Юзэф Пешка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юзэф Пешка, партрэт Ф. Смуглевіча

Юзэф Пешка (19 лютага 1767 — 4 верасьня 1831, Кракаў) — польскі і беларускі[1] маляр, прадстаўнік акадэмічнага клясыцызму — асноўнага кірунку ў мастацтве Рэчы Паспалітай у канцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзі

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навучаўся ў Д. Эстрэйхера ў Кракаве, з 1786 року ў Ф. Смуглевіча ў Варшаве. У 1793—1812 роках жыў у Горадні і Менску. Часта наведваў Магілёў, Нясьвіж. Ліду, Сьмілавічы, Дукору, Вільню. У 1812 року вярнуўся ў Кракаў, з 1815 року — прафэсар малярства і малюнку ў Школе прыгожых мастацтваў.

Пісаў алегарычныя і гістарычныя кампазыцыі, партрэты, пэйзажы. Малюнкі выконваў акварэльлю, апрача гарадзенскіх, зробленых тушшу, на аркушах паперы 45×70 см.

Ягоныя пэйзажы, а таксама сэрыя мескіх краявідаў зьяўляюцца асабліва каштоўнымі ў вывучэньні архітэктуры Менску[2].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вільня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Віцебск[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Меншчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аршаншчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наваградчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іншае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Янчэская К. Лідчына ў мастацкіх творах // «Лідзкі Летапісец» №4
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 475.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юзэф Пешкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў