Эспэрантыст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Эспэранты́ст (на эспэранта: Esperantisto) — тэрмін для абазначэньня асобы, якая валодае эспэранта. Згодна з Булёнскай дэклярацыяй эспэрантыстам называецца «кожная асоба, якая ведае і ўжывае мову эспэранта, незалежна ад вызначаных мэтаў. Прыналежнасьць да якога-небудзь актыўнага эспэранцкага таварыства зьяўляецца рэкамэндаваным, але не абавязковым.

Асобным карыстальнікам эспэранта не падабаецца тэрмін «эспэрантыст» з-за яго ідэалягічнага адценьня, якое паказвае на прыналежнасьць да эспэрантызму. Акрамя гэтага, яны гавораць, што чалавека, які ведае ангельскую ці гішпанскую мову, не называюць ангелістам ці гішпаністам. Замест «эспэрантыста» прапануюць тэрмін «E-parolanto» ці «Esperanto-parolanto» (эспэрантамоўны), што інфармуе толькі пра валоданьне мовай. Таксама ўжываюць іншыя тэрміны: esperantano (прыхільнік эспэранта), esperantulo (esperant — ад назвы мовы -ul — суфікс, вызначаючы асобу, якая валодае нейкай якасьцю o — канчатак назоўніка) esperanto (у мове эспэранта пішацца з маленькай літары, у адрозьненьне ад імя мовы).

Асобным эспэрантыстам вызначэньне, дадзенае прыхільніку мовы, здаецца недастатковым. Напрыклад, Юліа Багі абвясьціў: «Быць эспэрантыстам значыць ня толькі валодаць мовай. Гэта прызначэньне. Місія. Мара пра лепшы сьвет. Сапраўдны эспэрантыст ня робіцца такім, але нарадждаецца, і ён зьяўляецца эспэрантыстам да таго, як ён вывучыў мову».