Хэтафэ (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хэтафэ
Поўная назва Getafe Club de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 1983
Горад Хэтафэ, Гішпанія
Стадыён Калізэй Альфонса Пэрэс
Умяшчальнасьць: 17 700
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2022—2023 15 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
getafecf.com (гішп.)

«Хэтафэ» (па-гішпанску: Getafe Club de Fútbol) ― прафэсійны гішпанскі футбольны клюб зь мястэчка Хэтафэ, што зьяўляецца прадмесьцем Мадрыду. Клюб быў заснаваны першы раз 24 лютага 1946 году пад назвай Club Getafe Deportivo[1] і перазаснаваны ў 1983 годзе, падчас аб’яднаньня некалькіх клюбаў. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Калізэй Альфонса Пэрэс».

Найвышэйшым дасягненьнем клюбу лічыцца шоста месьца ў сэзоне 2009—2010. Клюб двойчы даходзіў да фіналу кубка Гішпаніі ў 2007 і 2008 гадох. У Кубку УЭФА каманда даходзіла да чвэрцьфінала ў сэзоне 2007—2008, але саступіла нямецкай «Баварыі», што перамагла толькі з-за аднаго голу на чужым полі.

Галоўным праціўнікам «Хэтафэ» падчас гульні ў ніжэйшых дывізіёнах быў клюб «Леганэс». Пасьля выхаду ў Ля Лігу асноўнымі праціўнікамі сталі сталічныя «Рэал» і «Атлетыка».

Аматары клюбу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб мае вялікую колькасьць аматараў, што падзелены на 18 груповак, у якіх знаходзіцца каля 12 000 чалавек агулам. Акрамя таго ў розных кутках сьвету існуюць суполкі аматараў клюбу ў Аўстраліі, Швэцыі, Фінляндыі, Аргентыны, Шатляндыі, Даніі, ЗША й Мэксыцы. У 2007 годзе была створаная суполка ў Вэнэсуэле. На хатніх гульнях каманды былі заўважаны такія знакамітасьці як Фэрнанда Алёнса й Рафаэль Надаль.

У 2007 годзе было вырашына прадаваць квіткі з выявамі біблейскіх пэрсанажаў Абрама, Майсея й Ісуса. Але гэтая задума агарнулася спрэчкай, таму першую партыю квіткоў з выявай Абраама прыйшлося зьняць з продажу.

Усе галоўныя перамогі клюбу сьвяткуюцца ў цэнтры мястэчка ля статуі Цыбэліны. Каманда мае маленькую суполку фанаў-ультрас, што называюць сябе «Сіняя групоўка» (гішп. Comandos Azules)

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Даніел Фузату (ар. Ібіса) 1997
2 Сьцяг Тога Аб Джэнэ Даканам (капітан) 1991
3 Сьцяг Аргентыны Аб Фабрысьё Анхілеры 1994
4 Сьцяг Уругваю Аб Гастон Альварэс 2000
5 Сьцяг Гішпаніі ПА Люіс Мільля 1994
6 Сьцяг Партугаліі Аб Дамінгуш Дуарці 1995
7 Сьцяг Гішпаніі Нап Хаймэ Мата 1988
8 Сьцяг Уругваю ПА Маўра Арамбары 1995
9 Сьцяг Гішпаніі ПА Оскар Радрыгес (ар. Сэвільля) 1998
11 Сьцяг Гішпаніі ПА Карлес Аленьня 1998
12 Сьцяг Ангельшчыны Нап Мэйсан Грынўуд (ар. Ман. Юн.) 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Давід Сорыя 1993
14 Сьцяг Гішпаніі Нап Хуанмі Лятаса (ар. Рэал) 2001
15 Сьцяг Парагваю Аб Амар Альдэрэтэ 1996
16 Сьцяг Гішпаніі Аб Дыега Рыка (ар. Сасьедад) 1993
18 Сьцяг Гішпаніі Аб Хасэ Анхэль Кармона (ар. Сэвільля) 2002
19 Сьцяг Гішпаніі Нап Борха Маяраль 1997
20 Сьцяг Сэрбіі ПА Неманья Максімавіч 1995
21 Сьцяг Гішпаніі Аб Хуан Іглесіяс 1998
24 Сьцяг Гвінэі ПА Ільяш Марыба (ар. РБ Ляйпцыг) 2003
25 Сьцяг Гішпаніі ПА Елю Сант’яга 2004

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]