Эгільсстадыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Панарама горада Эгільсстадыра

Эгільсстадыр (па-ісьляндзку: Egilsstaðir) — горад у Ісьляндыі.

Горад Эгільсстадыр знаходзіцца ў рэгіёне Ёйстурлянд, на ўсходзе Ісьляндыі. Найбуйнейшы горад ва ўсходняй частцы краіны. Галоўны горад абшчыны Флётсдальсхерад. Колькасьць насельніцтва — 2.226 чалавек.

Буйны гандлёвы цэнтар рэгіёна. У горадзе ёсьць унівэрсытэцкі каледж, рэгіянальная бібліятэка і архіў.

Паблізу горада знаходзіцца возера Лягарфлёўт, у якім згодна з паданьнем, жыве «цмок Лагарфлёўт» — аналягічны шатляндзкаму Нэсі. Непадалёк ад Эгільсстадыра занаходзіцца Халормсстатарскагур — самы буйны лясны масіў у Ісьляндыі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эгільсстадырсховішча мультымэдыйных матэрыялаў