Чэскі масіў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гара Сьнежка

Чэскі масіў (Багемскі масіў; па-чэску: Český masiv) — горны масіў у цэнтральнай частцы Чэхіі і ў сумежных раёнах Германіі, Польшчы і Аўстрыі.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Масіў працягваецца з захаду на ўсход і мае ромбападобную форму. Працягласьць яго складае каля 500 км, шырыня — да 300 км. Вышэйшая кропка — гара Сьнежка (1603 м).

Уяўляе сабой выступ старажытнага фундамэнту герцынскай складкавай вобласьці. Складзены з гнейсаў, пігматытаў, крышталічных сланцаў і гранулітаў пратэразою, сланцаў, кварцытаў і пясчанікаў палеазою, перакрыты асадкавым чахлом зь мелавых і кайназойскіх парод. У выніку неаген-антрапагенавых тэктанічных рухаў масіў быў расколаты разломамі і скідамі, па якіх выліваліся вульканічныя лавы. 3 тэктанічным прагінам на паўночным усходзе зьвязаны Верхнесілескі — Астраўска-Карвінскі каменнавугальны басэйн.

Цэнтральная частка (вышыня 300—600 м) — узгорыстая раўніна з асобнымі ўздымамі. Па ўскраінах Чэскага масіву ўзвышаюцца сярэдняй вышыні хрыбты: Шумава на паўднёвым захадзе, Рудныя горы на паўночным захадзе, Судэты на паўночным усходзе. У паўднёва-ўсходняй частцы масіву месьціцца Чэска-Мараўскае ўзвышша.

На раўніне значная частка тэрыторыі апрацавана. У гарах да вышыні 1200—1400 м мяшаныя і хвойныя лясы. Вышэй — субальпійскія лугі і хмызьнякі.

Часта сустракаюцца мінэральныя крыніцы. Тут разьмяшчаюцца курорты, у тым ліку Карлавы Вары. Разьвіваецца турызм.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]