Шалён-ан-Шампань

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шалён-ан-Шампань
франц. Châlons-en-Champagne
Герб Шалён-ан-Шампані


Краіна: Францыя
Рэгіён: Гранд-Эст
Дэпартамэнт: Марна
Кіраўнік: Бэнуа Апару[d]
Плошча:
  • 26,05 км²[1]
Насельніцтва: 43 877 чал.
Паштовы індэкс: 51000
Геаграфічныя каардынаты: 48°57′24″ пн. ш. 4°21′52″ у. д. / 48.95667° пн. ш. 4.36444° у. д. / 48.95667; 4.36444Каардынаты: 48°57′24″ пн. ш. 4°21′52″ у. д. / 48.95667° пн. ш. 4.36444° у. д. / 48.95667; 4.36444
Шалён-ан-Шампань на мапе Францыі
Шалён-ан-Шампань
Шалён-ан-Шампань
Шалён-ан-Шампань
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.chalonsenchampagne.fr/ville

Шалён-ан-Шампань (па-француску: Châlons-en-Champagne) — горад і камуна на паўночным усходзе Францыі, на рацэ Марна, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Марна ў рэгіёне Гранд-Эст. Да 1 студзеня 2016 зьяўляўся сталіцай рэгіёну Шампань-Ардэны, хоць ён у чатыры разы меншы за Рэймс і саступае па насельніцтву традыцыйнай сталіцы Шампані, гораду Труа. Насельніцтва складе 44 899 чалавек (2013).

Пасьля Францускай рэвалюцыі горад быў перайменаваны ў Шалён-на-Марне, але ў 1998 годзе афіцыйна вярнуў сваю гістарычную назву.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да прыходу рымлянаў на месцы Шалёну знаходзілася галоўнае паселішча гальскага племені каталяўнаў. У Рымскай імпэрыі горад называўся Durocatalaunum. У 451 годзе дзесьці паблізу адбылася знакамітая бітва на Каталяўнскіх палях.

У Сярэднявеччы горадам кіравалі біскупы, найбольш вядомы сярод якіх Гіём з Шампо. У XV стагодзьдзі мясцовыя жыхары двойчы абаранялі горад ад ангельцаў. У 1589 годзе кароль Генрых IV перавёў у Шалён парлямэнт з варожага яму Парыжа.

У гады Другой імпэрыі пад Шалён быў уладкованы найбуйнейшы ў краіне вайсковы лягер, які да гэтага часу не страціў свайго ваеннага значэньня. Гістарычныя помнікі Шалёну моцна пацярпелі падчас бамбаваньняў у красавіку й ліпені 1944 году.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ База зьвестак францускіх камунаўInstitut national de l'information géographique et forestière.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]