Швачная машына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Швейная машына»)
Швачная машына вытворчасьці «Зынгер».

Швачная машына, у побыце Швачная машынка, па-ангельску: sewing machine) — тэхнічнае абсталяваньне дзеля злучэньня й аздабленьня матэрыялаў мэтадам шыцьця. Швачныя машыны прымяняюцца ў швчанай, трыкатажнай, абутковай і іншых галінах лёгкай прамысловасьці, а таксама ў побыце.

Фастрыгавальная машына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фастрыгава́льная машына ёсьць відам швачных машынаў дзеля тымчасовага змацаваньня дэталяў швачных вырабаў. Гэтая прылада ўтварае ланцуговыя строчкі з даўжынёй шыўка да 9 мм, якія лёгка распускаюцца. Выпускаюцца спэцыялізаваныя фастрыгавальныя машыны дзеля абкіданьня борту, дзеля фастрыгаваньня (наметкі) парусіны ды іншых.