Чэрскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чэрскі (па-расейску: Черский, па-якуцку: Черскэй) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Ніжнекалымскага ўлуса (раёна) Рэспублікі Саха (Якутыя). Разьмешчаны за Паўночным палярным колам, на правым беразе ракі Калыма, на адлегласьці ад Якуцка: наземным шляхам 3189 км, паветраным 1920 км, водным 3421 км. Аэрапорт, марскі порт Зялёны мыс.

Насельніцтва 3006 (2010) — чэрчанін, чэрчанка, чэрчане.

Узьнік на месцы рыбацкага паселішча у XVII ст. Ад 1931 г. меў назву Ніжнія Крыжы (па-расейску: Нижние Кресты), 1963 г. атрымаў статус рабочага пасёлка і назву ў гонар Яна Чэрскага.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Черский. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 44.