Шэльда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Шэльда

Escaut, Schelde
Шэльда ля Антвэрпэну
Шэльда ля Антвэрпэну
Агульныя зьвесткі
Выток Gouy, Пікардыя, Паўночная Францыя
Вусьце Паўночнае мора
Вышыня вусьця 95 м
Краіны басэйну Францыя, Бэльгія, Нідэрлянды
Даўжыня 430 км
Сярэднегадавы сьцёк 120 м³/с
Плошча басэйну 35,5 тыс. км²

Шэльда, або Эско (па-нідэрляндзку: Schelde, па-француску: Escaut, па-валёнску: Escô‎, па-лацінску: Scaldis) — рака ў Францыі, Бэльгіі ды Нідэрляндах. Даўжыня — 430 км, плошча басэйну — 35,5 тыс. км².

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рака складаецца з трох частак:

  • Верхняя Шэльда — частка ракі ад вытоку да места Гент, дзе яна цячэ разам з ракой Лее (блізу 185 км)
  • Марская Шэльда — ад Генту да мяжы зь Нідэрляндамі
  • Заходняя Шэльда, якая празь нідэрляндзкае места Флісінген упадае ў Паўночнае мора.

Марская Шэльда і Заходняя Шэльда ўтвараюць эстуарый, на якім можна бачыць прылівы ды адлівы. Шэльда злучана каналамі з Маасам, Сэнай ды Сомай. Даўжыня суднаходнага ўчастку — 340 км.

Першую назву ракі — Scaldis — можна знайсьці ў старажытнарымскіх тэкстах I стагодзьдзя н. э. Другое імя — Scala. На ангельскай мапе за 1797 рок рака ўжо называецца як Scheldt.

Выток ракі ў вёсцы Gouy
Шэльда ля места Блехарыс, на француска-бэльгійскім памежжы

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]