Энэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэдэрыка Бароччы. Уцёкі Энэя з Троі

Энэй (па-грэцку: Αἰνείας) — у антычнай міталёгіі адзін з галоўных абаронцаў Троі, легендарны родапачынальнік рымлянаў.

Паводле «Іліяды», Энэй пазьбег сьмерці ў Траянскай вайне дзякуючы ўмяшаньню багоў, бо яму было наканавана прадоўжыць дынастыю траянскіх цароў і адрадзіць славу траянцаў у іншых землях. Гэтая вэрсія ў аснове «Энэіды» Вэргіліюса ёсьць асноўнай крыніцай міту аб Энэі. Пасьля доўгіх вандраваньняў Энэй са спадарожнікамі прыбыў у Італію, дзе дамогся шлюбу зь мясцовай царэўнай і заснаваў горад. Ад Энэя й ягонага сына Асканіюса (іншае імя Юль) лічыў сваё паходжаньне рымскі патрыцыянскі род Юліюсаў, да якога належалі Юліюс Цэзар і Актавіян Аўгуст.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Энэйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў