Шарлётэнбург-Вільмэрсдорф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Акруга Шарлётэнбург-Вільмэрсдорф на мапе Бэрліну (вылучана цёмна-шэрым колерам)
Адміністрацыйны падзел акругі Шарлётэнбург-Вільмэрсдорф (сама акруга на мапе Бэрліну пазначана зялёным колерам на мапе ўверсе)

Шарлётэнбург-Вільмэрсдорф (па-нямецку: Charlottenburg-Wilmersdorf) — адна з дванаццаці адміністрацыйных акругаў Бэрліну, разьмешчаная ў заходняй частцы гораду. Плошча 64,72 км². Насельніцтва 330 468 чалавек (па стане на 31 сьнежня 2015). Была ўтворана 1 студзеня 2001 шляхам аб’яднаньня былых акругаў Шарлётэнбург і Вільмэрсдорф. Падзяляецца на наступныя раёны: Шарлётэнбург, Вільмэрсдорф, Шмаргендорф, Грунэвальд, Вэстэнд, Шарлётэнбург-Норд і Галензэе.

Навакольле бульвару Курфюрстэндам, вядомае як Сіці-Вэст, зьяўляецца адным з культурных цэнтраў усяго Бэрліну, разам з гістарычным раёнам Мітэ. У акрузе Шарлётэнбург-Вільмэрсдорф разьмешчаны такія ўстановы, як Бэрлінскі тэхнічны ўнівэрсытэт, Бэрлінскі ўнівэрсытэт мастацтваў, Нямецкая опэра, Алімпійскі стадыён, а таксама выставачны комплекс Мэсэ Бэрлін.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]