Чарапашкі-ніндзя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чарапашкі-ніндзя
Файл:Wondercon 2016 - TMNT Cosplay (26054982636).jpg
Выдавецкія зьвесткі
Выдавец Mirage Studios[1]
Першае зьяўленьне «Чарапашкі-ніндзя» №1 (травень, 1984)
Стваральнік(-і)
Дзейнасьць
Разьмяшчэньне Мангэтан, Нью-Ёрк
Агенты
  • Данатэльлё
  • Леанарда
  • Мікелянджэлё
  • Рафаэль
Чарапашкі-ніндзя ў Вікісховішчы

Чарапа́шкі-ні́ндзя (па-ангельску: Teenage Mutant Ninja Turtles) — чатыры чалавекападобныя чарапахі-падлеткі, якія маюць імёны паводле рэнэсансных італьянскіх мастакоў і валодаюць майстэрствам ніндзюцу, перададзеным чалавекападобным настаўнікам-пацук-ом. Жывуць у каналізацыі Нью-Ёрку, дзе змагаюцца з дробнымі злачынцамі і босамі, мутантамі ды іншаплянэтнымі захопнікамі.

Пэрсанажы, створаныя Кэвінам Істмэнам і Пітэрам Лэйрдам першапачаткова ў коміксах, перайшлі ў мультсэрыялы і фільмы, кампутарныя гульні, цацкі ды іншыя рэклямныя тавары.

Пэрсанажы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Леанарда (Леа) — тактычны, адважны лідэр і адданы свайму сэнсэю вучань. Носіць блакітную маску і дзьве катаны. Як найбольш дабрасумленны з чацьвёркі, часта бярэ на сябе адказнасьць за братоў, што часта спрычыньвае канфлікты з Рафаэлем. Леанарда названы ў гонар італьянскага палімата, мастака, інжынэра, вынаходніка, пісьменьніка, анатома, скульптара Леанарда да Вінчы.
  • Мікелянджэлё (Мікі) — самы тыповы падлетак з усяе каманды. Вальнадумны, ненапружны, часам глупы жартаўнік, вядомы сваёй любоўю да піцы. Носіць аранжавую маску і пару нунчакаў. Дадае камічнага элемэнту, аднак мае і дзейсны бок. Мікелянджэлё названы паводле італьянскага мастака, скульптара, архітэктара, паэта, інжынэра Мікелянджэлё.
  • Данатэльлё (Доньні, Дон) — навуковец, вынаходнік, інжынэр і тэхналягічны геній. Носіць ружовую маску і бо. Напэўна, самы мірны з чарапашак, намагаецца вырашаць канфлікты з дапамогай ведаў, аднак заўсёды заступаецца за братоў. Данатэльлё названы паводле італьянскага мастака і скульптара Данатэльлё.
  • Рафаэль (Раф) — «кепскі хлопец» у кампаніі, носіць чырвоную маску і пару саяў. Мае агрэсіўны характар, рэдка ўстрымліваецца ад першага ўдару. Можа быць лютым і саркастычным, часта гумарыць з сур’ёзным тварам(en). Вельмі адданы сваім братом і сэнсэю. Рафаэль названы паводле італьянскага мастака і архітэктара Рафаэля.
  • Сплінтэр — сэнсэй і прыёмны бацька чарапашак, японскі пацук, які мутаваў з чалавека Хамата Ёсі праз загадкавую вадкасьць ля будынку ТКДІ.
  • Эйпрыл О’Ніл — колішняя асыстэнтка ў лябараторыі вар’ята Бакстэра Стокмана, стала адважнай паплечніцай чарапашак пасьля таго, як тыя выратавалі яе ад Бакстэравых робатаў. Удзельнічае ў выправах разам з чарапашкамі і дапамагае ім выконваць працу на публіцы, чаго чарапашкам рабіць нельга.
  • Кэйсі Джонз — «змагар са злом», які дзеля ананімнасьці ходзіць у хакейнай масцы. З гэтай прычыны стаў адным з найбліжэйшых паплечнікаў чарапашак, аднак мае і зацікаўленасьць у Эйпрыл. Змагаецца са злачынцамі, носячы з сабой торбу з бэйсбольнымі бітамі, гольфавымі і хакейнымі клюшкамі.
  • Шрэдэр — паскудны майстар ніндзюцу на імя Ароку Сакі, правадыр злачыннага Клану ног. Трыкляты вораг Сплінтэра і чарапашак.
  • Нажныя ваяры/ніндзі — ніндзі Клану ног, працуюць на Шрэдэра.
  • Караі — высокапастаўленая ўдзельніца Клану ног. Мае двухсэнсоўнае суперніцтва зь Леанарда, якое мяжуе з рамантычнай зацікаўленасьцю.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Heroes in a Half Shell Turn the Big 2–5 (анг.) // The New York Times, 20 красавіка 2009 г. Праверана 9 лістапада 2010 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Eastman, Kevin (2002). Kevin Eastman's Teenage Mutant Ninja Turtles Artobiography. Los Angeles: Heavy Metal. ISBN 1-882931-85-8.
  • Wiater, Stanley (1991). The Official Teenage Mutant Ninja Turtles Treasury. New York: Villard. ISBN 0-679-73484-8.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чарапашкі-ніндзясховішча мультымэдыйных матэрыялаў