Элтан Аруда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Элтан Аруда
Элтан Аруда
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 траўня 1978 (45 гадоў)
Сан-Гансалу, Бразылія
Рост 189 см
Вага 77 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2002
2002—2005
2005—2016
Вашку да Гама
Лейрыя
Порту
52 (0)
67 (0)
232 (0)
Зборныя
2006—2007 Бразылія 3 (0)

Э́лтан да Сы́лва Ару́да (па-партугальску: Helton da Silva Arruda; нарадзіўся 18 траўня 1978 году, Сан-Гансалу, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, брамнік. За нацыянальную зборную Бразыліі правёў 3 матчы і стаў уладальнікам Кубка Амэрыкі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кар’еру пачаў у роднай Бразыліі, выступаючы за клюб «Вашку да Гама», разам зь якім заваяваў шэраг трафэяў. У 2002 годзе перабраўся ў Партугалію, дзе далучыўся да складу клюбу «Лейрыя». 9 сакавіка 2003 году дэбютаваў за клюб у матчы супраць «Акадэмікі», які скончыўся зь лікам 3:1. У канцы сэзону 2004—2005 гадоў падпісаў кантракт з клюбам «Порту». Першыя сэзоны ў новым клюбе правёў на лаўцы запасных гульцоў, бо на той час за «цмокаў» выступаў Вітор Бая. Зь цягам часу заняў месца асноўнага брамніка клюбу.

15 лістапада 2006 году Элтан дэбютаваў у зборнай Бразыліі ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі. У 2007 годзе Элтан уваходзіў у склад зборнай у розыгрышы Кубка Амэрыкі, дзе Бразылія стала пераможцам турніру, аднак на пляцоўку брамнік не выходзіў.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Вашку да Гама»:

«Порту»:

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бразылія:

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Элтан Арудасховішча мультымэдыйных матэрыялаў