Эфэктыўная доза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Эфэктыўная доза (па-ангельску: effective dose) — велічыня ўздзеяньня іянізавальага выпраменьваньня, якая выкарыстоўваецца як мера рызыкі ўзьнікненьня аддаленых наступстваў апрамяненьня арганізму чалавека і асобных ягоных органаў з улікам іх радыёадчувальнасьці[1][2].

Эфэктыўная доза не вымяраецца напрамую. Гэта разьліковая велічыня. Яна паказвае шкоду, якую можа нанесьці тая ці іншая працэдура апрамяненьня. Формула для разьліку эфэктыўнай дозы наступная:

,

дзе  — эфэктыўная доза  — доза апрамяненьня, паглынутая ў адным з 27 органаў і тканак чалавека  — спэцыяльны каэфіцыент вагі, які паказвае адносную радыёадчувальнасьць адпаведнага органа і тканкі. Сьпіс органаў і тканак некалькі разоў зьмяняўся. Паводле Гігіенічнага нарматыву Крытэры ацэнкі радыяцыйнага ўздзеяньня, зацьверджанага міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[3], прыняты наступны пералік:

нумар орган ці тканіна каэфіцыент вагі
1 чырвоны шпік 0,12
2 тоўстая кішка 0,12
3 лёгкія 0,12
4 страўнік 0,12
5 малочная залоза 0,12
6 ганады 0,08
7 мачавік 0,04
8 стрававод 0,04
9 печань 0,04
10 шчытападобная залоза 0,04
11 паверхня косьці 0,01
12 скура 0,01
13 галаўны мозаг 0,01
14 сьлінныя залозы 0,01
астатнія тканіны
15 наднырачнікі 0,12
16 тканіны эстратаракальнага аддзела
17 жоўцевая бурбалка
18 сэрца
19 ныркі
20 лімфатычныя вузлы
21 цяглічная тканка
22 сьлізістая ротавай поласьці
23 падстраўнікавая залоза
24 тонкая кішка
25 каса
26 тымус
27 падкарэнная залоза
28 маціца/шыйка маціцы

Адзінкай вымярэньня эфэктыўнай дозы зьяўляецца зывэрт.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Закон Республики Беларусь 5 января 1998 г. N 122-З «О радиационной безопасности населения». Принят Палатой представителей 16 декабря 1997 г. Одобрен Советом Республики 20 декабря 1997 г.
  2. ^ А. Лукашенко (18.06.2019) Закон Республики Беларусь г. No 198-З О радиационной безопасности
  3. ^ Санитарные нормы и правила «Требования к радиационной безопасности», Гигиенический норматив «Критерии оценки радиационного воздействия». Министерство здравоохранения Республики Беларусь (28.12.2012).