЛ. Т. 17. — СПб., 1907. С. 62.
  39. ^ Ліцкевіч А. Да пытання пра рутэнізацыю балтаў ВКЛ у XV — пачатку XVI стст. // ARCHE Пачатак. № 11—12, 2009. С. 63.
  40. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 234.
  41. ^ Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 20.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]