Чарлз Макінташ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чарлз Макінташ
Charles Macintosh
Дата нараджэньня 29 сьнежня 1766(1766-12-29)[1][2]
Месца нараджэньня Глазга, Вялікабрытанія
Дата сьмерці 25 ліпеня 1843(1843-07-25)[1][2] (76 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак хімік, вынаходнік, інжынэр
Навуковая сфэра хімія
Вядомы як вынаходнік непрамакальнай тканіны
Дзеці Mary Scott Macintosh[d][3]
Узнагароды

Чарлз Макінташ (па-ангельску: Charles Macintosh; 29 сьнежня 1766, Глазга25 ліпеня 1843) — шатляндзкі хімік і вынаходнік. Вядомы вынаходніцтвам непрамакальнай тканіны, зь якой пазьней пачаў вырабляць паліто «макінташ».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чарлз Макінташ нарадзіўся ў Глазга ў сям’і фарбоўшчыка. У раньнім узросьце пачаў цікавіцца навукай. У 1786 року пайшоў працаваць на хімічную фабрыку, у 1797 адкрыў уласную вытворчасьць, першую ў Шатляндыі фабрыку галыну. Разам з Чарлзам Тэнантам вынайшаў сродак для адбельваньня тканіны (хлоркавую вапну). Таксама вынайшаў працэс аднаўленьня жалеза вокісам вугляроду, больш хуткі, чым вядомы ў той час працэс атрыманьня сталі.

Чарлз Макінташ — вынаходнік воданепранікальнага адзеньня, дзякуючы якому яго імя ўвайшло ў слоўнікі (паліто «Макінташ»). Спрабуючы знайсьці прымяненьне прадуктаў перагонкі вугалю, ён выкарыстаў нафту, пабочны прадукт гэтай перагонкі, у якасьці растваральніка каўчуку. Прапанаваў склейваць вопратку з кавалкаў прасякнутай гэтым складам тканіны. Вырашыўшы праблемы, якія ўзьнікалі з-за моцнага паху гумы, у 1823 року ён атрымаў патэнт, а ў 1836 пачаў вытворчасьць паліто «Макінташ», якія карысталіся вялікім попытам.

Стаў сябрам Каралеўскага таварыства ў 1823 року.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чарлз Макінташсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Charles Macintosh // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Charles Macintosh // Who Named It? (анг.)
  3. ^ Bassett T. J. At the Circulating Library (анг.) — 2007.