Чарнобыль (міні-сэрыял)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Чарнобыль»
па-ангельску: Chernobyl
Жанр гістарычная драма[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Чарнобыльская малітва
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Джынкс Годфры[d]
Вытворчасьць HBO[d] і Sky Television plc[d]
Распаўсюд Epic Games[d], Netflix, HBO Go[d] і HBO Max[d]
Дата выхаду 6 траўня 2019[1]
Краіна
Мова ангельская мова
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Чарно́быль» (па-ангельску: Chernobyl) — гістарычны міні-сэрыял, створаны Крэйґам Мазынам. Прэм’ера сэрыялу, створанага амэрыканскім каналам HBO з брытанскай тэлесеткай Sky, адбылася ў ЗША і Вялікабрытаніі 6 траўня 2019 году[2].

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Чарнобыль» адлюстроўвае «праўдзівую гісторыю адной з найгоршых тэхнагенных катастроф у гісторыі і распавядае пра адважных мужчын і жанчын, якія ахвяравалі сабой, каб выратаваць Эўропу ад нябачнай небясьпекі. Міні-сэрыял адлюстроўвае маштаб катастрофы на атамнай станцыі, якая адбылася ў УССР ў красавіку 1986 году, раскрываючы, як і чаму гэта адбылося, і распавядаючы жахлівыя і выбітныя гісторыі герояў, што змагаліся і загінулі»[3].

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эпізоды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва Рэжысэр Аўтар сцэнару Дата выхаду ў этэр Гледачы ЗША
(млн)
1 «1:23:45»
«1:23:45»
Юган РэнкКрэйг Мазын6 траўня 20190.756 (млн)[5]
 
2 «Калі ласка, захоўвайце спакой»
«Please Remain Calm»
Юган РэнкКрэйг Мазын13 траўня 20191.004 (млн)[6]
 
3 «Адкрыйся шырока, Зямля!»
«Open Wide, O Earth»
Юган РэнкКрэйг Мазын20 траўня 20191.063[7]
 
4 «Шчасьце ўсяго чалавецтва»[8]
«The Happiness of All Mankind»
Юган РэнкКрэйг Мазын27 траўня 2019?
 
5 «Вечная памяць»[9]
«Vichnaya Pamyat»
Юган РэнкКрэйг Мазын3 чэрвеня 2019?
 

Вытворчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Распрацоўка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

26 ліпеня 2017 году было абвешчана, што тэлеканал HBO замовіў сэрыял «Чарнобыль», што стала яго першай сумеснай вытворчасьцю са Sky Television. Сцэнар да пяцісэрыйнага міні-сэрыялу павінен быў быць напісаны Крэйгам Мазынай, а рэжысэрам міні-сэрыяла павінен быў стаць Юган Рэнк. Мазына таксама павінен быў выступаць у якасьці выканаўчага прадусара разам з Кэралін Штраўс і Джэйн Фэзэрстоўн, а Крыс Фрай і Рэнка выступалі ў якасьці су-выканаўчых прадусараў[3][10].

11 сакавіка 2019 году стала вядома, што прэм’ера міні-сэрыялу адбудзецца 6 траўня 2019 году[11].

28 сакавіка 2019 году ў інтэрнэце быў разьмешчаны трэйлер да будучага сэрыялу[12].

Здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя здымкі праходзілі ў Летуве ў пэрыяд з красавіка па травень 2018 году, а ў чэрвені — у Кіеве[10]. Большая частка натурных здымкаў энэргаблёкаў ЧАЭС адбывалася на Ігналінскай АЭС, якая мае рэактары таго ж тыпу (РБМК), што і Чарнобыльская АЭС. Здымкі гораду Прыпяць ажыцьцяўляліся ў Вільні, у раёне Фабіёнішкес[13].

Рэйтынгі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міні-сэрыял «Чарнобыль» на Internet Movie Database (IMDb) атрымаў ад гледачоў большы рэйтынг, чым «Breaking Bad» і «Гульня тронаў»[14].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ fernsehserien.de (ням.)
  2. ^ Па панядзелках да 3 чэрвеня: тэлеканал НВО пачаў паказ міні-серыяла «Чарнобыль» «Euroradio.fm»
  3. ^ а б ‘Chernobyl’ Miniseries Starring ‘The Crown’s Jared Harris Set By HBO & Sky – TCA Праверана November 24, 2017 г.
  4. ^ Беларускі актор сэрыялу «Чарнобыль»: «Паклікалі на ролю правай рукі прафэсара, а стаў галоўным лекарам» «Радыё Свабода»
  5. ^ Updated: ShowBuzzDaily's Top 150 Monday Cable Originals & Network Finals: 5.6.2019 (анг.) showbuzzdaily.com Праверана 7 траўня 2019 г.
  6. ^ Updated: ShowBuzzDaily's Top 150 Monday Cable Originals & Network Finals: 5.13.2019 (анг.) Showbuzz Daily Праверана 14 траўня 2019 г.
  7. ^ Updated: ShowBuzzDaily's Top 150 Monday Cable Originals & Network Finals: 5.20.2019 (анг.) Showbuzz Daily Праверана 21 траўня 2019 г.
  8. ^ Chernobyl 04: The Happiness of All Mankind (анг.). HBO. Праверана 1 красавіка 2019 г.
  9. ^ Chernobyl 05: Vichnaya Pamyat (анг.). HBO. Праверана 1 красавіка 2019 г.
  10. ^ а б HBO Sets ‘Chernobyl’ Miniseries to Star Jared Harris Праверана November 24, 2017 г.
  11. ^ HBO Miniseries Chernobyl Sets May Premiere Date
  12. ^ HBO (2019-03-28) Chernobyl (2019) | Official Trailer | HBO Праверана 2019-04-02 г.
  13. ^ Vilniuje – tikras „Černobylis“: vaizdas gatvėse gniaužia kvapą. tv3.lt. Праверана 2019-05-08 г.
  14. ^ Сэрыял «Чарнобыль» апярэдзіў у рэйтынгах «Breaking Bad» і «Гульню тронаў» «Радыё Свабода»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]