Энцыкліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Энцы́кліка (па-лацінску: encyclica ад encyclicus — кругавы, цыркулярны; па-грэцку: ενκυκλιος ад κύκλος — круг, кола) — асноўны папскі ці патрыярхаў цыркулярны дакумэнт, адрасаваны біскупам, сьвятарам і вернікам па ўсім сьвеце.

Каталіцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напісаньне энцыклікаў практыкуецца ў каталіцтве з часоў пантыфікату Бэнэдыкта XIV, які ў 1740 року склаў ліст пад назваю Ubi primum.

Энцыкліка — другі паводле важнасьці дакумэнт пасьля Апостальскай канстытуцыі. Папа рымскі зьвяртаецца з энцыклікай да ўсяе Царквы. Звычайна тэкст складаецца па-лацінску і сьцісла, у адрозьненьне ад булы. Назва энцыклікі паходзіць ад першых словаў тэксту.

Праваслаўе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З энцыклікамі ў праваслаўі зьвярталіся япіскапы Александрыі, Антыёхіі і Канстантынопалю, а пазьней патрыярхі. Яны адрасуюцца як усёй Царкве, так і мясцовым япіскапам.

У Расейскай праваслаўнай царкве энцыклікі называюцца акружнымі пасланьнямі.

Англіканства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярод англіканаў тэрмін «энцыкліка» адрадзіўся ў канцы XIX стагодзьдзя. Ім называюць цыркуляры, напісаныя ангельскімі прымасамі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]