Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2015 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2015 году прайшоў у Бэрліне на стадыёне «Алімпійскі», дзе сустракаліся італьянскі «Ювэнтус» і гішпанскі клюб «Барсэлёна». Гэта быў 60-ы фінал у гісторыі Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў і 23-і фінал у гісторыі Лігі чэмпіёнаў УЭФА. Футбольны матч прайшоў у суботу 6 чэрвеня 2015 году. Пераможца Лігі чэмпіёнаў атрымаў права згуляць з клюбам «Сэвільля», пераможцам Лігі Эўропы, у гульні за Супэркубак УЭФА ў 2015 годзе, а таксама ў паўфінале клюбнага чэмпіянату сьвету па футболе.

«Алімпіяштадыян»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Алімпіяштадыян»
Асноўны артыкул: Алімпійскі стадыён (Бэрлін)

«Алімпіяштадыян» быў абраны арэнай правядзеньня фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў выканаўчым камітэтам УЭФА ў Лёндане 23 траўня 2013 году. Матч быў першым фіналам Лігі чэмпіёнаў, які прайшоў у Бэрліне. Не зважаючы на гэта, стадыён мае на сваім рахунку правядзеньне іншых элітных матчаў. У 2006 годзе бэрлінская арэна прыняла 6 матчаў сусьветнага першынства, у тым ліку фінал.

Перад гульнёй[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Былы гулец зборнай Нямеччыны Карл-Гайнц Рыдле, які выйграў Лігу чэмпіёнаў у складзе дортмундзкай «Барусіі» ў 1997 годзе, быў названы ў якасьці пасла фінальнага матчу[1]. У фінальным матчы 1997 году менавіта Рыдле двойчы забіў у браму турынскага «Ювэнтусу», такім чынам, пакінуўшы італьянцаў без трафэю.

Квіткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульная ўмяшчальнасьць бэрлінскага стадыёну складае 70 500 чалавек, зь іх толькі 46 000 квіткоў былі даступныя для заўзятараў і шырокай грамадзкасьці, пры гэтым дзьве каманды фіналісты атрымалі 20 000 квіткоў кожны і 6000 квіткоў былі даступныя для продажу прыхільнікам па ўсім сьвеце праз сайт УЭФА ад 5 да 23 сакавіка 2015 году ў чатырох цэнавых катэгорыях: 390, 280, 160 і 70 эўра[2]. Астатнія 24 500 квіткоў былі выдзеленыя спонсарам і службовымі асобам[3].

Матч[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 чэрвеня 2015
21:45
Ювэнтус Сьцяг Італіі 1:3 Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна Алімпійскі, Бэрлін
Судзьдзя: Джунэйт Чакыр (Турэччына)
Марата Забіў на 55-й хвіліне 55' Пратакол Ракіціч Забіў на 4-й хвіліне 4'
Суарэс Забіў на 68-й хвіліне 68'
Нэймар Забіў на хвіліне 90+7'
Бр 1 Джанлюіджы Буфон (к)
Аб 26 Штэфан Ліхтштайнэр
Аб 15 Андрэа Барцальі
Аб 19 Леанарда Бануччы
Аб 33 Патрыс Эўра Заменены 89'
ПА 21 Андрэа Пірлё
ПА 8 Кляўдыё Маркізіё
ПА 6 Поль Пагба Папярэджаны на 41 хвіліне 41'
ПА 23 Артура Відаль Папярэджаны на 11 хвіліне 11' Заменены 79'
Нап 10 Карляс Тэвэс
Нап 9 Альвара Марата Заменены 85'
Запасныя:
Бр 30 Марка Старары
Аб 5 Анджэлё Агбона
ПА 11 Кінгсьлі Каман Выйшаў на замену 89'
ПА 20 Сымонэ Падаін
ПА 37 Рабэрта Пэрэйра Выйшаў на замену 79'
ПА 27 Стэфана Стурара
Нап 14 Фэрнанда Льярэнтэ Выйшаў на замену 85'
Трэнэр:
Масыміліяна Алегры
Бр 1 Марк-Андрэ тэр Штэген
Аб 22 Даніел Алвэс
Аб 3 Жэрар Піке
Аб 14 Хавіер Маскерана
Аб 18 Жордзі Альба
ПА 4 Іван Ракіціч Заменены 90+1'
ПА 5 Сэрхіё Бускетс
ПА 8 Андрэс Іньеста (к) Заменены 78'
Нап 10 Ліянэль Мэсі
Нап 9 Люіс Суарэс Папярэджаны на 70 хвіліне 70' Заменены 90+6'
Нап 11 Нэймар
Запасныя:
Бр 13 Кляўдыё Брава
Аб 24 Жэрэмі Мат’ё Выйшаў на замену 90+1'
Аб 15 Марк Бартра
Аб 21 Адрыяну
ПА 6 Чаві Выйшаў на замену 78'
ПА 12 Рафіньня
Нап 7 Пэдра Выйшаў на замену 90+6'
Трэнэр:
Люіс Энрыке

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]