Эдуард Самуйлёнак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эдуард Самуйлёнак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 5 жніўня 1907
Санкт-Пецярбург
Памёр 12 лютага 1939
Менск
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, пісьменьнік, журналіст
Гады творчасьці з 1928
Жанр аповесьць, апавяданьне, раман
Мова беларуская
Дэбют «Партызан» // «Чырвоная Полаччына», 1928
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу

Эдуард Людвікавіч Самуйлёнак (5 жніўня 1907, Санкт-Пецярбург — 12 лютага 1939, Менск) — беларускі празаік, драматург.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў рабочай сям’і. Вучыўся ў Петраградзкай польскай гімназіі. Юнацкія гады правёў на радзіме бацькі ў вёсцы Бандзелі Дрысенскага раёна, куды маці пасьля мабілізацыі мужа ў Чырвоную Армію (1918) пераехала на сталае жыхарства. Хадзіў пільшчыкам па вёсках, займаўся самаадукацыяй. Уваходзіў у нефармальнае аб’яднаньне ТАВІЗ[1]. Загадваў хатай-чытальняй, быў сакратаром камсамольскай ячэйкі Росіцкага сельсавета. У 1929—1930 служыў у Чырвонай Арміі. Працаваў у рэдакцыях газэт «Чырвоная Полаччына» (1930—1933), «Літаратура і мастацтва» (1934—1939).

У 1934 ён пераехаў у Менск, дзе цалкам заняўся літаратурнай працай. З ініцыятывы Максіма Горкага ў траўні 1935 разам зь Віталем Вольскім, Міколам Хведоровічам і Барысам Мікулічам паехаў у Грузію для абмену творчым вопытам і ўстанаўленьня культурных сувязей паміж братнімі рэспублікамі, вынікам чаго зьявіліся нарысы «Сакрэт Кварцхелія», «Аджарыс — Цхалі», «Радзіма марганца» і першая кніга рамана «Будучыня» (1936—1938). Пахаваны на Вайсковых могілках.

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга (1939).

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у газэце «Чырвоная Полаччына» вершам «Партызан» (1928). Першае апавяданьне «Апошні заказ» апублікаваў там жа ў 1929. Выйшлі аповесьць «Тэорыя Каленбрун» (1934), зборнікі апавяданьняў «Пункт апоры» (1935), «Дачка эскадрона» (1937), «Паляўнічае шчасьце» (1950), «Апавяданьні» (1958, 1967), раман «Будучыня» (1938), апавяданьне «Пагібель воўка» (1939), «Апавяданьні і аповесьць» (1977), кнігі Выбраных твораў (1940, 1948), «Выбраных апавяданьняў» (1946), Збор твораў у 2 тамах (1952).

Аўтар п’ес «Сяржант Дроб» (інсцэніроўка аповесьці «Тэорыя Каленбрун», апублікавана і пастаўлена БДТ-3 у 1935), «Пагібель воўка» (паводле аднайменнага рамана, 1939, тады ж пастаўлена ў БДТ-1 і БДТ-2).

Асноўная тэма творчасьці Э. Самуйлёнка — рэвалюцыйныя традыцыі і заканамернасьці іх разьвіцьця ў практыцы сацыялістычнага будаўніцтва. Для твораў аўтара характэрныя элемэнты прыгодніцтва.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Юрэвіч, Л. Тавізаўцы. Пра лёсы ўдзельнікаў аднаго літаратурнага аб'яднаньня // Роднае слова. — 1997. — № 11. — С. 160—169.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Самуйлёнак Эдуард // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 251—252. — 480 с ISBN 5-85700-168-4
  • Самуйлёнак Эдуард / Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
  • Тамашова, Л.Ф. Вывучэньне «Апавяданьне пра гуманізм» Э. Самуйлёнка. // Народная асвета : часопіс. — 1963. — № 11.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]