Шляхецкія прывілеі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шляхе́цкія прывіле́і — правы, што надаваліся польскай і літоўскай шляхце манархамі паміж XIII і XVI стагодзьдзямі.

Да найважнейшых шляхецкіх прывіляеў можна залічыць:

Дата Горад Надаўца Правы
5 траўня 1228 Ценя Уладзіслаў III Лясканогі Прывілей зь Цені для Малой Польшчы: пацьверджаньне фэадальнага падзелу; першы вядомы земскі прывілей для польскага рыцарства — захаваньне правоў слушных і годных ад рады біскупаў і баронаў… выключаючы ўціскі і неналежныя падаткі.
1 верасьня 1291 Лютамішль Вацлаў II Прывілей лютамыскі для Малой Польшчы: кіраўніцтва для жыхароў гораду; аплата для рыцараў; ненакладаньне новых падаткаў.
1355 Буда Людвік I Вялікі Прывілей будзінскі — за прызнаньне ў якасьці спадкаемцы: адмена стану; ўзнагароджаньне для замежных экспэдыцый.
17 верасьня 1374
(1381 для духоўных)
Кошыцэ Людвік I Вялікі Прывілей кошыцкі — умацаваньне пазыцыі шляхты; азначэньне галасоў шляхты; прызначэньне максымальнага падатку 2 гроша з поля; кароль абавязваўся выкупаць шляхту зь няволі; пастаноўлена, што ўрад ня будзе складацца з чужынцаў. наўзамен на гэта адна зь яго дачок павінна была засядаць на польскім троне.
1387 Вільня Уладыслаў II Ягайла Для каталіцкіх баяраў Літвы: гарантыя спадчыннай уласнасьці на зямлю; вызваленьне ад асабістых каралеўскіх павіннасьцяў.
1388 Пётркаў Уладыслаў II Ягайла Пацьвярджэньне папярэдніх ; 3 грыўны за адыход у выправе загранічнай.
23 ліпеня 1422 Чэрвінск Уладыслаў II Ягайла Прывілей чэрвінскі — за ўдзел у вайне з крыжакамі: недатыкальнасьць маёмасьці без судовага выраку; кароль ня можа біць манэты бяз згоды каралеўскай рады; суды судзяць паводле пісьмовага права; ніхто ня будзе сядзець адначасова старастай і судзьдзёў земскім (падзел выканаўчай і судовай уладаў).
28 кастрычніка 1423 Варта Уладыслаў II Ягайла Статут варцкі — за трон для патомкаў: шляхта магля зьняць «наравістых і бескарысных» солтысаў; абмежаваньне суходу сялянаў зь зямлі; таксы ваяводзкія — цэны рамесьніцкіх прадуктаў ўсталёўваліся ваяводай.
4 сакавіка 1430 i 9 студзеня 1433
(25 красавіка 1425)
Едльня і Кракаў
(Брэст Куяўскі)
Уладыслаў II Ягайла Прывілей едльнска-кракаўскі — меў на мэце прадаўжэньне панаваньня дынастыі Ягелонаў у Рэчы Паспалітай: асабістая недатыкальнасьць без выраку суда (neminem captivabimus nisi iure victum); польскае права на землі рускія; толькі шляхціц мог стаць царкоўным саноўнікам; (першапачаткова кароль не прыняў брэсцкі прывілей).
1454 Цэрэквіца Казімер IV Ягелончык Прывілей цэрэквіцкі. За ўдзел шляхты ў вайне трынаццацігадовай вайне для Вялікай Польшчы: нескліканьне паспалітага рушэньня, не накладаньне новых падаткаў і новых правоў бяз згоды сэймікаў; павелічэньне кары за ўцёкі зь вёскі; санкцыянаваньне прагматыкі дзяржаўных зямельных судоў; ануляваны.
1454 Нешава Казімер IV Ягелончык разам з папярэднім гэта Прывілей цэреквіцка-няшаўскі — За ўдзел шляхты ў вайне трынаццацігадовай вайне для Вялікай Польшчы (12 лістапада) і Малой Польшчы (11-12 лістапада): нескліканьне паспалітага рушэньня, е накладаньне новых падаткаў і новых правоў бяз згоды сэймікаў; павелічэньне кары за ўцёкі зь вёскі.
1456 Корчын Казімер IV Ягелончык Магчымасьці дадзенай зямлі мець голас у справе лёсу той зямлі.
27 літага 1493 Пётркаў Ян I Ольбрахт Узмацненьне кары адносна злачынцаў; забароны ўмяшальніцтва касьцёлу ў сьвецкія суды; двухпалатны сэйм; селянін мог сысьці зь вёскі толькі пасьля выкананьня ўсіх павіннасьцяў адносна пана; пацьверджаньне ўсіх прывілеяў.
26 траўня 1496 Пётркаў Ян I Ольбрахт прывілей пётркоўскі з 1496 году — за ўдзел шляхты ў выправе на Малдавію: адсутнасьць мыты на тавары для сябе ці сваіх прамысловых тавараў; толькі адзін селянін мог сысьці зь вёску на працягу году; забарона купляць зямлю гараджанам; таксы ваяводзкія на гарадзкія тавары.
25 кастрычніка 1501 Мельнік Аляксандар Ягелончык Прывілей мельніцкі — уся ўлада ў руках сэнатараў, кароль толькі старшыня Сэнату; не выкананьне каралём пастановаў сэнату вяло да пазбаўленьня манарха пасады.
1504 Пётркаў Аляксандар Ягелончык кантроль сэнату і сэйму над надаваньнем кароны; акрэсьліваньне арганізацыі і кампэтэнцыі найвышэйшага пасад каронных і дворскіх, так званых міністраў (маршалкаў, падскарбіяў і канцлераў); забарона наданьня дзьвух і больш пасадаў.
1505 Радам Аляксандар Ягелончык Канстытуцыя nihil novi (нічога новага) — новыя законы толькі са згоды сэнату; ануляваньне прывілею 1501 году; гарантыя свабоднага выбару судовых ураднікаў; непадпарадкаваньне сьвецкіх спраў пад духоўны трыбунал; забарона ўводу мыт прыватных.
1518 Торунь Жыгімонт I Стары Кароль адрокся судзіць справы паміж панамі сьвецкімі і духавенствам, ды іх падданнымі.
1520 Быдгашч Жыгімонт I Стары Адносна вайны з Ордэнам: паншчына мінімум адзін дзень у тыдзень; свабода суднаходзтва па Вісьле; абмежаваньне правоў гарадзкіх судоў, калі справа тычыцца шляхціца.
1538 Жыгімонт I Стары Забарона каралю звальняць шляхту з ураду.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]