Шахматная алімпіяда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алімпіяда 1982 року

Ша́хматная Алімпія́да — штодвухгадовы шахматны турнір між нацыянальнымі зборнымі краінаў сьвету, які ладзіцца пад эгідай Міжнароднай шахматнай фэдэрацыі. Тэрмін «Алімпіяда» ня мае дачыненьня да Алімпійскіх гульняў.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая Алімпіяда прайшла неафіцыйна; паколькі шахматы ня былі ўключаныя ў праграму Алімпійскіх гульняў у Парыжы, было вырашана зладзіць там жа і асобнае шахматнае спаборніцтва. На апошні дзень неафіцыйнай Алімпіяды, 20 ліпеня 1924 року, была створаная ФІДЭ[1].

Першая афіцыйная алімпіяда, арганізаваная ФІДЭ, адбылася ў 1927 року ў Лёндане[2]. Да II сусьветнай вайны спаборніцтвы праводзіліся нерэгулярна праз розныя прамежкі часу; з 1950 року Алімпіяды ладзяцца штодвагады[2].

Спаборніцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Браць удзел у Алімпіядзе можа кожная шахматная асацыяцыя-ўдзельніца ФІДЭ[2]. Каманда можа складацца зь пяці гульцоў: чатырох асноўных і аднаго запаснога[2]. З 1976 каманды гуляюць не ў кругавым турніры, а паводле швайцарскай сыстэмы[2].

Алімпіяда падзяляецца на два турніры: адкрыты і жаночы чэмпіянаты. Пераможца адкрытага чэмпіянату атрымлівае пераходны кубак Гэмілтана-Расэла (прадастаўлены ангельскім магнатам Фрэдэрыкам Гэмілтанам-Расэлам для Алімпіяды 1927 року); пераможца жаночага чэмпіянату атрымлівае кубак Веры Менчык (названы ў гонар першай чэмпіёнкі сьвету).

Вынікі (адкрыты чэмпіянат)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паштовая марка Ізраілю, прысьвечаная Алімпіядзе 1964 року
Рок Турнір Гаспадары Золата Срэбра Бронза
1924 I неафіцыйная алімпіяда
шахматная алімпіяда (індывідуальная)
Сьцяг Францыі Парыж, Францыя Чэхаславаччына Чэхаславаччына 31 Вугоршчына Вугоршчына 30 Швайцарыя Швайцарыя 29
1926 II неафіцыйная алімпіяда
камандны турнір
(у межах саміту ФІДЭ)
Сьцяг Вугоршчыны Будапэшт, Вугоршчына Вугоршчына Вугоршчына 9 Каралеўства Югаславія Югаславія 8 Румынія Румынія 5
1927 I шахматная алімпіяда Сьцяг Вялікабрытаніі Лёндан, Вялікабрытанія Вугоршчына Вугоршчына 40 Данія Данія 38½ Ангельшчына Ангельшчына 36½
1928 II шахматная алімпіяда Сьцяг Нідэрляндаў Гаага, Нідэрлянды Вугоршчына Вугоршчына 44 ЗША ЗША 39½ Польшча Польшча 37
1930 III шахматная алімпіяда Сьцяг Нямеччыны Гамбург, Нямеччына Польшча Польшча 48½ Вугоршчына Вугоршчына 47 Нямеччына Нямеччына 44½
1931 IV шахматная алімпіяда Сьцяг Чэхаславаччыны Прага, Чэхаславаччына ЗША ЗША 48 Польшча Польшча 47 Чэхаславаччына Чэхаславаччына 46½
1933 V шахматная алімпіяда Сьцяг Вялікабрытаніі Фоўкстоўн, Вялікабрытанія ЗША ЗША 39 Чэхаславаччына Чэхаславаччына 37½ Швэцыя Швэцыя 34
1935 VI шахматная алімпіяда Сьцяг Польшчы Варшава, Польшча ЗША ЗША 54 Швэцыя Швэцыя 52½ Польшча Польшча 52
1936 III неафіцыйная алімпіяда
неафіцыйная алімпіяда не пад эгідай ФІДЭ
Сьцяг Нямеччыны Мюнхэн, Нямеччына Вугоршчына Вугоршчына 110½ Польшча Польшча 108 Нямеччына Нямеччына 106½
1937 VII шахматная алімпіяда Сьцяг Швэцыі Стакгольм, Швэцыя ЗША ЗША 54½ Вугоршчына Вугоршчына 48½ Польшча Польшча 47
1939 VIII шахматная алімпіяда Сьцяг Аргентыны Буэнас-Айрэс, Аргентына Нямеччына Нямеччына 36 Польшча Польшча 35½ Эстонія Эстонія 33½
1950 IX шахматная алімпіяда Сьцяг Югаславіі Дуброўнік, Югаславія Югаславія СФРЮ 45½ Аргентына Аргентына 43½ Фэдэратыўная рэспубліка Нямеччына Фэдэратыўная рэспубліка Нямеччына 40½
1952 X шахматная алімпіяда Сьцяг Фінляндыі Хэльсынкі, Фінляндыя СССР СССР 21 Аргентына Аргентына 19½ Югаславія СФРЮ 19
1954 XI шахматная алімпіяда Сьцяг Нідэрляндаў Амстэрдам, Нідэрлянды СССР СССР 34 Аргентына Аргентына 27 Югаславія СФРЮ 26½
1956 XII шахматная алімпіяда Сьцяг СССР Масква, Савецкі Саюз СССР СССР 31 Югаславія СФРЮ 26½ Вугоршчына Вугоршчына 26½
1958 XIII шахматная алімпіяда Сьцяг Нямеччыны Мюнхэн, Заходняя Нямеччына СССР СССР 34½ Югаславія СФРЮ 29 Аргентына Аргентына 25½
1960 XIV шахматная алімпіяда Сьцяг Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі Ляйпцыг, Усходняя Нямеччына СССР СССР 34 ЗША ЗША 29 Югаславія СФРЮ 27
1962 XV шахматная алімпіяда Сьцяг Баўгарыі Варна, Баўгарыя СССР СССР 31½ Югаславія СФРЮ 28 Аргентына Аргентына 26
1964 XVI шахматная алімпіяда Сьцяг Ізраілю Тэль Авіў, Ізраіль СССР СССР 36½ Югаславія СФРЮ 32 Фэдэратыўная рэспубліка Нямеччына Фэдэратыўная рэспубліка Нямеччына 30½
1966 XVII шахматная алімпіяда Сьцяг Кубы Гавана, Куба СССР СССР 39½ ЗША ЗША 34½ Вугоршчына Вугоршчына 33½
1968 XVIII шахматная алімпіяда Сьцяг Швайцарыі Люгана, Швайцарыя СССР СССР 39½ Югаславія СФРЮ 31 Баўгарыя Баўгарыя 30
1970 XIX шахматная алімпіяда Сьцяг Нямеччыны Зыген, Заходняя Нямеччына СССР СССР 27½ Вугоршчына Вугоршчына 26½ Югаславія СФРЮ 26
1972 XX шахматная алімпіяда Сьцяг Югаславіі Скоп’е, Югаславія СССР СССР 42 Вугоршчына Вугоршчына 40½ Югаславія СФРЮ 38
1974 XXI шахматная алімпіяда Сьцяг Францыі Ніца, Францыя СССР СССР 46 Югаславія СФРЮ 37½ ЗША ЗША 36½
1976 XXII шахматная алімпіяда * Сьцяг Ізраілю Хайфа, Ізраіль ЗША ЗША 37 Нідэрлянды Нідэрлянды 36½ Ангельшчына Ангельшчына 35½
1976 Шахматная проціалімпіяда Сьцяг Лібіі Трыпалі, Лібія Сальвадор Сальвадор 38½ Туніс Туніс 36 Пакістан Пакістан 34½
1978 XXIII шахматная алімпіяда Сьцяг Аргентыны Буэнас-Айрэс, Аргентына Вугоршчына Вугоршчына 37 СССР СССР 36 ЗША ЗША 35
1980 XXIV шахматная алімпіяда Сьцяг Мальты Валета, Мальта СССР СССР 39 Вугоршчына Вугоршчына 39 Югаславія СФРЮ 35
1982 XXV шахматная алімпіяда Сьцяг Швайцарыі Люцэрн, Швайцарыя СССР СССР 42½ Чэхаславаччына Чэхаславаччына 36 ЗША ЗША 35
1984 XXVI шахматная алімпіяда Сьцяг Грэцыі Тэсалёнікі, Грэцыя СССР СССР 41 Ангельшчына Ангельшчына 37 ЗША ЗША 35
1986 XXVII шахматная алімпіяда Сьцяг Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Дубай, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты СССР СССР 40 Ангельшчына Ангельшчына 39 ЗША ЗША 38
1988 XXVIII шахматная алімпіяда Сьцяг Грэцыі Тэсалёнікі, Грэцыя СССР СССР 40½ Ангельшчына Ангельшчына 34½ Нідэрлянды Нідэрлянды 34½
1990 XXIX шахматная алімпіяда Сьцяг Югаславіі Нові Сад, Югаславія СССР СССР 39 ЗША ЗША 35½ Ангельшчына Ангельшчына 35½
1992 XXX шахматная алімпіяда Сьцяг Філіпінаў Маніла, Філіпіны Расея Расея 39 Узбэкістан Узбэкістан 35 Армэнія Армэнія 34½
1994 XXXI шахматная алімпіяда Сьцяг Расеі Масква, Расея Расея Расея 37½ Босьнія і Герцагавіна Босьнія і Герцагавіна 35 Расея Russia "B" 34½
1996 XXXII шахматная алімпіяда Сьцяг Армэніі Ерэван, Армэнія Расея Расея 38½ Украіна Украіна 35 ЗША ЗША 34
1998 XXXIII шахматная алімпіяда Сьцяг Расеі Эліста, Расея Расея Расея 35½ ЗША ЗША 34½ Украіна Украіна 32½
2000 XXXIV шахматная алімпіяда Сьцяг Турэччыны Стамбул, Турэччына Расея Расея 38 Нямеччына Нямеччына 37 Украіна Украіна 35½
2002 XXXV шахматная алімпіяда Сьцяг Славеніі Блэд, Славенія Расея Расея 38½ Вугоршчына Вугоршчына 37½ Армэнія Армэнія 35
2004 XXXVI шахматная алімпіяда Сьцяг Гішпаніі Кальвія, Гішпанія Украіна Украіна 39½ Расея Расея 36½ Армэнія Армэнія 36½
2006 XXXVII шахматная алімпіяда Сьцяг Італіі Турын, Італія Армэнія Армэнія 36 Кітай Кітай 34 ЗША ЗША 33
2008 XXXVIII шахматная алімпіяда Сьцяг Нямеччыны Дрэздэн, Нямеччына Армэнія Армэнія 19 Ізраіль Ізраіль 18 ЗША ЗША 17
2010 XXXIX шахматная алімпіяда Сьцяг Расеі Ханты-Мансійск, Расея Украіна Украіна 19 Расея Расея 18 Ізраіль Ізраіль 17
2012 XL шахматная алімпіяда Сьцяг Турэччыны Стамбул, Турэччына Армэнія Армэнія 19 Расея Расея 19 Украіна Украіна 18
2014 XLI шахматная алімпіяда Сьцяг Нарвэгіі Трумсё, Нарвэгія Кітай Кітай 19 Вугоршчына Вугоршчына 17 Індыя Індыя 17
2016 XLII шахматная алімпіяда Сьцяг Азэрбайджану Баку, Азэрбайджан ЗША ЗША 20 Украіна Украіна 20 Расея Расея 18
2018 XLIII шахматная алімпіяда Сьцяг Грузіі Батумі, Грузія Кітай Кітай 18 ЗША ЗША 18 Расея Расея 18
2020 XLIV шахматная алімпіяда Сьцяг Расеі Ханты-Мансійск, Расея
2022 XLV шахматная алімпіяда Сьцяг Беларусі Менск, Беларусь

* У 1976 СССР ды іншыя камуністычныя дзяржавы ня ўдзельнічалі з палітычных прычынаў.

  • З 2008 року для разьмераваньня месцаў улічваюцца балы, набраныя ў матчы, а не на дошках. За перамогу налічваюцца 2 балы, за нічыю — 1 бал, за паразу — 0 (такім чынам, перамогі 4:0 і 2,5:1,5 даюць аднолькавую колькасьць балаў).

Рэйтынг зборных[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цырымонія ўзнагароджаньня на Алімпіядзе 2016 року

У табліцы прыведзеныя рэйтынгі камандаў адкрытага турніру паводле колькасьці заваяваных на Алімпіядах мэдалёў, ня ўлічваючы неафіцыйныя Алімпіяды. Месцы разьмеркаваныя паводле колькасьці першых месцаў, у выпадку роўнасьці — паводле колькасьці другіх месцаў і да т. п.

Месца Краіна 1-е месца 2-е месца 3-е месца Агулам
1 СССР СССР 18 1 0 19
2 ЗША ЗША 6 6 8 20
3 Расея Расея 6 3 3 12
4 Вугоршчына Вугоршчына 3 7 2 12
5 Армэнія Армэнія 3 0 3 6
6 Украіна Украіна 2 2 3 7
7 Кітай Кітай 2 1 0 3
8 Югаславія СФРЮ 1 6 6 13
9 Польшча Польшча 1 2 3 6
10 Нямеччына Нямеччына* 1 1 3 5
11 Ангельшчына Ангельшчына 0 3 3 6
12 Аргентына Аргентына 0 3 2 5
13 Чэхаславаччына Чэхаславаччына 0 2 1 3
14 Нідэрлянды Нідэрлянды 0 1 1 2
Швэцыя Швэцыя 0 1 1 2
Ізраіль Ізраіль 0 1 1 2
17 Босьнія і Герцагавіна Босьнія і Герцагавіна 0 1 0 1
Данія Данія 0 1 0 1
Узбэкістан Узбэкістан 0 1 0 1
20 Баўгарыя Баўгарыя 0 0 1 1
Эстонія Эстонія 0 0 1 1
Індыя Індыя 0 0 1 1

* Уключна з Заходняй Нямеччынай.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The World Chess Federation — FIDE  (анг.) // White Knight Review : Chess E-Magazine. — November/December 2010. — В. 2. — Т. 1. — С. 10.
  2. ^ а б в г д  Brace, Edward R. An illustrated dictionary of chess. — Chartwell, 1989. — ISBN 978-1-555-21394-7

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]