Цяжарнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цяжа́рнасьць — фізыялягічны стан самак жывёлаў, характэрны для сысуноў. Гэты стан абумоўлены зачацьцем новых асобін і ўяўляе сабой працэс выношваньня зародкаў унутры арганізму самкі. Пэрыяд цяжарнасьці завяршаецца родамі. Падчас цяжарнасьці зародак разьвіваецца і расьце за кошт атрыманьня пажыўных рэчываў ад маці, а ў самак, у сваю чаргу, адбываецца перабудова арганізму і падрыхтоўка да будучага кармленьня народжаных немаўлятаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]