Цана

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мадэль балянса попыту і прапановы, чырвоным колерам - крывая попыта, сінім - крывая прапановы. На графіку адлюстроўваецца ссоўваньне крывой попыта ўправа, што адбываецца пры, напрыклад, падвышэньні пакупніцкай здольнасьці пакупнікоў і вынікам чаго зьяўляецца большая цана (P) і колькасьць (Q) прададзенага

Цана — фундамэнтальная эканамічная катэгорыя, якая абазначае колькасьць грошай, якую пакупнік аддае за тавар прадаўца.

Асноўныя фактары, празь якія фармуецца цана тавара на рынку, наступныя:

  • Кошт вырабніцтва тавара
  • Каштоўнасьць тавара для пакупніка
  • Попыт на тавар і ягоныя элястычнасьць, канкурэнцыя сярод пакупнікоў
  • Прапанова тавара і канкурэнцыя сярод прадаўцоў тавара
  • Дзяржаўны ўплыў

Адной з асноўных мадэляў цэнаўтварэньня зьяўляецца мадэль балянса попыта і прапановы, паводле якой попыт на тавар тым большы, чым ніжэйшая цана на яго. Прапанова тавара наадварот тым большая, чым вышэй цана. На перасячэньні графікаў попыта і прапановы знаходзіцца рынкавая цана тавара.

Паняцьце цаны нельга блытаць з паняцьцем кошта й вартасьці.