Шартр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шартр
франц. Chartres
Катэдральны сабор уначы
Катэдральны сабор уначы
Герб Шартру


Краіна: Францыя
Рэгіён: Цэнтар-Валь дэ Люар
Дэпартамэнт: Эр і Люар
Кіраўнік: Jean-Pierre Gorges[d]
Плошча: 16,85 км²
Вышыня: 142 м н. у. м.
Насельніцтва (2013)
колькасьць: 38 840 чал.
шчыльнасьць: 2305,04 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 28000
Геаграфічныя каардынаты: 48°26′48″ пн. ш. 1°29′18″ у. д. / 48.44667° пн. ш. 1.48833° у. д. / 48.44667; 1.48833Каардынаты: 48°26′48″ пн. ш. 1°29′18″ у. д. / 48.44667° пн. ш. 1.48833° у. д. / 48.44667; 1.48833
Шартр на мапе Францыі
Шартр
Шартр
Шартр
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ville-chartres.fr/

Шартр (па-француску: Chartres) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Эр і Люар у рэгіёне Цэнтар-Валь дэ Люар. Разьмешчаны за 96 кілямэтраў ад Парыжу на ўрадлівай раўніне Бос. Насельніцтва гораду на 2013 год складала 38 840 чалавек.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Від на цэнтар Шартру з маста Бужу

Назва гораду паходзіць ад імя ягоных першых жыхароў — карнутаў. Да рымскага заваяваньня ён быў адным з рэлігійных цэнтраў Галіі. У IX стагодзьдзі неаднаразова падвяргаўся нападам вікінгаў. У Сярэднявеччы тытул графа Шартраўскага насілі кіраўнікі Шампані. У 1286 годзе быў выкуплены ў каралеўскі дамэн. Тытул герцага Шартраўскага належыў розным сваякам францускіх каралёў пачынаючы з прынцэсы Рэнэ. У 1594 годзе ў Шартры каранаваўся першы кароль дынастыі БурбонаўГенрых IV.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На пагорку, над старой часткай гораду, уздымаецца гатычны сабор Нотр-дам, пабудаваны з 1194 па 1220 гады, які валодае багатым скульптурным убраньнем. Сабор Шартраўскай Маці Божай прыцягвае паломнікаў і турыстаў з усёй краіны, а ягоныя вежы параць над горадам і над навакольнай далінай Бос.

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шартрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў