Хамэс Радрыгес

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

­

Хамэс Радрыгес
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 ліпеня 1991(1991-07-12)[1][2][3][…] (32 гады)
Рост 180 см
Вага 77 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца, нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Сан-Паўлу
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2008
2009—2010
2010—2013
2013—2014
2014—2020
2017—2019
2020—2021
2021—2022
2022—2023
2023—
Энвігада
Банфільд
Порту
Манака
Рэал Мадрыд
Баварыя (арэнда)
Эвэртан
Аль-Раян
Алімпіякос Пірэй
Сан-Паўлу
30 (9)
42 (5)
65 (25)
34 (9)
85 (29)
43 (14)
23 (6)
13 (4)
20 (5)
12 (1)
Зборныя
2011— Калюмбія 96 (27)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
26 лістапада 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
22 лістапада 2023.

Ха́мэс Даві́д Радры́гес Ру́біё (па-гішпанску: James David Rodríguez Rubio; нарадзіўся 12 ліпеня 1991 году, Кукута, Калюмбія) — калюмбійскі футбаліст, нападнік клюбу «Сан-Паўлу» і нацыянальнай зборнай Калюмбіі. Лічыўся адным з найлепшых маладых гульцоў у сьвеце[6][7]. Ягоныя навычкі плэймэйкера прымусілі многіх лічыць яго пераемнікам былой калюмбійскай зоркі Карляса Вальдэрамы. Атакуючы характар ​​і стыль гульні Хамэса параўноўваецца са стылем і характарам гульні Крыштыяну Раналду[8].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за клюб «Энвігада», у якім правёў два сэзоны. У 2008 годзе перайшоў у склад аргентынскага клюбу «Банфільд». Дэбютаваў за новы клюб 7 лютага 2009 году. 27 лютага гулец забіў свой першы гол далёкім стрэлам у браму, дзякуючы чаму ягоны клюб атрымаў перамогу зь лікам 3:1 над клюбам «Расарыё Сэнтраль». У 2009 годзе ён стаў сталым гульцом асноўнага складу, беручы ўдзел у коны матчы Апэртуры 2009 году. Ягоны другі гол за «Банфільд» прыйшоўся на 26 верасьня, калі ён прымусіў да смутку брамніка каманды «Ньюэлз Олд Бойз». Ягоны гол дапамог клюбу атрымаць перамогу й стаць пераможцамі аргентынскага чэмпіянату ўпершыню ў гісторыі клюбу.

Да складу клюбу «Порту» далучыўся 6 ліпеня 2010 году за 5,1 млн эўра, падпісаўшы кантракт на чатыры гады. 24 траўня 2013 году францускі клюб «Манака» набыў гульца за 45 млн эўра й ягонага аднаклюбніка Жуана Маўтыньню за 25 млн эўра. Радрыгес падпісаў кантракт з французамі да 2018 году. Гулец дэбютаваў у складзе манэгаскаў у матчы супраць «Бардо», дзе «Манака» трываў перамогу зь лікам 2:0. Наступны матч Лігі 1 Радрыгес прапусьціў з прычыны атрыманьня магчымага пашкоджаньня[9]. Свой першы гол за францускі клюб Радрыгес забіў у матчы супраць «Бастыі», гульня скончылася зь лікам 3:0, пры гэтым паўабаронца прыняў удзел у стварэньні 2 іншых галоў. У матчы супраць «Сэнт-Эт’ену» калюмбійскі футбаліст ня толькі аддаў дзьве галявыя перадачы, але і быў абраны ў якасьці гульца матчу, а ягоны клюб перамог 2:1. У наступных гульянх Хамэс працягнуў сваю добрую гульню, стала забіваючы мячы ў брамы супернікаў.

Францускія СМІ пачалі называць Радрыгеса магчыма найлепшым футбалістам Лігі 1 у сувязі зь ягоным уражлівым дэбютам за «Манака»[10]. Хамэс скончыў свой ​​дэбютны сэзон без трафеяў, але здолеў дапамагчы «Манака» забясьпечыць месца ў Лізе чэмпіёнаў на наступны год і зарабіць месца ў сымбалічнай зборнай Лігі 1[11].

22 ліпеня 2014 году было абвешчана пра пераход Хамэса ў табар мадрыдзкага «Рэалу». Гулец падпісаў 6-гадовы кантракт з клюбам, які выклаў за гульца 80 млн эўра. Такім чынам гэты пераход стаў самым дарагім трансфэрам з удзел калюмбійцаў, пераўзышоўшы трансфэр Фалькао ў «Манака» за 60 млн эўра ў 2013 годзе. Прэзэнтацыю гульца ў якасьці футбаліста «Рэалу» наведалі 45 тысяч гледачоў. За 48 гадзінаў пасьля падпісаньня Хамэса было прададзена 345 тысяч кашуляў зь ягоным прозьвішчам, што стала сусьветным рэкордам[12].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

11 кастрычніка 2011 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Калюмбіі ў гульні супраць зборнай Балівіі. Разам са зборнай Калюмбіі ўзяў ўдзел на чэмпіянаце сьвету 2014 году, дзе забіў 6 мячоў, стаўшы найлепшым бамбардзірам ня толькі нацыянальнай зборнай, але і спаборніцтва.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Банфільд»:

«Порту»:

«Рэал»:

«Баварыя»:

«Сан-Паўлу»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]