Храналёгія «Зорных войнаў»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Храналё́гія «Зо́рных во́йнаў» — летапіс падзеяў у выдуманым сусьвеце «Зорных войнаў», апісаных у фільмах, сэрыялах, кнігах, гульнях і коміксах. «Зорныя войны» апраўдваюць свой назоў — большасьць падзеяў у іхняй гісторыі займаюць войны.

Унутранае летазьлічэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цягам доўгіх гадоў пасьля зьяўленьня першага фільму з сэрыі «Зорных войнаў» не атрымалася стварыць агульны каляндар, які б зафіксаваў падзеі сусьвету. Галоўнай прычынай гэтаму быў той факт, што Джордж Лукас не дазваляў стваральнікам пашыранага сусьвету апісваць падзеі, якія адбываліся да «Новае надзеі». У выніку зьявіліся розныя «умоўныя» сыстэмы зьлічэньня датаў — найчасьцей за нулявы рок прымаўся 35 або 32 да «Новай надзеі», у якім меркавана Палпатын захапіў уладу і стварыў Імпэрыю.

Па выхадзе трылёгіі-прыквэлу стала відавочна, што ўсе вылічэньні перасталі адпавядаць фільмам. Гэтае разыходжаньне спрабавалі разьвязаць, уявіўшы, што ўлады старой Рэспублікі каля 35 року д. н. н. правялі «сынхранізацыю датаў», каб абнуліць нумар року. Аднак гэты захад уваходзіць у супярэчнасьць з прыведзенымі ў асобных крыніцах тэрмінамі «даімпэрская эра» і «імпэрская эра», якія датычацца адпаведна пэрыядаў да і пасьля 35 року д. н. н.

Зьнешняе летазьлічэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З улікам вышэйзгаданай праблемы з «унутраным» датаваньнем у сьвеце «Зорных войнаў» прынята адлічваць даты адносна дзеяньня першага з выпушчаных фільмаў: «Зорныя войны: Новая надзея», а дакладней — адносна прадстаўленай у ім бітвы за Явін. Такім чынам, для пазначэньня розных жраў выкарыстоўваюцца наступныя скарачэньні:

  • д. б. я. (па-ангельску: BBY, BeforeBattle of Yavin) — да бітвы за Явін
  • д. н. н. (анг. BNH, Before New Hope) — да «Новай надзеі»
  • п. б. я. (анг. ABY, After Battle of Yavin) — па бітве за Явін
  • п. н. н. (анг. ANH, After New Hope) — па «Новай надзеі»

Асноўныя падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўняя гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 5 000 000 000 ДБЯ — зьяўленьне галяктыкі «Зорных войнаў».
  • 2 000 000 ДБЯ — у галяктыцы зьявілася першая раса, здольная да міжзорных падарожжаў (колумы).
  • 100 000 ДБЯ — насельнікі Карусанту збудавалі на сваёй плянэце экумэнаполіс «Галяктычнае места», сытхі на Карыбане пачалі сваё разьвіцьцё. Раса колумаў дасьледавала Карусант і плянэту Дура і ацаніла іхніх насельнікаў як прадстаўнікоў прымітыўнае расы.
  • 36 453 ДБЯ — філёзафы і навукоўцы розных расаў з розных сыстэмаў, адчувальныя да Сілы, былі пасаджаныя на загадкавыя пірамідальныя касьмічныя караблі невядомага паходжаньня і перавезеныя на плянэту Тайтан, дзе працягнулі далейшае вывучэньне Сілы. Іхняе абяднаньне атрымала назву Джэ-даі.

Бязьмежная імпэрыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 35 000 ДБЯ — стварэньне Бязьмежнае імпэрыі ракатанаў. Ейныя грамадзяне ўжывалі для разьвіцьця цёмны бок Сілы.
  • 33 598 ДБЯ — ракатане занялі сыстэмы, зьвязаныя з Сілай, і авалодалі Кашыіікам, дзе запачаткавалі грунтоўны біялягічна-інжынэрны праект.
  • 33 357 ДБЯ — праект на Кашыііку, які доўжыўся 241 рок, скончыўся няўдала і выклікаў велізарнае павелічэньне колькасьці лясоў, стварыўшы сучасную экасыстэму плянэты.
  • 30 000 ДБЯ — імпэрыя ракатанаў дасягнула найбольшага росквіту, каля зоркі Лягон паўстала Зорная кавальня. На Карыбане сфармавалася першая Імпэрыя сытхаў.
  • 27 700 ДБЯ — ракатане напалі на Карыбан, але былі адбітыя мясцовымі сытхамі. У бітве загінуў сыцкі лорд Эдас.
  • 27 500 ДБЯ — першыя калянізатары з чалавечае расы на караблёх з прымітыўным правобразам гіпэррухавіку даляцелі з Карусанту на Альдэраан і іншыя цэнтральныя сыстэмы, іншыя караблі былі страчаныя і праз 500 рокаў іхнія пасажыры дасягнулі сэктару Тыён/Тыёнскага сузор’я.

Зьяўленьне джэдаяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 25 793 ДБЯ — навукоўцы з арганізацыі Джэ-даі на Тайтане навучыліся актыўна выкарыстоўваць Сілу, аднак выклікалі войны Сілы, што зьнішчылі Тайтан.
  • 25 783 ДБЯ — войны Сілы на Тайтане скончыліся, быў заснаваны Ордэн джэдаяў.
  • 25 200 ДБЯ — у Бязьмежнай імпэрыі ракатанаў пачалася эпідэмія мору, якая спустошыла ўсю імпэрыю. Па ейным зьнікненьні захопленыя сыстэмы сталі незалежнымі.
  • 25 130—25 100 ДБЯ — Тыёнскім сэктарам авалодаў Ксім Дэспата і абвясьціў Хатам вайну. Змаганьне скончылася ягоным палонам і продажам у рабства. У цэнтральных сыстэмах выбухнулі «Аб’яднаўчыя войны», якія пагражалі маладой постракатанскай цывілізацыі. Каб пазьбегнуць катастрофы, сфармаваліся дэмакратычныя плыні.
  • 25 053 ДБЯ — люді з Карэліі і дуранцы з Дура мадыфікавалі ракатанскі гіпэррухавік і прадалі свае тэхналёгіі усіх вядомым сьветам з цэнтру Галяктыкі, а таксама каляністам на Тыёне.

Старая рэспубліка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэрыяд экспансыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 25 053 ДБЯ — заключэньне галяктычнае дамовы, прынятая галяктычная канстытуцыя, створаная Рэспубліка
  • 25 000 ДБЯ — Карусант абраны сталіцаю Рэспублікі, ордэн джэдаяў перанёс сваю акадэмію на Осус, дзе яны ўпершыню навязалі кантакты з Рэспублікай. Былі таксама адкрытыя некалькі першых гіпэргаляктычных маршрутаў да аддаленых мясьцінаў галяктыкі.
  • 24 953 ДБЯ — Ордэн джэдаяў прысягнуў на вернасьць Рэспубліцы.
  • 24 500 ДБЯ — між рыцарамі-джэдаямі пашырылася вучэньне цёмнага боку Сілы; выбухнуў канфлікт, вядомы як Першая вялікая схізма.
  • 24 000 ДБЯ — Мандалёр I заснаваў мандалёрскую цывілізацыю; пачалася Тыёнская вайна з Рэспублікаю
  • 23 900 ДБЯ — Тыёнскі сэктар атрымаў паразу ў вайне з Рэспублікай. Усе сыстэмы Тыёнскага сузор’я былі далучаныя ў склад Рэспублікі, акрамя былое сталіцы сэктару Дэсэўра.
  • 23 000 — 20 100 ДБЯ — Рэспубліка завяршыла вывучэньне і калянізацыю Ўнутранага кальца Галяктыкі.

Вялікі маніфэстацыйны пэрыяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 20 000 ДБЯ — старыя набажэнствы віянізму адышлі ў нябыт, пачалася калянізацыя сыстэмаў ад унутранага да сярэдняга пасу, якія знаходзіліся паміж усімі вядомымі гіпэргаляктычнымі шляхамі.
  • да 19 000 ДБЯ — рыцар-джэдай Гумат звар’яцеў, пакінуў Ордэн і Осус і ўкрыўся на Карусанце разам са сваімі каштоўнасьцямі ў бункеры Іму. На плянэце Каміна па сканчэньні ледавіковага пэрыяду ўтварыўся водны сьвет.
  • 17 018 ДБЯ — вынайдзеная пісьмовасьць аўрабэш, якая хутка распаўсюдзілася ў галяктыцы. Рэспубліка напала на плянэту Віруянсі, з-за чаго выбухнулі трывалыя стагодзьдзямі Альсаканскія канфлікты. Іхні пачатак адзначыў завяршэньне Вялікага маніфэстацыйнага пэрыяду.

Эпоха індэкты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 17 012 ДБЯ — альсакане адваявалі плянэту Віруянсі, баявыя дзеяньні на пэўны час былі спыненыя.
  • 16 700 ДБЯ — Альсаканскі канфлікт завяршыўся ўмяшаньнем Управы судзінаў і паслугаў, якая прыгразіла абодвум бакам адмовай у доступе да асноўных гіпэрпрасторавых шляхоў.
  • 16 500 — 15 600 ДБЯ — аднавіўся Альсаканскі канфлікт, які з альсаканскага сэктару перайшоў і на цэнтральныя сыстэмы.
  • 15 500 ДБЯ — рыцары-джэдаі вынайшлі правобразы сьветлавых мечаў. Нядаўна выяўленая раса дуйнуагвінаў (празваных зорнымі цмокамі) атакавала Карусант. Канфлікт быў разьвязаны заключэньнем міру між Вярхоўным канцлерам Рэспублікі Філёрынам і дуйнуагвінскім філёзафам Борцам-Мат-ёгам; яны ж заснавалі на Карусанце ўнівэрсытэт.
  • 15 400 ДБЯ — скончыўся другі Альсаканскі канфлікт.
  • 15 000 ДБЯ — родная плянэта хатаў Варл згінула ў катаклізьме, яны заваявалі сыстэму Нал Хата і спадарожнік Нар Шадаа. Рэспубліка ўцягнулася ў акўаліскую грамадзянскую вайну, дзе супернічала за ўплыў з хатамі. На Карусанце скончанае будаўніцтва будынку Сэнату.

Кімудонская эпоха[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 15 000 ДБЯ — юужан вонгі страцілі сувязь зь Сілай і былі выгнаныя са свайго роднага сьвету.
  • 14 500 — 14 300 ДБЯ — трэці Альсаканскі канфлікт.
  • 14 000 ДБЯ — сытхі заснавалі ў сьвеце Крэіс II вялікі храм-бібліятэку, дзе цягам наступным 10 тысячаў гадоў захоўваліся ў стане сьпячкі некалькіх чыстакроўных прадстаўнікоў гэтае расы.
  • 13 800 — 13 200 ДБЯ — чацьверты Альсаканскі канфлікт.
  • 13 050 ДБЯ — пачаўся пяты Альсаканскі канфлікт, які гэтым разам трываў цягам нявызначанага пэрыяду часу.
  • 12 980 ДБЯ — посьпех кампаніі адмірала Гэркіна, які ваяваў на баку альсаканцаў, у Паўночных залежных тэрыторыяў вызначыла сыход пятай Альсаканскай вайны.
  • 12 000 ДБЯ — карэльянцы калянізавалі Орд Мантэл і стварылі тут вартавы пост Рэспублікі; на Карусанце заснаваны Галяктычны музэй.

Эпоха Піюс Дэа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 11 987 ДБЯ — Вярхоўны канцлер Рэспублікі Пэрс’ля быў зьняты з пасады, а пасьля забіты прыхільнікамі радыкальнай рэлігійнай сэкты Піюс Дэа, якая паставіла на пост канцера свайго адэпта Кантыспэкса I, які намагаўся ператварыць Рэспубліку ў тэакратычную манархію.
  • 11 965 ДБЯ — канцлер Кантыспэкс I абвясьціў пачатак першага крыжовага паходу Піюс Дэа супраць хатаў.
  • 11 939 ДБЯ — ягоны сын Кантыспэкс II абвясьціў пачатак трэцяга крыжовага паходу Піюс Дэа супраць хатаў.
  • 11 933 ДБЯ — Ордэн джэдаяў публічна выступіў супраць бесчалавечнай мілітарысцкай палітыкі сэкты Піюс Дэа, абвясьціў пра свой разрыў з Рэспублікай і пераляцеў на Осус. Больш за 800 рокаў Ордэн джэдаяў ня ўмешваўся ва ўнутраныя справы Рэспублікі. Джэдаі-прыхільнікі кляну Піюс Дэа ўтварылі Ордэн лютага сьвятла.
  • 11 920 ДБЯ — чацьверты крыжовы паход супраць хатаў.
  • 11 884 ДБЯ — сёмы крыжовы паход, альбо Вялікі паўночны крыжовы паход супраць забракаў і іншых расаў гэтага рэгіёну.
  • 11 820 ДБЯ — шосты Альсаканскі канфлікт. На баку альсаканцаў змагаліся хаты, дуранцы, герглікі й іншыя расы, супраць іх выступіла сэкта Піюс Дэа.
  • 11 660 ДБЯ — дванаццаты (і, імаверна, найкрывавейшы) крыжовы паход. Плянэта Зарацына III была цалкам зьнішчаная бaмбаваньнем, а ейныя насельнікі былі асуджаныя на бадзяньне. Шматлікія незадаволеныя грамадзяне Рэспублікі дабравольна пакінулі яе.
  • 11 198 ДБЯ — дваццаць трэці крыжовы паход, гэтым разам супраць батанаў і ланьнікаў.
  • 11 100 ДБЯ — сэкта Піюс Дэа ўвяла ў цэнтральных сыстэмах і калёніях інквізыцыю. У адказ на гэта Ордэн джэдаяў вяртаецца да ўдзелу ў палітычным жыцьці Галяктыкі, пачынаючы актыўную барацьбу з дынастыяй Кантыспэксаў заснаваньнем герэтычнае плыні ўнутры сэкты.
  • 11 057 ДБЯ — трыццаць чацьверты крыжовы паход супраць хатаў.
  • 10 970 ДБЯ — рэспубліканскі адмірал Pers Pradeux, прыхільнік умеранай плыні ў Піюс Дэа, выявіў на плянэце Прэфсбэльт уцекачоў і таемна заснаваў там вайсковую базу.
  • 10 967 ДБЯ — сёмы Альсаканскі канфлікт. Умераная галіна сэкты Піюс Дэа адкрыта абвясьціла сваю нязгоду з жорсткай палітыкай цэнтра і перайшла на бок альсаканаў, якім дапамагалі і рыцары-джэдаі, дуранцы, герглікі ды хаты.
  • 10 966 ДБЯ — Управа судзінаў і паслугаў сабатавала рэспубліканскую флятылію, увёўшы ў бартавыя кампутары памылковыя навігацыйныя праграмы, з-за чаго большасьць крэйсэраў Рэспублікі празь гіпэрпераходы трапіла ў невядомыя сусьветы і зьнікла назаўсёды. У бітве за Укўін рэшта рэспубліканскага флёту была цалкам зьнішчаная альянсам джэдаяў, альсаканаў, хатаў, дуранцаў, каамасаў і герглікаў. Рыцары-джэдаі захапілі Вярхоўнага канцлера Кантыспэкса XIX і перавезьлі яго на Камаас, дзе ён быў асуджаны. Вялікі магістар-джэдай Бель Дуктавіс замяніў канцлера, чым скончыў гегемонію сэкты Піюс Дэа.

Эпоха Дуктавіса[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 10 965 ДБЯ — стартавалі разнастайныя праграмы, якія мелі пазбавіць Рэспубліку ад уплыву сэкты Піюс Дэа і аднавілі страчаныя хаўрусы са сьветамі, населенымі не-людзямі. Працэс аднаўленьня галяктыкі трываў цягам усяе эпохі Дуктавіса.
  • 10 000 ДБЯ — пачатак дасьледаваньня Зьнешняга пасу галяктыкі. Першым быў адкрыты сьвет Райлэт. Створаны першы сьветлавы меч, па ўзору якога выпускаліся ўсе наступныя мечы.
  • 9000 ДБЯ — канец эпохі Дуктавіса, аднаўленьне Рэспублікі завершанае.

Эпоха Рыянітуса[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Цягам усяе тысячагадовае эпохі да Рэспублікі далучылася мноства сыстэмаў, а таксама частка сыстэмаў з хацкае імпэрыі.
  • Цягам 275 рокаў Вярхоўным канцлерам Рэспублікі быў хат Блотус, эпоха кіраваньня якога пасьля ўвайшла ў гісторыю як адна з найлепшых прыкладаў разьвіцьця Рэспублікі. Блотус зруйнаваў усе стэрэатыпы, датычныя расы хатаў.
  • 8000 ДБЯ — граны далучылі да Рэспублікі Маластар.

Эпоха Субтэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 8000 ДБЯ — Рэспубліка заснавала на Маластары сталую базу, граны пачалі ўціскаць мясцовае насельніцтва дугаў. З Маластару стартавалі разьведвальныя экпэдыцыі па паўднёвых квадрантах галяктыкі.
  • 7328 ДБЯ — увесь сэктар Тапані далучыўся да Рэспублікі.
  • 7032 ДБЯ — на плянэце Набу выбухнула вайна між яшчарападобнымі асаднікамі «старэйшынамі» і гунганамі, апошнія адышлі пад ваду.
  • 7003 ДБЯ — другая вялікая схізма ўнутры Ордэну джэдаяў, якая адзначыла пачатак Стогадовае цемры.
  • 7000 ДБЯ — паводле легенды, Таўнгі, больш вядомыя як мандалёрцы, калянізавалі сыстэму Мандалёр, якая стала іхняй новай радзімай.

Эпоха Мандэрану[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 6997 ДБЯ — плянэта страўсападобных гуманоідаў Мрлсст далучылася да Рэспублікі.
  • 6950 ДБЯ — на Карыбане завяршылася ўладарства сыцкага лорда Даткі Граўша.
  • 6900 ДБЯ — паразай цёмных джэдаяў ў бітве за Кобрас сканчаецца Стогадовая цемра. Ацалелыя цёмныя джэдаі выгнаныя з Рэспублікі. Выпадкова трапіўшы на Карыбан, яны захапілі ўладу над мясцовым насельніцтвам і заснавалі імпэрыю сытхаў.
  • 5500 ДБЯ — усталяваны першы этап рыманскага гандлёвага шляху.
  • 5300 ДБЯ — Ордэн джэдаяў заснаваў на плянэце Мустафар трэніравальную базу.
  • 5100 ДБЯ — Марка Рагнас забіў свайго настаўніка Сымуса і абвясьціў сябе цёмным валадаром сытхаў.
  • 5032 ДБЯ — зьнікненьне «старэйшынаў» з Набу.
  • 5000 ДБЯ — канец эпохі Мандэрану, адкрытая плянэта Татуін. У мандалёрцаў пачынаецца рэлігійная рэфармацыя, вярхоўным бажышчам для іх становіцца вядзеньне вайны.

Постмандэранская эпоха[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 5000 ДБЯ — Вялікая гіпэрпрасторавая вайна Рэспублікі зь Імпэрыяй сытхаў. Сытхі атрымалі паразу, аднак іхні лорд Нага Садаў уцёк на Явін 4.
  • 4999 ДБЯ — лорд-сытх Віцьятэ забівае ўсіх чальцоў Рады сытхаў і яшчэ 8000 лордаў, абвясьціўшы сябе новым імпэратарам.
  • 4996 ДБЯ — на Осусе заснаваная вялікая джэдайская бібліятэка.
  • 4980 ДБЯ — ацалелыя ў Гіпэрпрасторавай вайне сытхі асядаюць на плянэце Дромунд Каас, дзе лорд Віцьятэ аднавіў іхнюю імпэрыю.
  • 4700 ДБЯ — усталяваньне Асамблеі джэдаяў.
  • 4500 ДБЯ — грамадзянская вайна між кўорэнамі і мон калямарцамі за ўладу над іхнім сьветам. Кўорэны амаль цалкам вымерлі.
  • 4400 ДБЯ — рыцар-джэдай Фрыдан Над падпадае пад уплыў цёмнага боку Сілы, спазнаўшы веды стыхаў ад духа Нагі Садава.
  • 4350 ДБЯ — Зьвярыныя войны на Андэране, дзе валадарыць Фрыдан Над. Па ягонай сьмерці ўлада пераходзіць да нашчадкаў.
  • 4300 ДБЯ — пачатак залатое эры Тарыса. Ён канкуруе з Карусантам у Зьнешніх рубяжох.
  • 4250 ДБЯ — Трэцяя вялікая схізма, якая завяршаецца Валтарскім катаклізмам.
  • 4200 ДБЯ — заснаваньне на Татуін сталіцы — Анчорхэду.
  • 4056 ДБЯ — грамадзянская вайна на Тарысе, нечалавекападобныя расы выгнаныя ў падзямельлі.
  • 4019 ДБЯ — чатыры магістры-джэдаі заснавалі на Карусанце новы храм джэдаяў.
  • 4015 ДБЯ — Вялікім паўстаньнем дроідаў на Карусанце пачынаецца эпоха «старых войнаў сытхаў».

Эпоха старых войнаў сытхаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 4000 ДБЯ — пачатак Вялікае вайны сытхаў. На Андэроне дзякуючы дыпляматычным намаганьням мясцовай прынцэсы і братоў Кель-Дрома скончыліся Зьвярыныя войны.
  • 3998 ДБЯ — На Андэроне паўсталі надысты і прабудзіўся дух цёмнага валадара Фрыдана Нада.
  • 3997 ДБЯ — Улік Кель-Дрома перайшоў на цёмны бок Сілы, заключыў хаўрус зь цёмным лордам сытхаў Экзарам Кунам і ачоліў сыцкую сэкту кратхаў супраць Рэспублікі ў мностве бітваў па ўсёй Галяктыцы.
  • 3996 ДБЯ — паразаю Экзар Куна скончылася Вялікая вайна сытхаў, пачынаецца пэрыяд аднаўленьня.
  • 3995 — 3 993 ДБЯ — «Вялікае паляваньне» джэдаяў на плянэтах Андэрон, Явін IV, Тайтан, Татуін, Кашыіік і Карыбан на тэрэнтатэкаў ды іншых істотаў, створаных адэптамі цёмнага боку.
  • 3986 ДБЯ — джэдайскі канкляў на станцыі Экзыс, дзе была вызначаная будучыня ацалелага Ордэну джэдаяў.
  • 3978 ДБЯ — пачатак Мандалёрскіх войнаў.
  • 3963 ДБЯ — мандалёрцы ўварваліся на Андэрон і Тарыс.
  • 3962 ДБЯ — Рэван і ягоныя прыхільнікі парушылі загад Ордэну джэдаяў ня ўмешвацца ў канфлікт. Аднак ягоныя тактычныя ўменьні вызначылі посьпех у барацьбе з мандалёрцамі.
  • 3960 ДБЯ — канец Мандалёрскіх войнаў. У бітве за Малахор V большая частка мандалёрскага флёту зьнішчаная. Мітра Сурык была выключаная з ордэну джэдаяў.
  • 3959 ДБЯ — пачатак Джэдайскай грамадзянскай вайны. Рэван са сваім блізкім прыяцелем Малакам вярнуліся ў Рэспубліку на чале імпэрыі сытхаў як Дарт Рэван і Дарт Малак.
  • 3958 ДБЯ — Тэлас IV, адна з найістонейшых плянэтаў Рэспублікі, арбітальна бамбаваная на загад Малака.
  • 3957 ДБЯ — Рэван быў захоплены ударным аддзелам джэдаяў. Новым валадаром сыцкае імпэрыі становіцца Дарт Малак.
  • 3956 ДБЯ — Рэван зь перапраграмаванай сьвядомасьцю атакуе «ўласную» імпэрыю сытхаў і забівае на станцыі Зорная кавальня Дарта Малака, чым сканчаецца Джэдайская грамадзянская вайна. Пачатак Грамадзянскай вайны сытхаў.
  • 3955 ДБЯ — пачатак Цёмных войнаў. Пачынаюцца загадкавыя зьнікненьні ацалелых джэдаяў. Рэван выправіўся ў невядомыя рэгіёны Галяктыкі.
  • 3952 ДБЯ — канкляў на Катары, скліканы дзеля абмеркаваньня будучыні Ордэну, стаў пасткай для джэдаяў. Дарт Нігілус зьнішчыў сваёй Сілай усё жыцьцё на плянэце — мясцовае насельніцтва міралукаў і ўсіх прысутных джэдаяў.
  • 3951 ДБЯ — вяртаньне выгнаньніцы-джэдайкі ў Рэспубліку. Яна аднавіла сваю сувязь зь Сілай і паразіла Сыцкі трыюмвірат.
  • 3950 ДБЯ — сканчэньне Старых войнаў сытхаў. Рэспубліка пакрысе ачомваецца ад атрыманых ранаў, прычыненых гэтымі канфліктамі.

Пэрыяд між войнамі сытхаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 3900 ДБЯ — плянэта Набу калянізаваныя людзьмі з плянэты Грызмальт.
  • 3681 ДБЯ — на прасторы Рэспублікі зь Невядомых рэгіёнаў урываецца адноўленая імпэрыя сытхаў, адваёўваючы сваю родную плянэту Карыбан; пачынаецца Вялікая галяктычная вайна.
  • 3661 ДБЯ — мандалёрцы далучаюцца да стыхаў, блякуючы самыя істотныя транспартныя шляхі Рэспублікі.
  • 3660 ДБЯ — аддзел кантрабандыстаў прарывае мандалёрыянскую блякаду і дае магчымасьць Рэспубліцы аднавіць гандлёвыя шляхі.
  • 3653 ДБЯ — сытхі прапанавалі Рэспубліцы і джэдаям заключыць мірную дамову. У той самы час яны атакавалі і ўзялі пад кантроль сталіцу Рэспублікі на Карусанце, забіўшы чальцоў Рады джэдаяў, сэнатараў і узяўшы ўсіх насельнікаў плянэты ў закладнікі. Замірэньне было заключанае на прапанаваных сытхамі ўмовах, Галяктыка была падзеленая на дзьве часткі, пачалася г. з.в Халодная вайна.
  • 3642 ДБЯ — сканчэньне Халоднае вайны і пачатак Другой галяктычнай вайны, якая скончылася перамогай Рэспублікі.
  • 3500 ДБЯ — рэканструкцыя Храму джэдаяў на Карусанце, зьнішчанага пры нападзе сытхаў перад падпісаньнем замірэньня 3653 року.
  • 3017 ДБЯ — семнаццаты, апошні альсаканскі канфлікт.
  • 3000 ДБЯ — гунганскія плямёны на Набу пасьля працяглых войнаў упершыню аб’ядналіся пад кіраваньнем шэфа Гала. Закладзеная места Ота Гунга.
  • 2591 ДБЯ — разбудаваны храм джэдаяў на Карусанце, папоўненыя архівы джэдаяў.
  • 2032 ДБЯ — апошні вялікі землятрус на Карусанце.

Эпоха новых войнаў сытхаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2000 ДБЯ — чацьвертая вялікая схізма, майстар-джэдай Фаніюс выкраў з архівы галакроны сытхаў і прыняў імя Дарт Руін. Пазьней ён быў забіты ўласнымі вучнямі, аднак выбухнулі новыя войны сытхаў. У надзвычайна сытуацыі Ордэн джэдаяў узяў поўны кантроль над Рэспублікай. Заснаваная новая імпэрыя сытхаў, сілы якое былі значна разрозьненыя і падзеленыя між рознымі цёмнымі валадарамі.
  • 1989 ДБЯ — адкрытая і калянізаваная плянэта Бэсьпін.
  • 1500 ДБЯ — сыцка-мандалёрская вайна.
  • 1250—1230 ДБЯ — сыктыскія войны, распачатыя цёмнай лордам Бэліяй Дарзу і створанымі ёй тэхнабестыямі.
  • 1100 ДБЯ — наноў адкрытая і калянізаваная плянэта Татуін. У Рэспубліцы пачынаецца пэрыяд цемры — сытхі захапілі большасьць галяктыкі, акрамя Карусанту ды некалькіх суседніх сыстэмаў.
  • 1050 ДБЯ — нараджэньне Тарсуса Валорума.
  • 1026 ДБЯ — нараджэньне Дарта Бэйна.
  • каля 1010 ДБЯ — былы джэдай Каан аб’ядноўвае разрозьненыя фэоды сытхаў у Братэрства цемры. Вайна Сьвятла і Цемры.
  • 1006—1002 ДБЯ — беспасьпяховы контранаступ Рэспублікі, паразы ў бітвах за Карыбан, Кашыіік, Гсхор і Фазыру.
  • 1002 ДБЯ — пачатак г. зв. руусанскай кампаніі.
  • 1000 ДБЯ — чацьвертая бітва за Руусан сканчаецца перамогай Ордэну джэдаяў. Каан, які перайшоў на цёмны бок, спрабуе атруціць Дарта Бэйна. Дарт Бэйн з памочнікамі узрываюць бомбу думкі, забіваючы на Руусане 300 джэдаяў, зь якімі гіне і Каан. У сёмай бітве за Руусан гінуць усе прыхільнікі цёмнага боку, акрамя Дарт Бэйна. Сканчэньне пэрыяду цемры.

Пераход ад рэспублікі да імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікі мір[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імпэрскі пэрыяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Новая рэспубліка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эпоха новага Ордэна джэдаяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 25 ПБЯ — пачатак набегу юужан вонгаў. Гібель Чубакі. Прынятае сучаснае летазьлічэньне, нулявым рокам абраны рок бітвы за Явін.
  • 26 ПБЯ — нараджэньне Бэна Скайўокера. Юужан вонгі захапілі Явін IV.
  • 27 ПБЯ — юужан вонгі захапілі Карусант. Сьмерць Энакіна Сола, паланеньне Джэйсэна Сола.
  • 28 ПБЯ — рэарганізацыя Рэспублікі ў Галяктычную фэдэрацыю вольных альянсаў (Галяктычны альянс). Джэсэн Сола ўцёк з вонскага палону.
  • 29 ПБЯ — Галяктычны альянс адваяваў Карусант, аднак штаб-кватэра джэдаяў, будынак Сэнату і Палац рэспублікі зьнішчаныя. Сканчэньне вайны зь юужан вонгамі.
  • 35 ПБЯ — Аднаўленьне па вайне зь юужан вонгамі, якія адышлі ў Невядомыя рэгіёны. Галяктычны альянс афіцыйна абвясьціў джэдаяў абаронцамі міру і дыпляматамі.
  • 36 ПБЯ — Люк Скайўокер убачыў у памяці R2-D2 галяграму запісу забойства сваім бацькам джэдаяў у Храме на Карусанце (19 рок ДБЯ) і здушэньня ім сваёй маці на Мустафары. Канкляў на Осусе; Люк абвешчаны Вялікім магістрам Ордэна джэдаяў.

Эпоха спадчыны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 40 ПБЯ — пачатак Другой галяктычнай грамадзянскай вайны, вядомай таксама як Другое Карэліянскае паўстаньне. Мара Джэйд Скайўокер забітая Джэйсэнам Солам, які абвясьціў сябе Дартам Сэдусам. Ягоная настаўніца, адзіная ацалелая сытх, забітая Люкам Скайўокерам. Тахіры Вэйла, былая джэдайка, становіцца вучаніцай Дарта Сэдуса.
  • 41 ПБЯ — Бэн Скайоўкер вяртае Тахіры Вэйлу на сьветлы бок Сілы. Адмірал Даала становіцца кіраўніком Галяктычнага альянсу. Джэйна Сола забівае свайго брата Джэйсэна, які навярнуўся ў сытхі. Сканчэньне Другой галяктычнай грамадзянскай вайны.
  • 43 ПБЯ — кіраўніца Галяктычнага альянсу Натасі Даала выганяе вялікага магістра Люка Скайўокера з Ордэна джэдаяў і з Карусанта па абвінавачаньні ў службовай халатнасьці. Некалькі джэдаяў захворваюць на загадкавую душэўную хваробу. Натасі Даала спрабуе падпарадкаваць Ордэн джэдаяў.
  • 44 ПБЯ — Натасі Даала зрынутая сіламі джэдаяў. Кіраўніцтва Галяктычным альянсам пераходзіць да трыюмвірату.
  • 116 ПБЯ — нараджэньне Кэйда Скайўокера.
  • 127 ПБЯ — пачатак сытха-імпэрскае вайны.
  • 130 ПБЯ — сьмерць Кола Скайўокера. Утварэньне Галяктычнае імпэрыі Дарта Крэйта.
  • 137 ПБЯ — Дарт Выірлак III забівае Дарта Крэйта і становіцца імпэратарам. Зруйнаваньнем Акадэміі джэдаяў на Осусе скончаная трэцяя чыстка джэдаяў.
  • 138 ПБЯ — уваскрошаны на Карыбане Дарт Крэйт вяртаецца на Карусант і захоплівае ўладу, забіваючы Дарта Выірлака III. Атака на сьвятыню сытхаў на Карусанце. Атака на схаваную сьвятыню джэдаяў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]