Шчэцін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шчэцін
польск. Szczecin
Шчэцін
Герб Шчэціна Сьцяг Шчэціна


Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Заходнепаморскае
Прэзыдэнт места: Пётар Крыстэк[d]
Плошча: 300,83 км²
Насельніцтва (2014)
колькасьць: 408 105 чал.
шчыльнасьць: 1356,6 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 91
Паштовы індэкс: 70-001–71-899
Нумарны знак: ZS
Геаграфічныя каардынаты: 53°25′29″ пн. ш. 14°33′19″ у. д. / 53.42472° пн. ш. 14.55528° у. д. / 53.42472; 14.55528Каардынаты: 53°25′29″ пн. ш. 14°33′19″ у. д. / 53.42472° пн. ш. 14.55528° у. д. / 53.42472; 14.55528
Шчэцін на мапе Польшчы
Шчэцін
Шчэцін
Шчэцін
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.szczecin.eu/pl

Шчэ́цін (па-польску: Szczecin, па-нямецку: Stettin) — горад у паўночна-заходняй Польшчы, сталіца Заходнепаморскага ваяводзтва.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З часоў польскага захопу ў 1121 годзе Шчэцін паступова стаў сядзібай князёў, а потым — сталіцай Заходнепамеранскага княства (герцагства). У 1243 годзе князь Барнім І надаў гораду магдэбурскае права. У 1570 годзе ў Шчэціне было падпісана мірнае пагадненьне паміж Рэччу Паспалітай, Швэцыяй ды Даніяй, якое падзяліла Інфлянты. У 1630 годзе горад захапіў швэдзкі кароль Густаў II Адольф, які арганізаваў у горадзе галоўную базу швэдзкіх войскаў у Трыццацігадовай вайне. У 1637 годзе памёр апошні заходнепамеранскі князь Багуслаў XIV, дзякуючы чаму Шчэцін перайшоў да Швэцыі. У час швэдзкага патопу ў 1655 годзе з Шчэціна выйшлі швэдзкія войскі, каб захапіць Карону. У 1713 годзе горад захапіла Прусія.

2 траўня 1729 году тут нарадзілася Соф’я Фрыдэрыка Аўгуста цу Ангальт-Цэрбст (па-нямецку: Sophie Friederike Auguste zu Anhalt-Zerbst), больш вядомая як расейская імпэратрыца Кацярына II.

Ад сьнежня 1806 году — пад францускай акупацыяй. У 1843 годзе пабудаваная чыгунка ў Бэрлін.

У канцы Другой сусьветнай вайны моцна разбураны налётамі заходніх саюзьнікаў. 26 красавіка 1945 году Шчэцін заваявала Чырвоная Армія. Пастановай Патсдамскай канфэрэнцыі горад на заходнім беразе Одэру далучаны да Польшчы.

У 1970 годзе працоўныя шчэцінскіх заводаў аб’явілі забастоўку і выйшлі на вуліцы — у выніку дайшло да сутычак зь міліцыяй і войскам, у выніку загінула 16 чалавек. У 1980 годзе ў Шчэціне адбыліся забастоўкі, якія, разам з гданьскімі, прывялі да ўзьнікненьня «Салідарнасьці».

Сувязі зь Беларусяй[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле некаторых зьвестак у Шчэціне пасьля выезду зь Беларусі дзейнічала ўправа Саюзу беларускай моладзі.

Магіла Сокал-Кутылоўскага ў Шчэціне

Пасьля вызваленьня з савецкай турмы, тут жыў да сваёй сьмерці ў 1983 годзе Антон Сокал-Кутылоўскі, ён пахаваны на мясцовых могілках.

У Шчэціне знаходзіцца сядзіба Фонду Разьвіцьця Лякальнай Дэмакратыі, які вядзе адукацыйную дзейнасьць зь беларускімі журналістамі, настаўнікамі ды дзеячамі самаўправы. Ён супрацоўнічае з Фондам імя Льва Сапегі.

Шчэцін

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]