Эстудыянтэс Ля-Плята

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эстудыянтэс
Поўная назва Club Estudiantes de La Plata
Заснаваны 4 жніўня 1905
Горад Ля-Плята, Аргентына
Стадыён Сьюдада-дэ-Ля-Плята
Умяшчальнасьць: 53 000
Прэзыдэнт Хуан Сэбастыян Вэрон[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прафэсійная футбольная ліга
 · 2023 5 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
estudiantesdelaplata.com (гішп.)

«Эстудыя́нтэс» (па-гішпанску: Estudiantes) — аргентынскі футбольны клюб з гораду Ля-Плята, які належыць да аглямэрацыі Вялікага Буэнас-Айрэсу. Клюб гуляе ў Прафэсійнай футбольнай лізе, дзе праводзіць большую частку сваёй гісторыі. Клюб зьяўляецца адным з самых пасьпяховых у Аргентыне, менавіта ён у 1967 годзе стаў першым чэмпіёнам краіны зь ліку камандаў, якія не адносяцца да гэтак званай «Вялікай пяцёркі». Асноўным супернікам клюбу ёсьць каманда «Хімнасія і Эсгрыма», менавіта зь якой выйшлі незадаволеныя гульцы і заўзятары і стварылі клюб «Эстудыянтэс». Матчы паміж гэтымі супраціўнікамі носяць назву Дэрбі Ля-Пляты.

Акрамя футбольнай каманды клюб мае каманды па баскетболе, гандболе, хакеі на траве, гольфе, валейболе, дзюдо і плаваньні.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1905 годзе група футбалістаў і заўзятараў з клюбу «Хімнасія і Эсгрыма» вырашыла сысьці і ўтварыць уласны футбольны клюб, пасьля таго як кіраўніцтва клюбу праігнаравала футбольнай сэкцыяй клюбу, закрыўшы футбольныя палі. Па стварэньні клюбу ўвага надавалася футболу, але цягам дзесяцігодзьдзяў зьявіліся сэкцыі па баскетболе, гандболе, хакеі на траве, тэнісе, плаваньні і гольфе.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Аргентыны Бр Фабрысьё Якавіч 2002
2 Сьцяг Аргентыны Аб Саід Рамэра 1999
3 Сьцяг Аргентыны Аб Нікаляс Фэрнандэс 2002
4 Сьцяг Аргентыны Аб Сант’яга Флёрэс 2001
5 Сьцяг Аргентыны ПА Сант’яга Аскасыбар 1997
6 Сьцяг Аргентыны Аб Фэдэрыка Фэрнандэс 1989
7 Сьцяг Аргентыны ПА Хасэ Соса (капітан) 1985
8 Сьцяг Аргентыны ПА Фэрнанда Сукі 1991
9 Сьцяг Аргентыны Нап Гвіда Карыльлё 1991
10 Сьцяг Аргентыны Нап Паблё П’яцьці 1989
12 Сьцяг Аргентыны Бр Матыяс Мансыльля 1996
13 Сьцяг Аргентыны Аб Гастон Бэнэдэцьці 2001
14 Сьцяг Аргентыны Аб Эрас Манкуса 1999
15 Сьцяг Аргентыны ПА Франка Сапіёля 2001
16 Сьцяг Уругваю Нап Маўра Мэндэс 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Чылі ПА Хавіер Альтамірана 1999
18 Сьцяг Калюмбіі Нап Эдвін Сэтрэ 1998
19 Сьцяг Калюмбіі ПА Алексіс Маньёма 2003
20 Сьцяг Аргентыны Аб Эрык Мэса 1999
22 Сьцяг Аргентыны ПА Энса Пэрэс 1986
23 Сьцяг Аргентыны Нап Эсэк’ель Ная 2001
24 Сьцяг Аргентыны ПА Баўтыста Кацюбінскі 2001
25 Сьцяг Аргентыны Бр Хуан Паблё Сасая 2001
26 Сьцяг Аргентыны Аб Люсіяна Лёля 1987
27 Сьцяг Аргентыны Нап Хавіер Карэа 1992
28 Сьцяг Аргентыны ПА Нэўэн Бэнэдэцьці 2005
29 Сьцяг Аргентыны ПА Аксэль Атум 2006
32 Сьцяг Уругваю Нап Тыяга Палясіяс 2001
42 Сьцяг Аргентыны Нап Мартыніяна Марэна 2003

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]