Шакіл О’Ніл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шакіл Рашоўн «Шак» О’Ніл (па-ангельску: Shaquille Rashaun "Shaq" O'Neal; нар. 6 сакавіка 1972, Ньюарк, Нью-Джэрзі, ЗША) — амэрыканскі прафэсійны баскетбаліст, які скончыў кар’еру. На працягу 19 гадоў сваёй гульнявой кар’еры выступаў за 6 каманд у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Разглядаецца як адзін з найвялікшых баскетбалістаў у гісторыі.