Эрэдывізія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эрэдывізія
Краіна Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды
Канфэдэрацыя УЭФА
Заснаваная 1956
Колькасьць камандаў 18
Вылет у Першы дывізіён
Узровень ў пірамідзе Узровень 1
Хатнія кубкі Кубак Нідэрляндаў, Кубак Ёгана Кройфа
Міжнародныя кубкі Ліга чэмпіёнаў,
Ліга Эўропы
Дзейны чэмпіён ПСВ Эйндговэн — 24-ы тытул (2017—2018)
Найбольш пасьпяховы клюб Аякс — 33 тытулы
ТБ-партнэры Fox Sports Eredivisie, NOS
Вэб-сайт eredivisie.nl
Сэзон 2018—2019 гадоў

Эрэдывізія (па-нідэрляндзку: Eredivisie) — найвышэйшая футбольная ліга ў Нідэрляндах. Заснаваная ў 1956 годзе. У пэрыяд з 1990 па 1999 гады спаборніцтвы насілі назву «ПТТ Тэлекомпэтыцыя» (нід. PTT Telecompetitie) у гонар спонсара PTT Telecom. У 1999 годзе назву лігі зьмянілі на KPN Telecompetitie, а ў 2000 годзе — на KPN Eredivisie. З 2002 па 2005 гады ліга называлася Эрэдывізія Галяндзкае казіно (нід. Holland Casino Eredivisie). У ходзе сэзону 2005—2006 гадоў спонсарам лігі выступіла лятарэя Sponsorloterij. Аднак, паводле закону ейная назва не магла быць выкарыстана для найменьня лігі.

Найвышэйшая ліга складаецца з 18 камандаў. На працягу чэмпіянату кожная каманда гуляе зь іншай па два разы: адна гульня дома, другая ў гасьцёх. Па завяршэньні сэзону каманда з найгоршым вынікам спускаецца да другога ўзроўню чэмпіянату, у першы дывізіён. У сваю чаргу пераможца першай лігі аўтаматычна займае месца каманды, якая выбыла. Дзьве перадапошнія каманды праходзяць праз сыстэму плэй-оф для таго каб вырашыць хто спусьціцца ў Ээрстэдывізію. Плэй-оф гуляюць у дзьвюх групах. Кожная група зьмяшчае адну каманду з Эрэдывізіі й па тры каманды, якія былі найлепшымі ў сэзоне ў Ээрстэдывізіі. Кожная каманда гуляе па два матчы: адзін дома й адзін у гасьцёх. Пераможцы групаў пачынаюць наступны сэзон у Эрэдывізіі, а астатнія тры каманды групы спускаюцца да Ээрстэдывізіі.

Футбольная каманда «Аякс» з Амстэрдаму мае найбольшую колькасьць перамогаў у Эрэдывізіі — 33. Клюб «ПСВ Эйндговэн» атрымліваў перамогу ў лізе 24 разы, а ратэрдамскі «Фэеноорд» — 15 разоў.

Чэмпіёны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Пераможца 2 месца
1897-98 РАП Амстэрдам Вітэс
1898-99 РАП Амстэрдам Вітэс
1899-00 ХВВ Дэн Хааг Вікторыя Вагенінген
1900-01 ХВВ Дэн Хааг Вікторыя Вагенінген
1901-02 ХВВ Дэн Хааг Вітэс
1902-03 ХВВ Дэн Хааг Вітэс
1903-04 ХБС Дэн Хааг Веласітас Брэда
1904-05 ХВВ Дэн Хааг ПВВ Энсхэдэ
1905-06 ХБС Дэн Хааг ПВВ Энсхэдэ
1906-07 ХВВ Дэн Хааг ПВВ Энсхэдэ
1907-08 Квік Дэн Хааг ВУД Дэвентэр
1908-09 Спарта (Ратэрдам) Вілхелміна Дэн Бош
1909-10 ХВВ Дэн Хааг Квік Нэймеген
1910-11 Спарта (Ратэрдам) ГВС Вагенінген
1911-12 Спарта (Ратэрдам) ГВС Вагенінген
1912-13 Спарта (Ратэрдам) Вітэс
1913-14 ХВВ Дэн Хааг Вітэс
1914-15 Спарта (Ратэрдам) Вітэс
1915-16 Вілем II Гоў Эхед
1916-17 Гоў Эхед УВВ Утрэхт
1917-18 Аякс Гоў Эхед
1918-19 Аякс Гоў Эхед
1919-20 Бі Квік 1887 ВАК Ратэрдам
1920-21 НАК Брэда Бі Квік Гронінген
1921-22 Гоў Эхед Дэвентэн Блаў Віт Амстэрдам
1922-23 РХК Харлем Бі Квік Гронінген
1923-24 Фэенорд Стормвогелс Эймейдэн
1924-25 ХБС Дэн Хааг НАК Брэда
1925-26 СК Энсхэдэ МВВ Маастрыхт
1926-27 Хэраклес (Альмэла) НАК Брэда
1927-28 Фэенорд Аякс
1928-29 ПСВ Гоў Эхед
1929-30 Гоў Эхед Аякс
1930-31 Аякс Фэенорд
1931-32 Аякс Фэенорд
1932-33 Гоў Эхэд Фэенорд
1933-34 Аякс КФК Ког ан дэ Зан
1934-35 ПСВ Гоў Эхед
1935-36 Фэенорд Аякс
1936-37 Аякс Фэенорд
1937-38 Фэенорд Хэраклес (Альмэла)
1938-39 Аякс ДВС Амстэрдам
1939-40 Фэенорд Блаў Віт Амстэрдам
1940-41 Хэраклес (Альмэла) ПСВ
1941-42 АДА Дэн Хааг Эйндховэн
1942-43 АДА Дэн Хааг Фэенорд
1943-44 Дэ Валевэйкерс ВІК Дэн Хааг
1944-45 Не прыводзіўся
1945-46 Харлем Аякс
1946-47 Аякс Хэрэнвэн
1947-48 БВВ Дэн Бош Хэрэнвэн
1948-49 СВВ Східам БВВ Дэн Бош
1949-50 Лімбургія Блаў Віт Амстэрдам
1950-51 ПСВ ДВС Амстэрдам
1951-52 Вілем II Дэрмес ДВС Східам
1952-53 РКХ Харлем Эйндховэн
1953-54 Эйндховэн ДОС Утрэхт
1954-55 Вілем II НАК
1955-56 Елінвэйк НАК
1956-57 Аякс Фартуна '54
1957-58 ДОС Спорт Энсхэдэ
1958-59 Спарта Рапід
1959-60 Аякс Фэенорд
1960-61 Фэенорд Аякс
1961-62 Фэенорд ПСВ
1962-63 ПСВ Аякс
1963-64 ДВС ПСВ
1964-65 Фэенорд ДВС
1965-66 Аякс Фэенорд
1966-67 Аякс Фэенорд
1967-68 Аякс Фэенорд
1968-69 Фэенорд Аякс
1969-70 Аякс Фэенорд
1970-71 Фэенорд Аякс
1971-72 Аякс Фэенорд
1972-73 Аякс Фэенорд
1973-74 Фэенорд Твентэ
1974-75 ПСВ Фэенорд
1975-76 ПСВ Фэенорд
1976-77 Аякс ПСВ
1977-78 ПСВ Аякс
1978-79 Аякс Фэенорд
1979-80 Аякс АЗ
1980-81 АЗ Аякс
1981-82 Аякс ПСВ
1982-83 Аякс Фэенорд
1983-84 Фэенорд ПСВ
1984-85 Аякс ПСВ
1985-86 ПСВ Аякс
1986-87 ПСВ Аякс
1987-88 ПСВ Аякс
1988-89 ПСВ Аякс
1989-90 Аякс ПСВ
1990-91 ПСВ Аякс
1991-92 ПСВ Аякс
1992-93 Фэенорд ПСВ
1993-94 Аякс Фэенорд
1994-95 Аякс Рода
1995—96 Аякс ПСВ
1996—97 ПСВ Фэеноорд
1997—98 Аякс ПСВ
1998—99 Фэеноорд Вілем II
1999—00 ПСВ Гээрэнвээн
2000—01 ПСВ Фэеноорд
2001—02 Аякс ПСВ
2002—03 ПСВ Аякс
2003—04 Аякс ПСВ
2004—05 ПСВ Аякс
2005—2006 ПСВ АЗ
2006—2007 ПСВ Аякс
2007—2008 ПСВ Аякс
2008—2009 АЗ Твэнтэ
2009—2010 Твэнтэ Аякс
2010—2011 Аякс Твэнтэ
2011—2012 Аякс Фэеноорд
2012—2013 Аякс ПСВ
2013—2014 Аякс Фэеноорд
2014—2015 ПСВ Аякс
2015—2016 ПСВ Аякс
2016—2017 Фэеноорд Аякс
2017—2018 ПСВ Аякс

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]