Эскадра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Эскадра (па-француску: escadre) — шматзначны тэрмін, які абазначае:

  1. Апэратыўна-тактычнае злучэньне надводных баявых караблёў у ВМФ, якое прызначалася для зьнішчэньня злучэньняў буйных караблёў і канвояў у моры, нанясеньня артылерыйскіх удараў па берагавых аб’ектах і інш;
  2. Група караблёў, што знаходзяцца ў далёкім марскім плаваньні або экспэдыцыі;
  3. У некаторых краінах асноўнае апэратыўна-тактычнае злучэньне атамных ракетных падводных лодак для дзеяньняў на акіянскім (марскім) тэатры ваенных дзеяньняў;
  4. Злучэньне баявых самалётаў або апэратыўна-тактычных ракет у ВПС некаторых дзяржаваў (ФРГ, Францыя і інш.).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапэдыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2004. — 472 с.: іл. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1), ISBN 985-11-0035-8. с.158.