Шварцвальд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шварцвальд (ням. Schwarzwald — «чорны лес») — горны масіў у зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг на паўднёвым захадзе Нямеччыны.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Распасьціраецца з поўначы на поўдзень уздоўж плыні Райна. Найвышэйшая кропка — гара Фэльдбэрг, 1493 м. Пераважна пакрыты густым іглічным або буковым лесам, утрымлівае мноства маляўнічых горных азёраў. Часта сустракаюцца мінэральныя крыніцы, што абумовіла наяўнасьць шэрагу курортаў, такіх як Бадэн-Бадэн або Бадэнвайлер. У Шварцвальда бярэ выток другая па велічыні рака Эўропы — Дунай.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шварцвальдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў