Эрых Марыя Рэмарк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эрых Марыя Рэмарк
Erich Maria Remarque
Эрых Марыя Рэмарк (1929)
Эрых Марыя Рэмарк (1929)
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Эрых Паўль Рэмарк
Нарадзіўся 22 чэрвеня 1898
Аснабрук, Нямеччына
Памёр 25 чэрвеня 1970
Лякарна, Швайцарыя
Пахаваны
Сужэнец Палет Гадар[d], Ilse Jutta Zambona[d][1] і Ilse Jutta Zambona[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік
Гады творчасьці 1920[2]1970[2]
Мова нямецкая
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
Творы на сайце Knihi.com

Э́рых Мары́я Рэма́рк (па-нямецку: Erich Maria Remarque), імя пры нараджэньні Эрых Паўль Рэмарк (па-нямецку: Erich Paul Remark; 22 чэрвеня 1898, Аснабрук — 25 чэрвеня 1970, Лякарна) — нямецкі пісьменьнік.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнік І сусьветнай вайны. Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам. 3 1932 у эміграцыі (Швайцарыя, ЗША).

Рэмарк быў двойчы жанаты, 14 кастрычніка 1925 — 4 студзеня 1930 і 22 студзеня 1938 — 20 траўня 1957, з танцоркай Ютай Ільзе Цамбона (ням. Jutta Ilse Zambona; 25 жніўня 1901 — 25 чэрвеня 1975). Тым часам у яго былі раманы з Марлен Дытрых (ням. Marlene Dietrich), Грэтай Гарбу (швэдз. Greta Garbo) і іншымі жанчынамі. 25 лютага 1958 ён ажаніўся з кінаакторкай Палет Гадар (ням. Paulette Goddard), былой жонкай Чарлі Чапліна, зь ёй Рэмарк пражыў да сваёй сьмерці.

Адна зь сёстраў Рэмарка — Эльфрыда Шольц, якая працавала краўчыхай у Дрэздэне, была паводле данясеньня пакупніцы абвінавачаная ў «дзеяньнях, скіраваных на падрыў ваеннай моцы» й прыгаворана народным судом да сьмяротнага пакараньня — гільятыны.

Рэмарк пахаваны на могілках Ронка-сопра-Асуона.

Раманы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Мансарда сноў» / «Die Traumbude», 1920
  • «Станцыя на гарызонце» / «Station am Horizont», 1928
  • «На Заходнім фронце нічога новага» / «Im Westen nichts Neues». Propyläen, Бэрлін 1929
  • «Дарога назад» / «Der Weg zurück». Propyläen, Бэрлін 1931
  • «Тры таварышы» / «Drei Kameraden». Querido, Амстэрдам 1938
  • «Любі бліжняга свайго» / «Liebe Deinen Nächsten». Querido/Bermann-Fischer, Амстэрдам/Стакгольм 1941
  • «Трыўмфальная арка» / «Arc de Triomphe». Micha, Цюрых 1946
  • «Іскра — жыцьцё» / «Der Funke Leben». Kiepenheuer & Witsch, Кёльн 1952
  • «Час жыць і час паміраць» / «Zeit zu leben und Zeit zu sterben». Kiepenheuer & Witsch, Кёльн 1954
  • «Чорны абэліск» / «Der schwarze Obelisk». Kiepenheuer & Witsch, Кёльн 1956
  • «Жыцьцё ў пазыку» / «Geborgtes Leben», 1961
  • «Ноч у Лісабоне» / «Die Nacht von Lissabon». Kiepenheuer & Witsch, Кёльн 1962
  • «Шаты ў раі» / «Schatten im Paradies», апублікавана пасьмяротна ў 1971
  • «Гэм» / «Gam», апублікавана пасьмяротна ў 1998
  • «Зямля запаветная» / «Das gelobte Land», апублікавана пасьмяротна ў 1998

Іншыя творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Вораг» / «Der Feind», аповяд, 1931
  • «Гісторыя каханьня Анэты» / «Der feind ein militanter Pazifist», зборнік апавяданьняў, 1994
  • «Апошні акт» / «Der letzte Akt», п’еса, 1955
  • «Апошні прыпынак» / «Die letzte Station», кінасцэнар , 1956
  • «Будзьце пільныя!!» / «Seid wachsam!!», 1956
  • «Эпізоды за пісьмовым сталом» / «Das unbekannte werk», апублікавана пасьмяротна ў 1998
  • «Скажы мне, што ты мяне кахаеш …» / «Sag mir, dass du mich liebst…», апублікавана пасьмяротна ў 2001

Беларускія выданьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першым перакладчыкам твораў Рэмарка быў Хвядос Шынклер, у перакладзе якога ў 1931 выйшаў раман «На Заходнім фронце без перамен». Раман «Тры таварышы» у 1995 выйшаў у выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў перакладзе Уладзімера Папковіча.

Апавяданьне «Дзіўны лёс Ёгана Бартка» ў перакладзе Арцёма Арашонка друкавалася ў Наша Ніве №48/2004. Некалькі навэлаў было зьмешчана ў «Дзеяслове».

У 2023 годзе выйшаў пераклад раману «Чорны абеліск»[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]