Чарнагорская акадэмія навук і мастацтваў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чарнагорская акадэмія навук і мастацтваў (па-сэрбску: Црногорска академија наука и умјетности) — нацыянальная вышэйшая навуковая й асьветніцкая ўстанова Чарнагорыі. Сучасная назва (скарочана ЧАНМ (CANU)). Разьмешчана ў сталіцы дзяржавы м. Падгорыца.

Заснаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акадэмія заснаваная ў 1976 годзе.

Напрыканцы 1960-х рокаў рэспубліканская рада па каардынацыі навукова-дасьледчае дзейнасьці ды Сакратарыят Рэспублікі Чарнагорыі па асьвеце, культуры і навуцы падтрымалі ініцыятыву навуковых і мастацкіх дзеячаў і грамадзка-палітычных арґанізацыяў рэспублікі па стварэньні нацыянальнае супольнасьці па навуцы і мастацтву Чарнагорыі.

Пасьля правядзеньня шырокага грамадзкага абмеркаваньня Выканаўчаю Радаю Асамблеі Сацыялістычнан Рэспублікі Чарнагорыі парлямэнт 12 кастрычніка 1971 заснаваў рашэньне пра стварэньне Таварыства па навуцы і мастацтву Чарнагорыі.

Таварыства заснаванае як самастойная навуковая арґанізацыя, разьмешчаная ў Цітаградзе, якая аб’ядноўвала выдатных навукоўцаў і дзеячаў усіх галінаў мастацтва, з мэтаю ўсебаковага розьвітку навуковае думкі, розьвітку і заахвочваньня мастацтва, правядзеньня дасьледчых работ ды самастойна або ў супрацоўніцтве зь іншымі навуковымі арґанізацыямі заахвочваньня дзейнасьці навуковых арґанізацыяў і навукоўцаў Чарнагорыі.

Таварыства навук і мастацтваў Чарнагорыі створанае пастановаю Парлямэнту Рэспублікі Чарнагорыі 10 чэрвеня 1973 року.

На пачатку 1975 року Таварыства па навуцы і мастацтваў Чарнагорыі стала паўнапраўным чальцом Акадэміі навук і мастацтваў СФРЮ. Пасьля трох рокаў пасьпяховае работы Асацыяцыя вырасла ў Чарнагорскую акадэмію навук і мастацтваў.

У адпаведнасьці з пагадненьнем зь іншымі акадэміямі ў сакавіку 1976 року абвешчана пра стварэньне Чарнагорскае акадэміі навук і мастацтваў. У красавіку 1976 року пасьля прыняцьця Закону пра Чарнагорскую акадэмію навук і мастацтваў, Таварыства было ператворана ў Чарнагорскую акадэмію навук і мастацтваў (ЧАНМ). Паводле Закону, ЧАНМ ёсьць вышэйшаю ўстановаю ў галіне навук і мастацтваў у Рэспубліцы Чарнагорыі.

Асамблея Акадэміі, на сваіх сэсіях, праведзеных 17 сьнежня 2004 й 27 траўня 2005 року, ухвалілі новы Статут Акадэміі.

У цяперашні час у склад Акадэміі ўваходзяць 46 чальцоў з Чарнагорыі ды 37 замежных чальцоў.

Прэзыдэнтамі Асацыяцыі і ЧАНМ былі акадэмікі:

У складзе Чарнагорскае акадэміі навук і мастацтваў чатыры падразьдзелы:

  • натуральных навук,
  • сацыяльных навук,
  • гуманітарных навук,
  • мастацтваў,

Дзее Інстытут мовы і літаратуры імя Пятра II Пятровіча Негаша, некалькі камітэтаў й іншыя рабочыя орґаны.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]